Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

АДУКАЦЫЙНЫ ПРАЦЭС

Дата: 8 июня 2015 в 17:32, Обновлено 15 октября 2023 в 22:59

АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Адукацыйны працэс арганізуецца ў рэжыме пяцідзённага навучальнага тыдня. Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу з'яўляюцца занятак і гульня. Акрамя асноўных форм арганізацыі адукацыйнага працэсу, могуць выкарыстоўвацца іншыя формы: экскурсія, назіранне, калектыўная праца і іншыя.

Штодзённая колькасць заняткаў і гульняў у кожнай узроставай групе і іх паслядоўнасць вызначаюцца вучэбным планам установы.

Прыроднае і прадметна-прасторавае асяроддзе ўстановы дашкольнай адукацыі павінна забяспечваць адсутнасць у групе і на тэрыторыі алергенаў, якія выклікаюць абвастрэнне алергічных захворванняў у выхаванцаў.

Навучанне і выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляюцца на беларускай і (або) рускай мовах. Асноўная мова навучання і выхавання ў нашай дашкольнай установе - беларуская.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік установы дашкольнай адукацыі, педагагічныя работнікі нясуць персанальную адказнасць за стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове дашкольнай адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Экалагічная адукацыя ў дашкольным узросце

Пазнавальнае развіццё дзяцей дашкольнага ўзросту

Спартыўная старонка

Дзецям пра космас

Дзецям і дарослым пра энергазберажэнне

Выхоўваем беражлівых

Асновы эканамічнай культуры

Арганізацыя адукацыйнага працэсу

Маніторынг адукацыйнага працэсу

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.