Праект "АГАРОД НА ПАДАКОННІКУ"
Штогод выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва ўдзельнічаюць у мініпраекце “Агарод на падаконніку”, які выхоўвае ў дзяцей любоў да прыроды і фарміруе беражлівыя адносіны да яе, спрыяе развіццю даследніцкай дзейнасці ў выхаванцаў. Дзеці дашкольнага ўзросту па прыродзе сваёй - дапытлівыя даследчыкі навакольнага свету, і яны заўсёды з задавальненнем адгукаюцца на ўдзел у цікавым праекце.
У ходзе рэалізацыі праекта здяйсняецца працэс ад збору насення разнастайных раслін, падрыхтоўкі глебы, пасеву ў закрытым памяшканні да іх высадкі ў адкрыты грунт. Адначасова вядуцца дзённікі назіранняў за ростам раслін. На працягу праекта мы займаемся прадуктыўнай дзейнасцю: малюем гародніну і садавіну, размалёўваем размалёўкі, лепім з пластыліну садавіну і гародніну, ужываючы раней набытыя ўменні і навыкі, тым самым выхоўваем у іх жаданне займацца творчасцю самастойна.
Дзеці знаёмяцца з такімі ўласцівасцямі як колер, форма, велічыня, карысць, месца вырастання расліны, што дае магчымасць максімальна ўзбагаціць веды і ўяўленні дзяцей аб гародніне і садавіне, іх уласцівасцях, развіць зразумелую прамову, творчыя здольнасці, пошукавую дзейнасць. А ўменне класіфікаваць, параўноўваць і абагульняць спрыяе разумоваму развіццю дзяцей.
У час праекта афармляем міні-выставы "Наш ураджай"; рыхтуем фотарэпартаж для бацькоў "Як мы саджаем і даглядаем за раслінамі" . Дзеці сумесна з бацькамі выконваюць творчыя работы (малюнкі, вырабы) згодна з тэматыкай праекта, што таксама спрыяе развіццю творчых здольнасцяў, уменню працаваць сумесна з дарослымі.
Любая праца павінна мець вынік: да канца праекта ў дзяцей будуць фарміравацца прадстаўленні пра расліны, этапы іх росту, ўзбагачаецца іх слоўнікавы запас. Выхаванцы вучацца беражліва ставіцца да прыроды, сталі ахвотна дапамагаць даглядаць за пакаёвымі раслінамі ў жывым кутку, а пазней і за кветнікамі на ўчастку дашкольнага цэнтра, актыўна ўжываючы веды, атрыманыя ў працэсе праектнай дзейнасці.