НАШЫ НАВІНЫ
У рамках работы раённай творчай групы выхавальнікаў дашкольнай адукацыі вышэйшай катэгорыі на базе ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г.п.Зэльва" прайшло пасяджэнне па тэме: ""Выхаванне асноў бяспекі жыццядзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту". Госцем і актыўным удзельнікам мерапремства стаў намеснік начальніка Зэльвенскага РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Грабун Сяргей Іванавіч. Выхавальнік дашкольнай адукацыі і кіраўнік творчай групы Мацкевіч Вольга Віктараўна прапанавала калегам майстар-клас па дадзенай тэме, практычная частка якога ўключала занятак у выглядзе гульні "Што? Дзе? Калі" з выхаванцамі старшай групы.
Кіраўнік фізічнага выхавання вышэйшай катэгорыі Сонец Т.І. запрасіла калег ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" на пасяджэнне педагагічнай майстэрні”. Мэта пасяджэння - прымяненне здароўезберагальных тэхналогій у выхаваўча-адукацыйным працэсе ўстановы дашкольнай адукацыі. Таццяна Іванаўна пазнаёміла выхавальнікаў з азначэннем паняццяў “здароўя”, “здароўезберагальныя тэхналогіі”, “педагагічная тэхналогія”, з разнастайнымі метадамі і прыёмамі здароўезберагальных тэхналогій, якія аказваюць станоўчае ўздзеянне на развіццё дзяцей. У практычнай частцы калегі змаглі засвоіць элементы нетрадыцыйных і здароўезберагальных тэхналогій і іх наступнае прымяненне ў практычнай дзейнасці педагога-выхавальніка.
Змест мерапрыемства
З асноўнымі накірункамі дзейнасці ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" у 2019/2020 навучальным годзе бацькоў пазнаёмілі на агульным бацькоўскім сходзе. Намеснік загадчыка Каравайчык Т.І. пазнаёміла прысутных з задачамі і планамі па іх выкананні, якія стаяць перад устновай у бягучым навучальным годзе. На бацькоўскі сход быў запрошаны інспектар прапаганды па рабоце з грамадскасцю Зэльвенскага РАНС Лаушкін М.Г., які пазнаёміў з статыстычнымі дадзенымі па надзвычайных сітуацыях у Зэльвенскі раёне, Гродзенскай вобласці і Рэспубліцы Беларусь. Прапанаваў прысутным памяткі па правілах пажарнай бяспецы.
У заканчэнні былі ўручаны Падзячныя пісьмы ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" самыма актыўным бацькам за ўдзел у спартыўна-масавых мерапрыемствах, за папаўненне прадметна-развіваючага асяроддзя ва ўстанове, за аказанне дапамогі ў рэмонтна-будаўнічай працы і дызайну тэрыторыі.
Маці, мамачка, матуля… Гэта самае першае слова ў жыцці кожнага з нас. Калі нараджаецца дзіця на свет, першы чалавек, якога яно бачыць, менавіта мама. Яна ахінае сваіх дзяцей цяплом, клопатам і дабрынёй, дорыць любоў і ласку. І так на працягу ўсяго жыцця. Разам з мамай мы дзелім хвіліны радасці і адчаю, яна дапамагае нам, калі здараюцца складаныя жыццёвыя абставіны. Бадай, гэта адзіны чалавек, які заўсёды прыйдзе нам на дапамогу, нават калі ёй самой будзе патрэбна падтрымка.
Выхаванцы наша дашкольнага цэнтра парадавалі сваіх матуль і бабуль напярэдадні Дня маці. Разам са сваімі педагогамі маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі падрыхтавалі для самых дарагіх сэрцу людзей канцэртную праграму. Святочна апранутыя дзеці расказвалі вершы, спявалі песні, танцавалі. Шчырай радасцю свяціліся вочкі ў выхаванцаў, калі кожны з іх пранікнёна віншаваў сваю матулю. Гледачы, а сярод іх былі і таты, гучна апладзіравалі дзецям і педагогам, якія парадавалі іх сваім цудоўным выступленнем. Але найбольшае задавальненне атрымалі, канечне, мамы, бо менавіта ім і было прысвечана гэта цікавае мерапрыемства.
Восень традыцыйна дорыць педагогам шмат радасных падзей. Гэта і Свята ведаў — з белымі паветранымі бантамі, шчаслівымі ўсмешкамі дзяцей, першым званком, і прафесійнае свята — Дзень настаўніка. З гэтай нагоды ўсіх педагогаў ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" павіншавалі бацькі, выхаванцы, адміністрацыя і прафсаюз установы.
Са святам вас, шаноўныя педагогі, дарагія нашы спецыялістыі і выхавальнікі! Самыя шчырыя віншаванні — тым, хто сёння працуе, і тым, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Бо педагогі, як вядома, былымі не бываюць…
Моцнага вам здароўя, шаноўныя нашы, пабольш нагод для радасці не толькі ў святы, але і ў будні, задавальнення ад зробленага, удзячнасці ад выхаванцаў, шанавання ад іх бацькоў, разумення і падтрымкі ад калег і толькі сонечных дзён у жыцці.
Восень - найпрыгажэйшая пара года, якая дорыць людзям натхненне, падахвочвае да творчасці. У нашым дашкольным цэнтры арганізавана штогадовая восеньская выстава вырабаў з прыроднага матэрыялу, гародніны, садавіны. Вырабы, прадстаўленыя на выставе, вырабленыя з розных матэрыялаў і ў рознай тэхніцы, аб'ядноўвае тое, што яны зроблены ад чыстага сэрца. Сумесная творчасць бацькоў і дзяцей групы №7 дазволіла адчуць усю прыгажосць восені і падарыла радасць, добры настрой. Чарговы раз педагогі дашкольнага цэнтра пераканаліся, што ўсе бацькі нашых дзяцей вельмі таленавітыя людзі. Вялікі дзякуй бацькам, якія прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы выставы.
Вось такія цудоўныя вырабы зрабілі сумесна бацькі і дзеці да восеньскай выставы" Што нам восень падарыла!"
З 12 верасня 2019 года ўступае ў сілу пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб зацвярджэнні тыпавога вучэбнага плану дашкольнай адукацыі
Да Адзінага дню бяспекі далучыліся актывісты прафсаюзнага руху Зельвеншчыны.На сустрэчу з калектывам дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 г.п. Зэльва прыйшла старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Ірына Пузач. Таксама ўдзел у акцыі прынялі старшыня раённай грамадскай арганізацыі выратавання на водах Наталля Васільева і медсястра выратавальнай станцыі Ніна Шчамялёва.
Па прычыне невыканання правілаў аховы працы ў Гродзенскай вобласці з пачатку года пацярпела 67 чалавек, з іх 14 - са смяротным зыходам, 53 - з цяжкімі наступствамі. Ірына Станіславаўна заклікала ўсіх больш адказна ставіцца да выканання правілаў бяспекі.
Прадстаўнікі Асвода нагадалі прысутным правілы паводзін пры адпачынку на прыродзе, на пляжы і на вадзе. Прычынамі няшчасных выпадкаў, якія адбыліся ў гэтым годзе на вадаёмах, застаюцца бестурботнасць і алкагольнае ап'яненне. Асноўная прычына траўматызму на беразе - пястота.
Для замацавання ведаў па правілах бяспекі госці правялі віктарыну.