Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень здароўя "Мы за здаровы лад жыцця!"

Дата: 23 октября 2019 в 09:08, Обновлено 23 октября 2019 в 09:52
592 просмотра

Дзень здароўя "Мы за здаровы лад жыцця!"

Дзень здароўя ў нашай установе дашкольнай адукацыі - адно з самых відовішчных масавых мерапрыемстваў. А пачалося яно з ранішняй гімнастыкі. На працягу дня ў сярэдніх і старшых групах прайшлі гутаркі на тэму карыснай ежы і здаровага ладу жыцця, чытанне і развучванне вершаў, прыказак і загадак пра здароўе. Выхавальнікі падрыхтавалі кансультацыі і памяткі для бацькоў на тэмы: "Быць здаровымі хочам!", "Карысныя і шкодныя звычкі", "Што значыць быць здаровым?", "Хто такія мікробы?", "Вітаміны-абаронцы арганізма".

А на спартыўнае свята для выхаванцаў сярэдніх і старшых груп прыйшла ў госці спадарыня Восень, якая захапіла дзяцей цікавымі загадкамі і гульнямі. Кіраўнік фізічнага выхавання Таццяна Іванаўна Сонец арганізавала для выхаванцаў вясёлы і займальны фізкультурны вольны час.

Скончыўся Дзень здароўя спартыўнымі спаборніцтвамі выхаванцаў старэйшых груп. Дзеці спаборнічалі ў розных эстафетах. Спорт і рух даставілі ўсім велізарную радасць, добры і пазітыўны эмацыйны настрой.

Вось такім, трохі шумным, вельмі вясёлым і актыўным атрымаўся наш Дзень здароўя! Мы ўпэўненыя, што такія мерапрыемствы далучаюць да здаровага ладу жыцця ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу: педагогаў, дзяцей і бацькоў.

Яшчэ больш ФОТА

Сцэнарый спартыўнага свята "Мы за здаровы лад жыцця!"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.