Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Ветэраны педагагічнай працы

Дата: 18 февраля 2021 в 09:56, Обновлено 28 июля 2021 в 22:49

Ветэранам педагагічнай працы прысвячаецца ...

Без чалавечнасці няма вечнасці!

У кожнага з нас у жыцці ёсць свой Пегагог з вялікай літары - той, хто мудрасцю, душэўнай шчодрасцю, глыбокімі ведамі дапамог спазнаць свой унутраны свет, зрабіў яго больш багатым, навучыў будаваць будучыню.

Менавіта ад Педагога-выхавальніка, яго прафесійных і чалавечых якасцяў шмат у чым залежыць лёс дзяцей, заўтрашні дзень краіны.

Тлумачальны слоўнік Ожэгава дае нам такое вызначэнне слову “ветэран”: стары вопытны воін. І сапраўды жыццё ў педагагічнай прафесіі - гэта нястомная праца душы і вечная барацьба з невуцтвам. Нялёгкі хлеб, які здабываецца на педагагічнай ніве, але сапраўды годны ўсеагульнай падзякі педагог, выбраўшы сваю прафесію па прызначэнні і высокаму грамадзянскаму абавязку.

Нашы шчырыя словы падзякі адрасаваныя ветэранам педагагічнай працы, якія выхавалі не адно пакаленне юных зэльвенцаў і ў самыя нялёгкія гады захавалі вернасць сваёй прафесіі.

Вы - наш гонар. Вы - тыя людзі, якія стваралі традыцыі адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва” (яслі-сад “Церамок”). Мы захоўваем вашу працу, усё тое, што вы ўкладвалі ў развіццё нашай сістэмы дашкольнай адукацыі. Найвышэйшы прафесіяналізм, эрудыцыя, пачуццё гумару, навуковая і жыццёвая мудрасць заўсёды служылі упрыгажэннем Вашых зносін з дзецьмі, бацькамі і калегамі па працы.

Паважаныя педагогі!

Изображение

Усе хто працуе ці ўжо на заслужаным адпачынку!

Мы ганарымся Вамі, гаворым Вам Вялікі дзякуй і прысвячаем Вам гэтыя радкі:

Вы наш фонд залаты!

Вы – пазітыву і таленту донар!

З любою задачай і справай на “ты”,

Вам наша ўдзячнасць і гонар!

Вы ў калектыве нашым

Заўжды чаканы госць!

Вялікі дзякуй , дарагія,

Што Вы былі і зараз ёсць!

  

Кашко Ірына Эдуардаўна

Гады працы ў установе: 1989-2016гг.

Працавала на пасадзе: музычны кіраўнік

У сваёй працы лічыла вышэйшай праявай педагагічнай паспяховасці - гэта не столькі высокія паказчыкі засваення матэрыялу, колькі радасць, усмешкі дзяцей, атрыманыя на яе занятках і жаданне новых сустрэч з музыкай.

За перыяд работы неаднаразова педагогам падрыхтаваны пераможцы аглядаў мастацкай самадзейнасці, пастаянна выступала з дзіцячымі канцэртамі перад насельніцтвам Зэльвенскага раёна. Музычныя нумары, падрыхтаваныя Ірынай Эдуардаўна, заўсёды адрозніваліся тэхнічным выкананнем, музычнасцю.

Узнагароджана Ганаровымі Граматамі Зэльвенскага аддзела адукацыі.

Лятун Людміла Ігнатаўна

Гады працы ў установе: 1994-2005 гг.

Працавала на пасадзе: настаўнікі-дэфектолага

Сваёй працай настаўнік-дэфектолаг дапамагала дзецям з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця выпраўляць маўленчыя парушэнні, сацыялізавацца, далучацца да навакольнага свету, яго дасягненняў і каштоўнасцяў, раскрываць свой творчы патэнцыял. Пастаянна знаходзілася ва ўзаемадзеянні і аказанні кансультатыўнай дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі, іх сваякам і педагогам. Людміла Ігнатаўна была сапраўдным настаўнікам-дэфектолагам, які смела браў за руку “спецыяльнае дзіця” і вёў яго наперад, на сустрэчу гэтаму дзіўнаму свету ....

Узнагароджана Ганаровымі Граматамі Зэльвенскага аддзела адукацыі.

Мікалаева Ларыса Іванаўна

Гады працы ў установе: 1988-2015 гг.

Працавала на пасадзе: выхавальнік дашкольнай адукацыі

 Самае галоўнае ў сваёй рафесіі - любіць дзяцей, любіць проста так, ні за што, аддаваць ім сваё сэрца. Прафесія- гэта магчымасць увесь час знаходзіцца ў свеце дзяцінства, у свеце казкі і фантазіі.  Асабліва ўсведамляеш значнасць прафесіі выхавальніка, калі бачыш расчыненыя насустрач вочы дзяцей; вочы, прагна лавілі кожнае маё слова, мой погляд і жэст; вочы, гатовыя змясціць у сябе свет. Гледзячы ў гэтыя дзіцячыя вочы, разумееш, што ты патрэбна ім, што ты для іх цэлы сусвет, што менавіта ты узводзіш парасткі будучага характару, падтрымліваеш іх сваёй любоўю, аддаеш цяпло свайго сэрца.

Узнагароджана Ганаровымі Граматамі Зэльвенскага аддзела адукацыі.

Красніцкая Ірына Мар'янаўна

Гады працы ў установе: 1988-2011 гг.

Працавала на пасадзе: выхавальнік дашкольнай адукацыі

 Працуючы выхавальнікам дашкольнай адукацыі, педагого пастаянна памятавала, што галоўнае ў яе працы "гарэць, а не тлець", а інакш не варта працаваць у дзіцячым садзе. Пошук, ініцыятыва і творчасць з'яўляліся яе абавязковымі спадарожнікамі на цярністай дарозе педагога. Пастаянна папаўняла і абнаўляла свае веды - так педагог разумела патрабаванне часу і старалася адпавядаць гэтаму патрабаванню. Выхавальнік пастаянна удасканальвала сваё майстэрства, выкарыстоўваючы дасягненні педагагічнай навукі і перадавой практыкі..

Узнагароджана Ганаровымі Граматамі Зэльвенскага аддзела адукацыі.

Шмат Валянціна Браніславаўна

Гады працы ў установе: 1988-2020 гг.

Працавала на пасадзе: выхавальнік дашкольнай адукацыі

 Працуючы выхавальнікам дашкольнай адукацыі, кіравала непаўторным, ні чым не параўнальным па сваёй складанасці і прыгажосці працэсам станаўлення чалавечай асобы. Вырашэнне галоўнай задачы- выхаванне ўсебакова развітой асобы ўключала навучанне на занятках. Фарміравала ў дзіцяці разнастайных, даступных яму ведаў, уменняў і навыкаў, неабходных для паспяховага засваення роднай мовы, элементарных асноў матэматыкі, развіцця выяўленчай дзейнасці і т. д. Вучыла дзяцей азам самастойнасці, правілах паводзінаў у грамадстве, рыхтавала дзіця да паступлення ў школу

Узнагароджана Ганаровымі Граматамі Зэльвенскага аддзела адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.