ЛЬГОТЫ І ПЕРАВАГІ ЧЛЕНАЎ ПРАФСАЮЗА
у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, практыкай і вопытам прафсаюзнай дзейнасці ўступіўшы ў прафсаюз, работнік - член прафсаюза атрымлівае права:
- на ўсе сацыяльна-эканамічныя нормы і льготы, прадугледжаныя ў калектыўным дагаворы;
- на бясплатную юрыдычную дапамогу па сацыяльна-працоўных пытаннях, у тым ліку прыёму на працу, пераводаў па працы і звальнення, працоўнага часу і адпачынку, аховы працы і тэхнікі бяспекі, гарантый і кампенсацый. Прафсаюзы ад імя члена прафсаюза ў якасці яго прадстаўніка могуць без персанальнага удзелу працаўніка па яго даручэнні або просьбе прадстаўляць яго інтарэсы ў урэгуляванні рознагалоссяў з наймальнікам;
- у разглядзе індывідуальнай працоўнай спрэчкі работніка - члена прафсаюза з наймальнікам або яго прадстаўнікамі;
- на садзейнічанне прафсаюза і яго спецыялістаў па пытаннях аплаты працы, памеру заработнай платы i своечасовай яе выплаты;
- на садзейнічанне ў павышэнні кваліфікацыі работніка і атрыманні адпаведнага працоўнага месца з больш высокай аплатай працы;
- на прафсаюзны кантроль арганізацыямі прафсаюзаў за выкананнем працоўных правоў членаў прафсаюзаў;
- на дадатковыя гарантыі членам прафсаюзаў, якія ўваходзяць у склад выбарных калегіяльных органаў прафсаюзных арганізацый;
- на іх абарону прафсаюзам у выпадку неабгрунтаваных прапаноў на звальненне з працы, іншых несправядлівых дзеянняў, скаргаў і іншых судовых дакументаў, неабходных для абароны і аднаўлення парушаных правоў членаў прафсаюзаў;на падрыхтоўку заяў на бясплатную прававую дапамогу прафсаюза ў разглядзе яго пытанняў у судзе;
- на аператыўную абарону іх інтарэсаў па іншых пытаннях, у тым ліку па паляпшэнню ўмоў працы на канкрэтным працоўным месцы;
- на абарону члена прафсаюза пры расследаванні няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, па пытаннях пакрыцця шкоды, прычыненай iх здароўю на вытворчасці (на працы);
- на садзейнічанне ў датэрміновым ільготным пенсіяніраванні работнікаў - членаў прафсаюзаў, у своечасовым прызначэнні ім пенсійных выплат;
- на матэрыяльную дапамогу ў выпадках узнікнення цяжкіх жыццёвых абставінаў, на пазыку ў прафсаюзнай касе ўзаемадапамогі або ў крэдытным прафсаюзным кааператыве (пры іх наяўнасці);
- на дапамогу ў разглядзе сумесна з наймальнікам і вырашэнні пытанняў паляпшэння жыллёва-бытавых ўмоў работніка, выдзяленні малапроцэнтных крэдытаў на набыццё жылля, будаўніцтва і рамонт жылля, атрымання садовага ўчастка і інш
- на вырашэнне пытанняў сацыяльнага страхавання члена прафсаюза праз прадстаўніка прафарганізацыі ў камісіі па сацыяльным страхаванні, на дапамогу ў атрыманні льготнай пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэнне, на аздараўленне і адпачынак для сябе і членаў сям'і;
- на бясплатнае ці льготнае карыстанне культурнымі і спартыўнымі збудаваннямі, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні прафсаюза, а таксама культурна-спартыўным інвентаром;
Работнік павінен разумець, што калі ён не член прафсаюза, ён пазбаўляе сябе названай вышэй дапамогі прафсаюза, застаўляе сябе заўсёды заставацца сам-насам з наймальнікам.
Яго не будзе пакідаць трывога, што яго, у першую чаргу, могуць закрануць многія вытворчыя праблемы, што ён можа не атрымаць своечасова заработную плату і ніхто яму не дапаможа. Страта працы была б выключна яго праблемай таксама як і любая атрыманая траўма, калі трэба дамагацца кампенсацыі шкоды і дадатковых кампенсацый.
Што робіць прафсаюз?
П- працягвае руку дапамогі
Р- рашае сацыяльныя праблемы
А- адстойвае правы і інтарэсы чалавека
Ф- фарміруе асноўныя патрабаванні да наймальніка
С- садзейнічае росту заработнай платы
А- ажыццяўляе прадстаўніцтва інтарэсаў работніка ў судзе
Ю- юрыдычна падтрымлівае і абараняе чалавека
З - заўсёды ведае, што рабіць!
Вы зрабілі крок на карысць прафсаюза і
хочаце ўступіць у прафсаюз работнікаў навукі і адукацыі!
Крок №1 - Звярніцеся ў прафсаюзны камітэт і атрымаеце кансультацыю старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі
Крок № 2 - Напішыце заяву на імя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі аб прыёме ў прафсаюз
Крок № 3 - Падайце пісьмовую заяву на імя загадчыка ўстановы адукацыі аб утрыманні (штомесяц) аднаго% з Вашай заработнай платы ў якасці членскага прафсаюзнага ўзносу
Крок № 4 - Атрымайце ў прафсаюзным камітэце членскі білет і аформіце пастаноўку на прафсаюзны ўлік.