Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

НАШЫ НАВІНЫ

15 мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. Паўнацэннае чалавечае шчасце можна адчуць толькі ў сям’і, дзе пануюць любоў, узаемаразуменне і клопат, дзе разумна спалучаюцца духоўнае багацце і матэрыяльны дабрабыт. І, безумоўна, самы галоўны здабытак кожнай сям’і - гэта дзеці. Клопат аб іх мацуе саюз двух сэрцаў.

З мэтай актывізацыі ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі (дома, на вуліцы, адпачынку, вадаёме), у перыяд з 11 мая па 1 чэрвеня ў Зэльвенскім раёне праходзіць прафілактычная акцыя "Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям'і і Дня абароны дзяцей.
Акцыя пройдзе ў 4 этапы.
1-шы этап: 11 - 15 мая акцыя праходзіць на аб'ектах з масавым знаходжанне людзей
2-гі этап: 16 - 24 мая акцыя пройдзе ва ўстановах аховы здароўя, у дашкольных установах, пачатковых класах агульнаадукацыйных устаноў (бацькоўскія сходы).
3-ці этап: 27 - 30 мая акцыя пройдзе ў шматдзетных сем'ях.
4-ты этап: 31 мая - 1 чэрвеня, прымеркаваны да Міжнароднага Дня абароны дзяцей - акцыя пройдзе на адкрытых пляцоўках.

Штогод, у другую нядзелю мая мы адзначаем Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Афіцыйныя сімвалы з’яўляюцца неад’емнымі атрыбутамі суверэннай дзяржавы.
Рашэнне аб увядзенні дзяржаўных сімвалаў Беларусі было прынята на падставе праведзенага рэферэндума. 14 мая 1995 года беларусы ўпершыню ў гісторыі прынялі ўдзел у вырашэнні пытання дзяржаўнай важнасці. Тады болей за 75 працэнтаў насельніцтва краіны падтрымала прапанову Прэзідэнта аб увядзенні новага Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Зараз беларускія сімвалы з’яўляюцца прадметам гордасці і здабытку цэлай нацыі. Дзякуючы асаблівасцям кожнага сімвала, сёння наша краіна мае свой непаўторны “твар” у сусветнай суполцы.
Шанаваць і паважаць свой герб і сцяг — абавязак і справа гонару кожнага з нас. Няхай гэтыя найвялікшыя нацыянальныя каштоўнасці суправаджаюць самыя важныя падзеі нашага жыцця, напаўняюць сэрцы высокімі пачуццямі любові да Айчыны і адказнасці за яе лёс.
12 мая 2019 года на цэнтральнай плошчы г.п.Зэльва прайшоў святочны мітынг, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, у якім прынялі ўдзел дэлегаты ад калектыва дашкольнага цэнтра.

Супрацоўнікі ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" прынялі ўдзел у сяточным мітынгу, прысвечанаму Дню Перамогі, які прайшоў у г.п.Зэльва.

9 Мая - не толькі выдатны вясновы дзень, але і незабыўная, памятная дата - Дзень Перамогі. Зусім мала засталося тых, хто мае непасрэднае дачыненне да гэтага свята, каму асабіста мы павінны зараз пакланіцца ў ногі і падзякаваць за мірнае неба над нашымі галовамі. Пажадаем жа ветэранам здароўя і даўгалецця і паабяцаем, што зробім усё, каб нашы дзеці ніколі не даведаліся, што такое вайна. І мы прыкладзем усе намаганні, каб захаваць памяць пра тых, хто доўгімі вёрстамі ішоў да гэтай перамогі. Са святам!

З 01.04.2019 стартавала агульнаабластная акцыя "Малюем Перамогу разам!"
Запрашаем усіх жадаючых прыняць актыўны ўдзел у напісанні малюнкаў на тэму Перамогі

Вялікдзень – гэта найвялікшае каляндарнае свята, якое складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага календара. З даўніх часоў свята “Вялікдзень” лічылася святам Сонца і Вясны. У гэты святочны і светлы дзень здаецца, што ўсё навокал прабуджаецца пад звон званоў царквы.
У дашкольным цэнтры прайшла фальклорная забава"Кацілася яечка, ды з узгорачка", прысвечаная дадзенаму святу.

Згода гадавога плана работы і ў рамках плана падрыхтоўкі да святкавання 75-годззе ўтварэння Гродзенскай вобласці ва ўстанове прайшоў дзіцячы конкурс на лепшага чытача. Тэматыкай прадстаўленых на конкурс твораў былі беларускія вершы, прысвечаныя тэме: "Край мой родны, край прыгожы..." У конкурсе прымалі ўдзел выхаванцы старшых і сярэдніх груп. Дзеці з задавальненнем і з пачуццём адказнасці аднесліся да конкурсу. Гледачы мелі магчымасць пачуць вершы Б.Загнетавай "Радзіма", А.Бадак "Беларусачка", П.Броўкі "Дарагая Беларусь", К.Жука "Карта роднай Беларусі і інш.
Усе выхаванцы атрымалі дыпломы ўдзельнікаў конкурсу і невялікія прызы.
Журы асабліва адзначыла выступленне Лабовіча Аляксея з вершам П.броўкі "Дарагая Беларусь", Арыаны Дарашэнка з вершам "Дзве мовы" і Дамінікі Мурынай з вершам " Э.Агняцвет "Зямля з блакітнымі вачыма".

24 красавіка 2019 года ў Зэльве прайшоў раённы конкурс "Сям'я года - 2019". Нашу ўстанову дашкольнай адукацыі прадстаўляла сям'я ЛЯЦКІХ (выхаванкі Ляцкай Машы). Віншуем сям'ю з удзелам у конкурсе і дзякуем за актыўныя адносіны сям'і да жыцця і адукацыі дачкі Машы ў ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва"

18 красавіка выхаванцйы старшых груп дашкольнага цэнтра пабывалі ў ветэрэнарнай лячэбніцы г.п.Зэльва.
У ходзе актыўнай гутаркі дашкольнікі пазнаёміліся з асаблівасцямі аказання першай дапамогі жывёлам. Ветэрэнарны ўрач дала рэкамендацыі па догляду за хатнімі пітомцамі. Дзеці атрымалі адказы на цікавячыя іх пытанні.
За арганізацыю экскурсіі выказваем падзяку маме нашага выхаванца Туроўніка Максіма

20красавіка 2019 у сувязі з правядзеннем рэспубліканскага суботніка ў дашкольнай установе будзе арганізавана работа дзяжурнай групы для дзяцей дашкольнага ўзросту з 8.30 до 13.00 (без харчавання)

Аб правядзенні рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам» на тэрыторыі Зэльвенскага раёна

ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!
З мэтай стварэння здаровага выхаваўчага клімату ў сям'і, павышэння ўвагі грамадскасці да праблемаў сям'і, яе выхаваўчага патэнцыялу 11 красавіка ў 18.00 у ДУА "Сярэдняя школа №3 г.п.Зэльва" адбудзецца раённы бацькоўскі сход на" Прафілактыка насілля над непаўналетнімі. Праблема сям'і, школы, грамадства". Запрашаем Вас прыняць актыўны ўдзел у правядзенні раённага бацькоўскага сходу.

7 красавіка ў нашым дашкольным цэнтры ў рамках Сусветнага дня здароўя прайшлі тэматычныя мерапрыемствы прысвечаныя здароўю. Дзеці старшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту ўдзельнічалі ў віктарынах "Калі хочаш быць здаровым!", "Маё цела"; праводзіліся гутаркі "Спорт - гэта здароўе", "Вітамінныя сябры".
Таксамавыхаванцы актыўна ўдзельнічалі ў спартыўнай праграме "Спорт - гэта здароўе", дзе гулялі ў эстафеты і рухомыя гульні на паветры.
Аформілі выставу дзіцячых малюнкаў "Мы любім займацца спортам". Дзеці даведаліся шмат новага, цікавага і весела правялі час!

Згодна плану святкавання 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці выхаванцы дашкольнага цэнтра наведалі пастаянна-дзеючую экспазіцыю ў раённай дзіцячай бібліятэцы "75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці прысвячаецца ..."
Выхаванцы паўдзельнічалі ў пазнавальнай віктарыне, пазнаёміліся з гісторыяй ўтварэння Гродзенскай вобласці і вядомымі людзьмі, якія ўнеслі сваю плённую працу ў развіццё нашай Гродзенскай вобласці.

Віншуем Мурыну Дамініку, выхаванку сярэдняй групы, заняўшую 2 месца ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці "Ідзі за марай", прысвечанага Еўрапейскім гульням-2019 года ў намінацыі "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва" работа "Пераможац".

Сёння мала быць педагогам, важна быць настаўнікам у самым шырокім сэнсе слова. Ці не? У апошні час на некаторых інтэрнэт-рэсурсах стала мусіравацца тэма таго, што абавязаны рабіць настаўнікі і што з'яўляецца дадатковай «неабавязковай» працай.
Але ці такая яна неабавязковая на самай справе, і ці можна выхаваць маладое пакаленне без яе? Пра тое, што значыць быць сапраўдным настаўнікам і, колькі часу трэба гэтаму прысвячаць, распавядае педагог абласной газеце "Гродзенская праўда"

Спасылка на артыкул