Рэкамендацыі для бацькоў па харчаванню ў адаптацыйны перыяд
1. Каб ваша дзіця прывыкла да дашкольнага цэнтру, а прыём ежы ня быў пакутлівым, рэкамендуем наступнае:
За месяц да паступлення дзіцяці ў дашкольную ўстанову, прытрымвайцеся дома рэжымных патрабаванняў цэнтра: сняданак - у 8.15-8.30, абед - у 12.00, сон - з 13.00 да 15.00.
Загадзя знаёмцеся з меню, па магчымасці рыхтуйце некаторыя стравы, уключаючы іх поўны набор: першае, другое, трэцяе.
2. На што трэба звяртаць увагу падчас ежы:
Паслядоўнасць страў павінна быць пастаяннай.
Перад дзіцём можна ставіць толькі адну страву.
Страва не павінна быць ні занадта гарачай, ні халоднай
Карысна класці ежу ў рот невялікімі кавалачкамі, добранька перажоўваць.
Не трэба размаўляць падчас ежы.
Рот і рукі - выціраць папяровай сурвэткай.
3. Чаго не варта дапускаць падчас ежы:
Гучных гутарак і гучання музыкі.
Панукванняў, падганяць дзіця хутчэй есці.
Гвалтоўнага кармлення ці дакармлівання.
Асуджэння малога за неасцярожнасць, неахайнасць, няправільнае выкарыстанне сталовых прыбораў.
Неэстэтычнай сервіроўкі стала, непрыгожага афармлення страў
4. Пасля заканчэння ежы маляня трэба навучыць паласкаць рот.