Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мэта і задачы рэгіянальнага педагагічнага праекта

Дата: 7 ноября 2022 в 23:06

Кансультант Абрамчык С.А., старшы выкладчык кафедры псіхолагапедагагічнага суправаджэння адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі"
 

Мэта праекта: развіццё даследчай кампетэнтнасці выхавальнікаў дашкольнай адукацыі ў працэсе бесперапыннай адукацыі.
Задачы праектнай дзейнасці:

1. Укараніць у рамках рэалізацыі мадэлі ў навучальным працэсе ДУА "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі" адукацыйную праграму ПК выхавацеляў дашкольнай адукацыі ў завочнай (дыстанцыйнай) форме "Праектная і даследчая дзейнасць ва ўстанове дашкольнай адукацыі".

2. Ва ўстановах дашкольнай адукацыі рэалізаваць праграму мерапрыемстваў у рамках метадычнай работы, якая мае паэтапны характар, накіраваную на развіццё ВК выхавацеляў дашкольнай адукацыі.

3. Правесці дыягностыку развіцця даследчай кампетэнтнасці выхавацеляў дашкольнай адукацыі на ўсіх этапах рэалізацыі праекта.

4. Забяспечыць арганізацыйна-кіраўнічыя ўмовы для ўкаранення мадэлі развіцця даследчай кампетэнтнасці выхавацеляў дашкольнай адукацыі ў працэсе бесперапыннай адукацыі.

5. Рэалізаваць практычны складнік мадэлі развіцця даследчай кампетэнтнасці выхавальнікаў дашкольнай адукацыі ў працэсе бесперапыннай адукацыі.

6. Абагульніць, прааналізаваць і даць ацэнку вынікам праектнай дзейнасці, выпрацаваць метадычныя рэкамендацыі з мэтай трансляцыі лепшага вопыту іншым установам адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.