Вітаем Вас, паважаныя бацькі!
Мы – педагогі дзяржаўнай установы адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва” запрашаем Вас прыняць удзел у працы віртуальнага бацькоўскага ўсенавуча . Змест бацькоўскага ўсенавуча размеркаваны ў рабоце ніжэйпрадстаўленых фарміраванняў.
Дзейнасць усенавуча накіравана на павышэнне педагагічнай і прававой культуры бацькоў.
Задачы: павышэнне эфектыўнасці супрацоўніцтваўстановы дашкольнай адукацыі і сям’і па пытаннях абмену вопытам, метадамі і прыёмамі ў навучанні і выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту дапамога законным прадстаўнікам асвойваць правы і абавязкі бацькоў і дзяцей; садзейнічанне фарміраванню адказнасці за выхаванне і забеспячэнне дзецям годнага ўзроўню жыцця.
Мы хочам, каб наша праца стала для Вас, паважаныя нашы бацькі, не дадатковым абавязкам, а магчымасцю знайсці адказы на пытанні па выхаванні і навучанні дзяцей дашкольнага ўзросту, атрымаць дапамогу і падтрымку ў цяжкай сітуацыі, зацвердзіцца ў сваіх правільных пазіцыях, альбо падкарэктаваць магчымыя памылкі ў выхаванні.