Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэматычны тыдзень, прысвечаны Дню Маці

Дата: 9 октября 2017 в 22:50, Обновлено 9 октября 2017 в 22:52
509 просмотров

  Картинки по запросу картінка день Мамы    План мерапрыемстваў тыдня, прысвечанага Дню Маці

у сярэдняй групе № 1

 09.10.14 - 13.10.17

Мэта: выхаванне пачцця глыбокай павагі і любові да мамы, жаданне дапамагаць маме, шкадаваць і берагчы самага блізкага чалавека на Зямлі, убагачэнне ўяўленняў пра прафесіі матуль.

Праца з дзецьмі:

 Панядзелак

 1 палова дня.

 Гутарка “Дзень Маці” (аб гісторыі ўзнікнення свята)

Знаёмства з рэпрадукцыямі карцін мастакоў  пра маму і сям’ю (прэзентацыя)

 2 палова дня.

 Аналіз праблемных сітуацый  “Чаму мама хвалюецца, засмучаецца», “Як сказаць маме пра дрэнны ўчынак”, ”Чым я парадаваў маму”.

 Чытанне верша Я. Благінай “Пасядзім у цішыні”.

 Мастацкая дзейнасць (дзіцячы дызайн): паштоўка  “Запрашэнне матулі на свята”.

Аўторак

 1 палова дня.

 Гутарка  “Мамы розныя патрэбны, мамы розныя важныя” (прафесіі мам)

Знаёмства з прзентацыяй “Маміны прафесіі”

Выяўленчая дзейнасць калаж “Маміна радасць” (калектыўная праца)

  2 палова дня.

Моўнае практыкаванне “Хто больш назаве ласкавых слоў для мамы”

Вечар паэзіі “І ўсё гэта пра маму” (чытанне вершаў)

 Серада

1 палова дня.

 Гутарка з дзецьмі пра інтарэсы і хобі іх матуль

 Моўная гульня “Скажы ласкава”.

 2 палова дня.

 Чытанне казкі з прэзентацыяй слайдаў “Воўк і 7 казлянят”

 Сюжэтна-ролевая гульня “Маміна прафесія”.

Чацвер

1 палова дня.

 Сюжэтна-ролевая гульня “Мама захварэла”.

 Чытанне верша Я. Акіма “Мама”.

 2 палова дня.

 Ручная праца “Сэрца на далоньцы”

Слуханне музычных твораў пра маму, калыханак

 Пятніца

 1 палова дня.

Дыдактычная гульня “Маміны памочнікі”.

 2 палова дня.

Свята разам з мамамі “Табе, любая матуля”.

Праца з бацькамі:

Бацькі:

- прынесці фотаздымкі матуль

- дапамагчы ў стварэнні кніжнай выставы “Няхай заўсёды будзе мама!” 

- дома чытаць дзецям літаратуру па тэме, расказваць пра сваю прафесію, захапленні, хобі.

Педагогі:

- Кансультацыя “Роля маці ў выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту”

-Напамінак “Значэнне калыханак у эмацыянальным развіцці дзіцяці дашкольнага ўзросту”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.