Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

НАШЫ НАВІНЫ

У рамках супрацоўніцтва з Зеленаградскай акругай Расійскай федэраціі намеснік загадчыка дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці 1 г.п.Зэльва Каравайчык Т І. прыняла ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі "Пытанні. Праблемы. Паспяховыя практыкі". Таццяна Іванаўна падзялілася вопытам работы па тэме: "Педагагічныя ўмовы фарміравання асноў грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту".

у рамках рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта "Зэльва - здаровы гарадскі пасёлак". У мэтах прыцягнення ўвагі да своечасовага і правільнага мыцця рук з мылам, якое з’яўляецца адным з самых эфектыўных і даступных спосабаў прадухілення вострых кішачных інфекцый і іншых захворванняў, у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва прайшла акцыя “Чыстыя далоні”.
Выхаванцы старшых груп №10, і №11 наведаліся да малых у групу № 6, і №4 і распавядалі аб тым, як і навошта трэба мыць рукі. Яны пазнаёмілі малых з правіламі мыцця рук. Уручылі памяткі “Маем рукі правільна”.
Педагогамі праведзены розныя мерапрыемствы з дзецьмі: гутаркі з разгляданнем ілюстрацый: “Як правільна мыць рукі?”, “Чыстыя рукі - залог здароўя”, “Хто ж яны такія гэтыя мікробы?”; прагляд мультыплікацыйных фільмаў з серыі Смешарыкі “Урок здароўя”; праведзена пяціхвілінка “Чыстыя рукі”; выраб і раздача памятак для бацькоў “Як правільна мыць рукі”.

Кожны чалавек ужо з маленства павінен ганарыцца сваей нацыянальнай прынадлежнасцю, любіць сваю Радзіму. Перыяд дашкольнага дзяцінства па псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці, таму што менавіта дзецям дашкольнага узросту ўласцівы эмацыянальная дабразычлівасць, цікавасць да навакольнага свету, бязмерная даверлівасць да дарослых, імкненне паўтараць іх дзеянні.
Далучэнню дзяцей дашкольнага ўзроста да беларускай нацыянальнай культуры быў прысвечаны ў ДУА “Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва” семінар-практыкум для педагогаў.
Тэарытычная частка семінара-практыкума дала магчымаць педагогам пазнаёміцца з сучаснымі падыходамі да далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры. Правядзенне віктарыны “Беларусь - мая Радзіма” актуалізавала веды па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню дзяцей сродкамі беларускай нацыянальнай культуры.
Практычная частка спрыяла ўдасканаленню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў у выбары форм і метадаў работы з дзецьмі, бацькамі па дазенаму пытанню. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі прэзентавалі дыдактычныя і рухомыя гульні для работы з выхаванцамі розных узроставых катэгорый з мэтай фарміравання ў дзяцей уяўленняў аб роднай краіне, далучэнні да нацыянальных каштоўнасцей і культурных традыцый беларускага народа.
Семінар прайшоў у атмасферы зацікаўленасці, пошуку новых педагагічных знаходак і сродкаў рэалізацыі іх у педагагічную практыку.

Выхаванцы Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва ў рамках тыдня бацькоўскай любві падрыхтавалі віншаванне татам.

Выхаванцы ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" прынялі ўдзел у святочным раённым канцэрце "Матуліны вочы", прымеркаваным да святкавання Дня Маці ў г.п.Зэльва

12 кастрычніка адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню маці.
Дзень Маці - гэта выдатнае свята, якое адзначаецца кожны год 14 кастрычніка .
Мама - самы галоўны чалавек для кожнага з нас. Яна нас прывяла ў гэты свет і вучыць жыць у ім па законах кахання, дабра і справядлівасці.
Штогадовае правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму дню, стала добрай традыцыяй і ў нашым дашкольным цэнтры. Спецыяльна да гэтай падзеі ў розных узроставых групах былі падрыхтаваны для мам рукамі дзяцей прыгожыя падарункі, аформлены цікавыя сценгазеты, відэапаштоўкі. А дзеці старшых груп №10 і №11 павіншавалі сваіх мам і бабуль святочным канцэртам. Дзеці дарылі матулям песні, чыталі кранальныя вершы, вядома ж, удзельнічалі ў вясёлых гульнях, запрасілі мам на сумесны танец.

У нашай установе дашкольнай адукацыі ўжо стала традыцыяй арганізацыя штогадовай выставы на восеньскую тэму. Вось і гэты год не стаў для нас выключэннем.
З 02.10 па 05.10 у ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г.п.Зэльва" прайшла выстава восеньскіх вырабаў з прыроднага матэрыялу на тэму "Што нам восень падарыла", у якой прынялі ўдзел дзеці і педагогі.
Бацькі нашых выхаванцаў актыўна падтрымалі ідэю творчага развіцця дзяцей сродкамі прыроднага матэрылу і актыўна ўключыліся ў сумесны выраб "экспанатаў" для выставы разам са сваімі дзецьмі дома.
Выстава папаўняецца цікавымі і прыгожымі работамі. У сваіх работах выхаванцы і бацькі выкарыстоўвалі розныя прыродныя матэрыялы - гузы, лісце, кветкі, галінкі, мох, гародніну, садавіну і г.д. На выставе прадстаўлены лясныя кампазіцыі, восеньскія букеты, жывёлы, казачныя персанажы і шмат іншага.
З вялікім азартам дзеці расказвалі пра свае вырабы, пра тое, як прыдумлялі з бацькамі назвы працы, які прыродны матэрыял выкарыстоўвалі (з чаго рабілі), дзе яго знаходзілі, як майстравалі свой выраб.
Да працы і дзеці, і дарослыя паставіліся вельмі сур'ёзна, уклалі шмат фантазіі, цярпення, працы. І таму ўсе ўдзельнікі атрымалі падзячныя граматы за самы лепшы "экспанат" асенняй выставы. Вельмі прыемна ўсведамляць, што ўдзел сем'яў у конкурсе, узбагаціў сямейны вольны час і аб'яднаў дзяцей і дарослых у агульнай справе. Мы дзякуем нашым бацькам, якія знайшлі час і паўдзельнічалі ў выставе вырабаў "Ўто нам восень падарыла". Дзякуй дзецям і дарослым за ўмелыя рукі і праяўленую выдумку.

ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ! Запрашаем Вас на свята, прысвечанае Дню маці. Мама - галоўны чалавек, мама - гэта пачатак жыцця. Мама - гэта клопат, мама - самае светлая і адданая любоў. І ў гэты дзень так важна нагадаць нашым дзецям, што іх матулі заўсёды побач і гатовы падтрымліваць сваіх дзяцей ва ўсіх пачынаннях. У гэтае свята МАМЫ заслугоўваюць асаблівай увагі і самых добрых пажаданняў. Чакаем вас 13.10.2023 у Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва у 17.00 на ўрачыстасці ў музычнай зале, якую разам ператворым у сапраўдную казку!

У рамках тыдня бацькоўскай любві сям'я Парфенчык Зарыны стала пераможцай конкурсу відэаролікаў "Мая сям'я - мая гордасць" у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці
ВІНШУЕМ!

Кожную восень у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці 1 г. п. Зэльва праходзяць творчыя выставы работ з прыроднага матэрыялу, менавіта гэтай тэматыцы прысвечаны заняткі з дзецьмі ў вольны час. Ручная праца дазваляе развіваць усе здольнасці дзяцей, іх пазнавальную сферу, псіхічныя працэсы, дробную маторыку. Праз ручную працу дзеці навучаюцца элементарным працоўным уменням; дашкольнікі ствараюцца новыя і часта арыгінальныя прадукты сваёй творчай і працоўнай дзейнасці.
Творчасць працягваецца....

Шаноўныя педагогі!
Прыміце нашы самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём настаўніка!
Кожны дзень вы ўкладваеце свае веды ў новае пакаленне, развіваеце ў маленькіх людзей здольнасці творча мысліць і развівацца. Вашу ролю ў будучых поспехах выхаванцаў дашкольнага ўзросту складана пераацаніць.
Хай абраны вамі прафесійны шлях прыносіць радасць, а кожнае пачынанне адкрывае перад вамі новыя гарызонты. Жадаем вам дабра і здароўя, творчай актыўнасці і пабольш усмешак і кветак!

Педагогі ДУА "Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці 1 г.п.Зэльва" прынялі ўдзел у раённым свяце, прысвечаным Дню настаўніка.

29 сентября 2023 в 22:50 | Каравайчык Т. І. | нет комментариев

Віншаванні ветэраны педагагічнай працы прымалі ад выхаванцаў дашкольнага цэнтра.

29 сентября 2023 в 22:33 | Каравайчык Т. І. | нет комментариев

Паважаныя калегі, ветэраны педагагічнай працы ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва"!
Шчыра запрашаем на ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прафесійнаму святу "Дзень настаўніка", якое адбудзецца 29 верасня 2023 года ў музычнай зале ДУА "Дашкольны цэнтр развыіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" у 10.00

26 сентября 2023 в 21:32 | Каравайчык Т. І. | нет комментариев

У рамках правядзення тыдня бяспекі ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва прайшоў тэматычны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху. Мэта - прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў і культуры бяспекі на дарозе.

20 сентября 2023 в 22:05 | Каравайчык Т. І. | нет комментариев

У рамках святкавання Дня народнага адзінства 15 верасня ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 г.п.Зэльва прайшоў тэматычны дзень "Я, ты, ён, яна - разам цэлая краіна".
Педагогі ўстановы дашкольнай адукацыі расказалі дзецям пра прыгажосць роднага краю, нацыянальныя рамёствы, правялі тэматычныя заняткі "Свет вакол нас", тэматычныя гутаркі "Сімвалы Беларусі", "Усе людзі на маёй планейе суседзі", "Мая радзіма Беларусь", тэматычная экускурсія "Мая малая Радзіма Зэльва".
Сваю любоў да Радзімы дзеці выказалі ў песнях, вершах, творчай дзейнасці падчас правядзення музычнага свята «Мы дружбою своей сильны и Родиной своей горды!»

15 сентября 2023 в 21:21 | Каравайчык Т. І. | нет комментариев

21 сентября 2023 года проводится Единый день безопасности, в задачи которого входит профилактика чрезвычайных ситуаций, правонарушений и преступлений, обучение поведению в условиях пожаров и иных чрезвычайных ситуаций, а также оказанию первой медицинской помощи.

5 сентября 2023 в 22:23 | Каравайчык Т. І. | нет комментариев

Дзень ведаў - асаблівы дзень. Наперадзе новыя цікавыя веды, новыя ўражанні. Педагагічны калектыў дашкольнага цэнтра спадзяецца, што ўсё добра адпачылі і гатовыя зноў займацца, гуляць, развівацца са сваімі сябрамі! У вас наперадзе яшчэ шмат адкрыццяў, шмат цікавага. Няхай тыя веды, якія вы атрымаеце зараз, стануць моцным падмуркам у далейшай адукацыі!

Віншуем усіх педагогаў, дзяцей і іх бацькоў з Днём ведаў!
Жадаем моцнага здароўя, цікавага новага навучальнага года, добрага настрою на ўвесь год!
Новых здзяйсненняў і адкрыццяў!
01.09.2023 у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва адбыўся Дзень ведаў для дзяцей "Свет і стварэнне - сувязь часоў і пакаленняў"

1 сентября 2023 в 23:14 | Каравайчык Т. І. | нет комментариев