Комплексный план мероприятий по реализации государственного профилактического проекта «Зельва – здоровый городской посёлок» в Зельвенском районена 2021-2023 годы
У рамках рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта "Зэльва - здаровы гарадскі пасёлак". У мэтах прыцягнення ўвагі да своечасовага і правільнага мыцця рук з мылам, якое з’яўляецца адным з самых эфектыўных і даступных спосабаў прадухілення вострых кішачных інфекцый і іншых захворванняў, у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва прайшла акцыя “Чыстыя далоні”.
Выхаванцы старшых груп №10, і №11 наведаліся да малых у групу № 6, і №4 і распавядалі аб тым, як і навошта трэба мыць рукі. Яны пазнаёмілі малых з правіламі мыцця рук. Уручылі памяткі “Маем рукі правільна”.
Педагогамі праведзены розныя мерапрыемствы з дзецьмі: гутаркі з разгляданнем ілюстрацый: “Як правільна мыць рукі?”, “Чыстыя рукі - залог здароўя”, “Хто ж яны такія гэтыя мікробы?”; прагляд мультыплікацыйных фільмаў з серыі Смешарыкі “Урок здароўя”; праведзена пяціхвілінка “Чыстыя рукі”; выраб і раздача памятак для бацькоў “Як правільна мыць рукі”.