НАШЫ НАВІНЫ
У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва прайшлі мерапрыемствы ў рамках Адзінага дня бяспекі: вучэбная пажарная эвакуацыя, гутаркі і тэматычныя заняткі з выхаванцамі.
Галоўная задача падчас узнікнення пажару на аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей - своечасовая іх эвакуацыя. А галоўны вораг у любой надзвычайнай сітуацыі - гэта паніка. Каб пазбегнуць яе, неабходна валодаць дастатковым запасам ведаў і валодаць пэўнымі навыкамі. Менавіта з гэтай мэтай ва ўсіх установах адукацыі штогод праводзіцца практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі на выпадак пажару. Такія мерапрыемствы прайшлі ў нашым дашкольным цэнтры. Усе дзеянні калектыву адпавядалі прадпісаным правілах. Дзеці былі эвакуіраваны ў ўмоўнае месца на тэрыторыі дашкольнага цэнтра і правераны выхавацелямі па спісах.
Вучэбная эвакуацыя праводзілася з элементамі гульні, каб навучыць дзяцей дзейнічаць, не паддаючыся паніцы, і ў выпадку небяспекі хутка пакінуць будынак.
Праведзена прафілактычная гутарка з калектывам інспектара МНС Купрас П.І па прапагандзе бяспечных умоў пражывання і працоўнай дзейнасці насельніцтва.
Вось і скончылася яркае, звонкае, вясёлае лета. Наступіла 1 верасня - Дзень ведаў, вельмі светлы і радасны дзень, калі прырода апранаецца ў яркія восеньскія ўборы. Гэты дзень, адкрывае новы навучальны год: заняткі, гутаркі, святы, якія дапамагаюць лепш спазнаць навакольны свет, даведацца аб мностве цікавых рэчаў і падзей, вызначыць свае інтарэсы. Хтосьці ў гэты дзень упершыню прыйшоў у нашу установу дашкольнай адукацыі, а ў старэйшых выхаванцаў – гэта апошні перад школай год – адказны, насычаны, складаны.
Дзень ведаў, як і любое свята ва ўстанове дашкольнай адукацыі вельмі радасны, яркі, вясёлы і ўрачысты. Сёння да выхаванцаў у госці прыйшоў казачны персанаж - Дзед-усявед. Нашы выхаванцы разам з Усяведам гулялі ў вясёлыя гульні, разгадвалі разам загадкі, танцавалі, весяліліся. Шмат дзетак пасля доўгага расстання, адпачынку з бацькамі, зноў сустракаюцца са сваімі сябрамі і са сваімі педагогамі. Навучальны год пачаўся весела , усе атрымалі масу станоўчых эмоцый і ўражанняў.
Ад усёй душы жадаем нашым выхаванцам працалюбства, дапытлівасці розуму. Педагогам – творчага гарэння, пастаяннага пошуку, задавальнення дасягнутым. А бацькам – гонару за сваіх дзяцей.
З Днём ведаў, сябры! У добры шлях!
Педагагічная грамадскаць дашкольнага цэнтра прыняла актыўны ўдзел у правядзенні раённай жнівеньскай педагагічнай нарады. Музычны кіраўнік Курута Р.Ф. пазнаёміла прысутных з вопытам работы ўстановы па развіццю творчых здольнасцей выхаванцаў ва ўмовах цэнтра развіцця дзіцяці.
Выхаванцыдашкольнага цэнтра павіншавалі педагагічную грамадскасць з пачаткам навучальнага года ў рамках правядзення жнівеньскай нарады педагагічных работнікаў Зэльвенскага раёна.
Паважаныя бацькі!
Звяртаем Вашу ўвагу на своечасовасць (да 25 жніўня) прадастаўлення бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванцаў, якія маюць права на бясплатнае карыстанне падручнікамі і (або) навучальнымі дапаможнікамі або зніжэнне платы за карыстанне імі, адпаведных дакументаў (пасведчанне інваліда, заключэнне ЦКРНіР, пасведчанне аб нараджэнні, пасведчанне інваліда Айчыннай вайны або пасведчанне інваліда баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, пасведчанне аб праве на льготы або даведка аб праве на льготы, выпіска з медыцынскіх дакументаў, пасведчанне шматдзетнай сям'і, даведка аб памеры дапамогі на дзяцей і перыядзе яе выплаты, месцы жыхарства і складзе сям'і).
Пры пераводзе выхаванца ў іншую ўстанову адукацыі, іншую арганізацыю, да індывідуальнага прадпрымальніка навучальныя дапаможнікі перадаюцца яго бацьку (законнаму прадстаўніку).
У дашкольным цэнтры прайшоў конкурс “Казка для дзяцей сваімі рукамі”, мэтай якога было далучэнне бацькоў і педагогаў перагледзець свае погляды: на расказванне казак дзецям і дзецьмі; на ўсебаковае развіццё асобы дзіцяці і сумесную творчасць дзяцей і бацькоў.
Педагогамі падрыхтаваны кніжкі-казкі па матывах баларускіх народных казак “Зайкава хатка”, “Коцік, петрык і мышка”, “Пра быка і яго сяброў” і інш.. Кніжкі маюць інтэрактыўны змест: іх можна не толькі разглядваць, але і весці пераказ, змяняць карціны і герояў згодна зместу казкі.
Віншуем сям'ю нашага выхаванца Ламека Арцёма за актыўны і рэзультататыўны ўдзел у велапрабегу, які адбыўся ў Зэльве ў падтрымку нашых алімпійцаў у Токіа.
У Зэльвенскім раёне з 1 жніўня стартуе акцыя "Збяром дзяцей у школу". Мэта кампаніі - аказанне матэрыяльнай дапамогі дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў да пачатку новага навучальнага года.
Паважаныя зельвенцы і жыхары Зэльвенскага раёна, кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, гаспадарак! Мы спадзяемся, што вы не застанецеся ў баку ад дадзенага мерапрыемствы. Дапамога кожнага з вас вельмі неабходная і карысная.
29 ліпеня 2021 года з 11.00 да 13.00 на базе Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта адбудзецца прыём грамадзян членам Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Пранюком Віктарам Францавічам па пытаннях абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх.
Асабісты прыём членам Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці будзе праводзіцца па адрасе: Гродзенская вобласць, г. Масты, пл. Леніна, д. 3, каб. 301.
Папярэдні запіс на асабісты прыём будзе ажыццяўляцца па тэлефоне: 8 (01515) 6 13 04.
Кожны летні дзень у дашкольным цэнтры прыносіць нашым выхаванцам нешта новае, напоўнены цікавым зместам. Сёння дзень быў не менш яркім і незабыўным. Бо да выхаванцаў у госці прыйшлі іх любімыя цацкі.
З'явіліся цацкі з "чароўнага мяшэчка" і адразу захапілі дзяцей у гульню.
Увесь дзень хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі весела гулялі ў любімыя гульні, але і распавядалі пра свае цацкі, знаёміліся з гісторыяй іх стварэння, даведваліся, з якіх матэрыялаў яны зроблены.
Мы спадзяемся, што ўспаміны аб летнім часе, гульнях, шпацырах, цікавых момантах яшчэ доўга будуць радаваць нашых дашкалят.
У дашакольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва прайшло музычнае свята “У госці да Купалінкі”. Мерапрыемства праходзіла на свежым паветры. Выхаванцы адправіліся ў падарожжа да Купалінкі. Яна распавяла, што ў гэты дзень зацвітае чароўная Папараць-кветка і хто знойдзе яе, будзе шчаслівым ўсё жыццё.
Купалінка падарыла дзяўчынкам чароўныя вянкі і падрыхтавала цікавыя заданні для дзяцей, якія трэба было выканаць, каб знайсці папараць-кветку. У час падарожжа наведалі казачную Жабку, якая паведала дзецям гісторыю пра русалку. Падчас свята дзеці весела танцавалі, загадвалі загадкі, спявалі і гулялі ў цікавыя гульні.
Усе ўдзельнікі і госці свята атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою. Мы дружна справіліся з заданнямі. Купальскі сімвал шчасця - Папараць-кветка заўсёды будзе побач з намі.
Купанне ў забароненых месцах рэк, азёр ці іншых вадаёмаў цягне накладанне штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь (арт. 24.42. КаАП Рэспублікі Беларусь
У далёкую краіну мыльных бурбалак выхаванцаў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва запрасілі весёлые клоўны Клёпа і Ірыска. Весела прайшло свята мыльных бурбалак у дашкольным цэнтры. Дзеці з задавальненне запускалі мыльныя бурбалкі і гулялі з імі. У канцы свята мыльныя бурбалкі ператварыліся ў паветраныя шарыкі з якімі дашкольнікі працягвалі гуляць. Свята атрымалася яркім, цікавым, вясёлым, запамінальным.
У рамках адзінага дня інфармавання ў працоўным калектыве ДЦРР № 1 г.п. Зэльва раённай інфармацыйна-прапагандысцкай групай пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Мікалаевіча Лойка вялася гаворка пра актуальныя пытанні фарміравання патрыятычных якасцяў ў дзяцей і моладзі, забеспячэння грамадзянамі бяспечных паводзін у летні перыяд.
З дакладамі на заяўленыя тэмы перад прысутнымі выступілі галоўны рэдактар раённай газеты «Праца» Ірына Мар'янанаўна Шабалоўская і намеснік начальніка РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Сяргей Аляксандравіч Буркало.
У ходзе сустрэчы кіраўніком групы звернута асаблівая ўвага прысутных на важнасць захавання гістарычнай памяці, традыцый і каштоўнасцей беларускага народа. Сяргей Мікалаевіч назваў найбольш значныя гісторыка-культурныя аб'екты Зэльвеншчыне, распавёў аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рэгіёне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны, падрабязна спыніўся на асноўны парадку маючых адбыцца Тыдня моладзі (21-26 чэрвеня) і Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны (22 чэрвеня) .
Выхаванцы дашкольнага цэнтра павіншавалі выпускнікоў з прыступкай у дарослае жыццё!!! Дашкаляты пажадалі выпускнікам моцнага здароўя, поспехаў у далейшым жыцці і падрыхтавалі задорны танец "Вясёлых жабянят".
У ДОБРЫ ШЛЯХ, ВЫПУСКНІКІ 2021 года!
У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва стала добрай традыцыяй адзначаць дні нараджэння дзяцей.
Па-першае, у дашкольнай установе збіраецца куча сяброў! Гэта самая сапраўдная дзіцячая мара, калі шмат-шмат галасоў адначасова спяваюць табе “Каравай” і жадаюць табе ўсяго самага добрага і светлага ў гэты выдатны дзень!
Такое свята мы адзначылі 8 чэрвеня - дзень нараджэнне Кіры Кампанец. На ўрачыстасць былі запрошаныя самыя любімыя кловуны -Віншавалкін і Імянінка! Ох! Як любяць іх дзятва! З велізарным задавальненнем разам з кловунамі былі праведзены розныя конкурсы, фокусы, вадзілі карагод, спявалі песні для Кіры, загадвалі загадкі пра лета, гулялі ў забаўляльныя гульні.
Дашкаляты весяліліся ад душы, ва ўсіх быў выдатны настрой, радасць на тварах! А наша Кіра - самая шчаслівая і задаволеная!
Віншуем усіх дзяцей і іх бацькоў з Днём абароны дзяцей! Няхай у гэты першы сонечны чэрвеньскі дзень на вашых тварах защсёды будуць шчаслівыя ўсмешкі. Няхай рознакаляровыя паветраныя шары размалююць ваша жыццё радаснымі фарбамі. Жадаем, каб жыццё ваша былопадобнае на рознакаляровую вясёлку, дарыце дабро сваім дзецям і атрымлівайце асалоду ад зносін з імі.
Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2013 г. № 317 "Аб нормах
харчавання і грашовых нормах выдаткаў на харчаванне навучэнцаў, а таксама ўдзельнікаў адукацыйных мерапрыемстваў з ліку асоб, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі "пункт 2.4. пры правядзенні летніх
аздараўленчых мерапрыемстваў (да 90 дзён) грашовыя нормы расходаў павялічваюцца да 10 працэнтаў.