ГІСТОРЫЯ ЎСТАНОВЫ ДОШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ
3 01 снежня 1988 года прыняты будынак дзяцячага сада-яслі №2 “Церамок” у г.п.Зэльва. Да 17 сакавіка сіламі калектыва праводзілася праводзілася работа па абсталяванню і афармленню групавых пакояў, аддзелачных работ, добраўпарадкаванню тэрыторыі вакол дзіцячага сада-яслі.
17 сакавіка 1989 года з радасцю і гонарам адчыніў свае дзверы дзіцячы сад-яслі № 2 “Церамок”, які запоўніў звонкімі галасамі дзяцей дашкольнага ўзросту: 13 дзяцей ясельнага і 30 дзяцей садаўскага ўзросту. З гэтага моманту і пачаў сваю працу калектыў дзіцячага сада-яслі №2.
Стварыць малышам камфортную абстаноўку, каб жыццё ў дзіцячым садку было больш цікавым, разнастайным імкнуліся вопытныя педагогі і тэхнічны персанал: Кашко І.Э., Красніцкая І.М., Арцюх В.Б., Ляута С.М., Літвіновіч В.І., Мікалаева Л.І., Грэцкая С.А, Саладунова А.В., і іншыя, а таксама маладыя педагогі, для якіх 1989 год стаў пачаткам працоўнай дзейнасці, гэта Дзякевіч Т.Л., Рагацэвіч С.І., Быцко І.М., Трацяк Т.І.Хімач Т.С. і інш..
Так у паўсядзённых справах, клопатах пад кіраўніцтвам загадчыцы Жук Н.К. і метадыста Міляшкевіч Л.І. склаўся калектыў, ды не просты, а дружны, энергічны, аб’яднаны агульнымі інтарэсамі, майстэрствам, працавітасцю, упэўненасцю ў сваіх сілах. У кастрычніку 1989 года ў дзіцячым садку адкрыта лагапедычная група, дзе з выхаванцамі, якія мелі моўныя парушэнні працавала лагапед Гелета Вера Віктараўна.
Год за годам жыццё ідзе сваёй чаргой, дашкаляты, падрастаючы, адыходзілі у школу, а дашкольная ўстанова сустракала новае пакаленне малых пад кіраўніцтвам Міляшкевіч Л.І. (1995 год), якая працавала метадыстам у дадзенай установе з яе адкрыцця. Закладзены трывалы падмурак і пэўныя традыцыі калектыву садзейнічалі прадаўжэнню паспяховай работы. У дзіцячымі садку працуе 12 груп. Нягледзячы на шчыльную напаўняльнасць груп, выкананне патрабаванняў тыпавой праграмы, калектыў на чале з Людмілай Іосіфаўнай Міляшкевіч і Зэмба Аленай Аляксандраўнай, якая з 1996 года працавала на пасадзе метадыста імкнуліся ісці ў нагу з часам, стаць адкрытай мадэллю ўзаемадзеяння. Кіраўніцтва патрабавалі ад супрацоўнікаў максімальнай аддачы ведаў, мацярынскага цяпла, клопату. Дзеці ім плацілі сваёй любоўю, бацькі - павагай. Дзякуючы клапатлівым рукам першых памочнікаў выхавацеля Януль В.К., Ельяшэвіч М.І., Станкевіч Г.І., Блошка І.М., Зыкавай Н.С і інш. выхаванцы заўсёды былі дагледжаны, накормлены.
З 1999 года на пасаду метадыста (а затым намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці) назначана Каравайчык Т.І., педагог, якая працавала выхавальнікам ў дадзенай установе.
З першых дзён сваёй дзейнасці калектыў “Церамка” абраў эстэтычнае выхаванне дзяцей асноўным напрамкам у рэалізацыі задач Праграмы навучання і выхавання дашкольнікаў. Натхняльнікам усяго калектыву была музычны кіраўнік Кашко І.Э.. Яна разам з кастеляншай Махнач Т.Р. і рабочым па рамонце бялізны Радута І.В. узяліся за стварэнне касцюмернай. Іх умелымі рукамі было пашыта некалькі дзясяткаў касцюмаў, якія дазвалялі дзецям прымяраць на сябе новы вобраз, а музычныя святы ператвараліся ў сапраўдныя тэатралізаваныя паказы.
За здароўем дзяцей пільна сачыла медыцынская сястра Малаш В.Г., вядома ж, сачыла за харчаваннем дзяцей, а дапамагалі ёй у гэтым прафесіяналы сваёй справы – повары Серада Л.А., Бурдук В.В., Альховік Л.Ф. і падсобны работнік Серада Т.М..
Праўда, часам меню можна было назіраць па плямах на сукенках і кашульках дзяцей. І тады за працу бралася прачка Сцепанчук А.Ц..
Матэрыяльна-тэхнічная база дашкольнай установы значна ўдасканалілася, групы папоўніліся гульнявым абсталяваннем, цацкамі, мэбляй.
Імя дашкольнай установы ўсё часцей гучала не толькі на раённым, але абласным і рэспубліканскім узроўнях. Па выніках працы яслі - сад № 2 “Церамок” 01.01.2006 года змяніў свой статус стаўшы дзяржаўнай установай адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці яслі-сад №2”.
З 2007 года пашырыўся спектр адукацыйных паслуг для выхаванцаў па розных накірунках: мастацкай і выяўленчай дзейнасці, спартыўна-аздараўленчай,
Для арганізацыі дадатковых адукацыйных паслуг у дашкольным цэнтры абсталявана студыя выяўленчвага мастацтва, тэатральная студыя, спартыўная зала. Выхаванцы атрымалі выдатныя ўмовы для творчага і пазнавальнага развіцця. Вынікі працы педагогаў з дзецьмі далі свае вынікі – выхаванцы пастаянныя ўдзельнікі, прызеры і пераможцы розных конкурсаў, пастаянныя ўдзельнікі канцэртных і святочных праграм не толькі на ўзроўні дашкольнай установы, але і раёна.
2009 год прынёс новыя перамены. Усе ўстановы раёна атрымалі статус юрыдычнай асобы і наша ўстанова мае новую назву дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г. п. Зэльва”.
Дашкольны цэнтр прымае актыўны ўдзел у раённых конкурсах і з’яўляецца неаднаразовым пераможцам.
2016 год калектыў установы стаў пераможцам спаборніцтваў сярод устаноў адукацыі Зэльвенскага раёна і за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці быў узнагароджаны ганаровай граматай Зэльвенскага райвыканкама і занесены на раённую дошку гонару.
У гэтым жа 2016 годзе намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Каравайчык Т.І. рашэннем Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта №89 ад 20.02.2016 за добрасумленную працу, забеспячэнне вытворчых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця па выніках за 2015 год была занесена на Доску Гонара Зэльвенскага раёна.
2018 год калектыў дашкольнага цэнтра стаў фіналістам і дыпламантам Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурса творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Бедарусі – 2018” у намінацыі “Харэаграфія” (кіраўнік Курута Р.Ф.).
З 2017/2018 навучальнага года функцыянуюць 2 групы кароткачасовага знаходжання для дзяцей, якія не наведваюць дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці на пастаяннай аснове. З 2018 года, для дзяцей, не ахопленых кароткачасовымі групамі, адкрыта і штогод функцыяніруе прагулачная адаптацыйная група.
З самага пачатку дзейнасці дзіцячага сада № 2, а затым дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва № 1, яго калектыў быў адной з самых лепшых сярод дашкольных устаноў Зэльвенскага раёна па выніках працы. Больш за 1000 выпускнікоў пакінулі сцены нашай дашкольнай установы, якія з удзячнасцю ўспамінаюць сваіх першых выхавацеляў.
Сёння калектывам працягвае кіраваць таленавіты і вопытны загадчык Міляшкевіч Л.І., дзякуючы якому і дагэтуль установа лічыцца лепшай сярод дашкольных устаноў Зэльвенскага раёна і ідзе ў нагу з часам.
Асноўным напрамкам сваёй работы педагогі выбралі выхаванне рознабакова развітай асобы дзіцяці. Пад кіраўніцтвам намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці Каравайчык Т.І. калектыў працуе над рэалізацыяй рэгіянальнага педагагічнага праекта “Развіццё даследчай кампетэнтнасці выхавацеляў дашкольнай адукацыі ў працэсе бесперапыннай адукацыі”. Вопытныя педагогі Бортнік Т.С., Арцюх В.Б., Чак А.У., Літвіновіч В.і., Балтручок В.М. і інш. ажыццяўляюць асобасна-арыентаваны падыход да кожнага выхаванца пры рэалізацыі адукацыйнага працэсу. Выхаванне любові да спорту, фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця ў выхаванцаў і іх законных прадстаўнікоў ажыццяўляе кіраўнік фізічнага выхавання Сонец Т.І.. Музычныя здольнасці хлапчукоў і дзяўчынак раскрывае музычны кіраўнік Курута Р.Ф.. Маўленчыя недахопы выпраўляюць настаўнікі-дэфектолагі Камякевіч М.Я., Ляскевіч А.М.. Псіхолага-педагагінае суправаджэнне выхаванцаў ва ўстанове ажыццяўляе педагог-псіхолаг Камарэц Т.І., педагог сацыяльны Конюх Ю.І..
Праца педагогаў немагчыма без дапамогі. Шніп Т.П., Калюта Л.Р., Крамнік А.В., Галавач Н.Ф. і інш.. – вось гэтыя людзі, дзякуючы якім пануе ўтульнасць у дашкольным цэнтры. Выдатны апетыт у нашых выхаванцаў дзякуючы намаганням повароў Корнт н.ф. І Рудой А.С., кухоннага рабочага Ляхаўчук С.І.. Квітнеючая і дагледжаная тэрыторыя ўстановы створана рукамі супрацоўнікаў пад кіраўніцтвам загадчыка гаспадаркай Мармыш Ч.В..