Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

НАШЫ НАВІНЫ

У рамках падрыхтоўкі да адзінага дня бяспекі прайшла сустрэча з інжынерам па ахове працы Тумашчыкам А.А. дзяржаўнай установы "Зэльвенскі міжгаліновы цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый", які расказаў аб парадку дзеянняў пры адпрацоўцы планаў эвакуацыі людзей пры пажары, дзеяннях ва ўмовах іншых надзвычайных і няштатных сітуацый

15 сентября 2022 в 01:43 | Каравайчык Т. І. | нет комментариев

У дзяржаўнай установе адукацыі "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных тыдню спорта і здароўя.
Мэта: садзейнічаць развіццю асноўных рухальных якасцяў (сілы, спрыту, цягавітасці і інш.); умацаванню здароўя выхаванцаў.

Задачы:
-умацаванне здароўя, правільнае фізічнае развіццё;
-павышэнне разумовай і фізічнай працаздольнасці;
-фарміраванне патрэбнасці ў пастаянных занятках фізкультурай і спортам;
-развіццё імкнення быць здаровым, бадзёрым, дастаўляць радасць сабе і навакольным;
- задаволіць патрэбу дзяцей у рухальнай актыўнасці.

7 сентября 2022 в 23:32 | Каравайчык Т. І. | нет комментариев

У нашым дашкольным цэнтры першы дзень новага навучальнага года прайшоў яскрава і святочна. Першыя тэматычныя заняткі, прысвечаныя Дню ведаў, прайшлі ў групах. Музычнае свята спрыяла выхаванню ў дзяцей асноў патрыятызму і гонару за сваю Радзіму. Дзеці спявалі песні пра Беларусь, чыталі вершы, танчылі, гулялі ў гульні і атрымалі велізарную радасць ад свята, шмат нечаканых і яркіх уражанняў. А затым актыўна ўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах на стадыёне.
Мы віншуем усіх - бацькоў, дзяцей, педагогаў з гэтым святам! Гэты дзень адкрывае новы навучальны год. Няхай ён будзе займальным, цікавым і прынясе новыя веды, адкрыцці і новых сяброў!

2 сентября 2022 в 11:32 | Каравайчык Т. І. | нет комментариев

УВАЖАЕМЫЕ РОДИТЕЛИ!
Перечень основных товаров (минимальный набор), рекомендуемых для приобретения родителями (законными представителями) с целью посещения воспитанниками учреждений дошкольного образования

Паважаныя бацькі! Выконвайце элементарныя правілы бяспекі на вадзе, каб абараніць і зберагчы жыццё вашых дзяцей!

У дзяржаўнай установе адукацыі "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" прайшла ўзаемаправерка па вызначэнні гатоўнасці ўстановы да новага 2022/2023 навучальнага года.
Праведзены касметычныя рамонты ў групавых пакоях дашкольнага цэнтра, на гульнявых і спартыўнай пляцоўках. На тэрыторыя з'вілася новая пляцоўка "Метэалагічная станцыя", дзе дзеці могуць самастойна вызначаць тэмпературу паветра, час, накірункі ветру і інш..
Гасцінна расчынілі дзверы пасля рамонту покой бяспекі і тэатральная студыя.

У рамках Адзінага дня бяспекі дарожнага руху ў дашкольным цэнтры з выхаванцамі прайшлі тэматычныя гутаркі, заняткі, гульні па замацаванні ў дзяцей навыкаў бяспечных паводзін на дарогах і атрыманні ведаў правіл дарожнага руху. Дашкаляты спрабавалі сябе і ў ролі пешахода, і пасажыра, і кіроўцы! Паважаныя дарослыя, будзьце заўсёды прыкладам для сваiх дзяцей у выкананнi дарожных правiлаў!

У рамках Адзінага дня бяспекі дарожнага руху ў дашкольным цэнтры з выхаванцамі прайшлі тэматычныя гутаркі, заняткі, гульні па замацаванні ў дзяцей навыкаў бяспечных паводзін на дарогах і атрыманні ведаў правіл дарожнага руху. Дашкаляты спрабавалі сябе і ў ролі пешахода, і пасажыра, і кіроўцы! Паважаныя дарослыя, будзьце заўсёды прыкладам для сваiх дзяцей у выкананнi дарожных правiлаў!

"Жыццё важней за хуткасць". 29 ліпеня - Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

Новае свята - Дзень бацькі - будзе адзначацца ў Беларусі 21 кастрычніка ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад 09.06.2022 №198.

Дата святкавання Дня бацькі абрана не выпадкова, бо ў Беларусі склалася шматгадовая традыцыя адзначаць 14 кастрычніка Дзень маці. З 14 па 21 кастрычніка з'явіцца магчымасць праводзіць бацькоўскі тыдзень. Рэалізацыя ў гэты перыяд адпаведных мерапрыемстваў будзе садзейнічаць далейшаму захаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцей, павысіць значнасць праводзімай дзяржавай сямейнай палітыкі.

Бяспека і ахова жыцця здароўя дзяцей - першачарговая задача педагогаў нашага дашкольнага цэнтра. Таму ўжо традыцыйным стала правядзенне дзён бяспекі. Падчас арганізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных дадзенай тэме, педагогі арганізузавалі розныя мерапрыемствы: гутаркі з малымі аб небяспеках, з якімі яны могуць сутыкнуцца, чыталі дзіцячую літаратуру, разглядалі ілюстрацыі, гулялі ў розныя гульні: сюжэтна-ролевыя, настольныя, дыдактычныя; абыгрывалі праблемныя сітуацыі: «Калі здарыўся пажар», «Выпадак у аўтобусе», «Небяспекі, якія нас пільнуюць дома» і г.д.

Калектыў і выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва віншуюць з прафесійным святам усіх супрацоўнікаў пажарнай службы Зэльвенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а іх асобе і ўсіх супрацоўнікаў пажарнай службы!
Дзякуй Вам за Вашу геройскую працу і штодзённыя подзвігі. Мы шчыра жадаем спакойных працоўных будняў. Няхай у рабоце будзе менш рызыкі, няхай стыхія пакараецца Вам. Жадаем, каб полымя палала толькі ў Вашых грудзях, і Вы заўсёды з той жа самаадданасцю, дабрынёй, адказнасцю і прафесіяналізмам прыходзілі на дапамогу людзям.

У рамках летняга аздараўленчага перыяду ў дашкольным цэнтры развіця дзіцяці №1 г.п.Зэльва прайшоў тэматычны дзень “Чароўны свет тэатра”, мэта якога - маральнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту, фарміраванне ў іх культуры каштоўнасцей, развіццё інтэлектуальных і асобасных якасцей дзяцей.
На працягу дня выхаванцы займаліся разнастайнай дзейнасцю. Гутарылі з педагогамі пра тэатр (старэйшыя выхаванцы даведалі, што ў першыню ён зарадзіўся ў Грэцыі; што вясёлыя спектаклі называюцца камедыі, а сумныя - трагедыі). Знаёміліся з растайнымі відамі тэатра ( малодшыя дзеці спрабавалі сябе ў настольным тэатры па казках “Калабок”, “Маша і мядзведзь і інш.). Даведаліся, што лялькі, якіх прыводзяць у рух, торгаючы за ніткі называюцца марыянеткі, а кіруюць такімі лялькамі лялькаводы.
Гулялі ў розныя дыдактычныя гульні “Збяры казку”, “Акуль з’віўся герой” і інш..
Асабліва дашкалятам спадабаліся імправізаваныя тэатральныя сцэны на гульнявых пляцоўках, дзе выхаванцы старшай і сярэдніх груп прапанавалі невялікія тэатралізаваныя пастаноўкі па матывах беларускіх народных казках “Калабок”, “Коцік, Пеўнік і лісіца”, “Рэпка”. Падчас прадстаўленняў у дзяцей фарміраваўся вопыт сацыяльных навыкаў паводзін дзякуючы таму, што кожная казка ці літаратурны твор для дзяцей дашкольнага ўзросту заўсёды маюць маральную скіраванасць: дабрыня, смеласць, сяброўства і г.д.. Дзякуючы тэатральным пастаўноўкам дзеці спазналі свет не толькі розумам, але і сэрцам і выяўлялі свае ўласныя аносіны да дабра і зла. Па заканчэнні тэатральных пастановак пасля выступлення акцёраў, гледачы дзякуюць артыстам апладысментамі. Выхаванцы павучыліся розным відам апладысментаў (лянівым, захопленым) і падарылі маленькім артыстам сапраўдныя авацыі!

Постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 11.07.2013 № 458) ИЗМЕНЕНЫ НОРМЫ ПИТАНИЯ И ДЕНЕЖНЫЕ НОРМЫ РАСХОДОВ на питание обучающихся в яслях, яслях-садах, детских садах, дошкольных центрах развития ребенка, специальных яслях-садах, специальных детских садах, учебно-педагогических комплексах при освоении содержания образовательной программы дошкольного образования, образовательной программы специального образования на уровне дошкольного образования, образовательной программы специального образования на уровне дошкольного образования для лиц с интеллектуальной недостаточностью

Вада - гэта жыццё, аснова ўсяго на Зямлі.
Ва ўсіх групах дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва прайшоў тэматычны дзень, прысвечаны вадзе і воднай прасторы. У рамках правядзення гэтага дня ў нашым дашкольным цэнтры праводзіліся розныя мерапрыемствы.
Акцыя "Зачыняй мацней кран, каб не выцек акіян!" пачалася ўжо дома з самай раніцы.
У групах у цікавай гульнявой форме рэалізоўвалася асноўная навучальная задача - фарміраванне ў дзяцей уяўлення аб значэнні вады для чалавека, жывёльнага і расліннага свету, аб уласцівасцях вады. Дашкольнікі правялі эксперыменты з вадой і замацавалі веды аб яе ўласцівасцях, даведаліся не толькі аб тым, дзе ў дашкольным цэнтры "жыве" вада, але і прыйшлі да высновы, што трэба ваду берагчы, эканоміць і не забруджваць. Вада - гэта крыніца жыцця!
Рабяты з задавальненнем адгадвалі загадкі, гулялі ў розныя вясёлыя гульні з вадой: "У гадзіну па чайнай лыжцы", "Рыбалка", "Не разлі ваду", якія стварылі радасную атмасферу свята. Не абышлося і без чараўніцтва - у сярэдняй групе №10 дзеці самі ператварыліся ў кропелек, а выхавальнік у хмарку.
Асаблівая ўвага надавалася і правілам паводзін дзяцей і дарослых на вадзе і каля вады. Выхаванцам былі прагавораны асноўныя правілы паводзін, а бацькам прапанавана памятка "Правілы жыцця".
Праведзеныя мерапрыемствы ў рамках тэматычнага дня вады садзейнічаюць сістэматызацыі ўяўленняў дзяцей аб вадзе і яе ўласцівасцях, аб ролі чыстай вады ў жыцці ўсіх істот на Зямлі. Створаная атмасфера ў групах дазволіла рэалізаваць кожнаму дзіцяці сваю пазнавальную актыўнасць, павысіць экалагічную культуру дашкольнікаў.

7 ліпеня ў дашкольным цэнтры адбылося свята Купалле. Дзецям расказвалі пра гісторыю ўзнікнення свята,пра абрады і звычаі беларускага народа. З вялікім задавальненнем дзеці расказвалі вершы, выконвалі абрадавыя танцы, "пускалі вяночкі", гулялі ў гульні і эстафеты. Правядзенне свята дазволіла дзецям ў вяселай, радаснай абстаноўцы пазнаёміцца з магічнымі дзеяннямі абрада, зразумець прыгажосць беларускай мовы, гонар за сваю краіну і продкаў, садзейнічала развіццю пачуцця любові да свайго народа.

Шанаваць і паважаць Незалежнасць краіны, быць патрыётам, памятаць аб подзвігах нашых продкаў - з гэтай мэтай у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 г.п.Зэльва адбыліся святочныя мерапрыемства прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Малодшыя выхаванцы таксама далучаліся да беларускіх народных гульняў, скокаў, знаёміліся з сімваламі нашай краіны.
Старэйшыя выхаванцы вельмі паспяхова і з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў анлайн-экскурсіі "Мая любімая Беларусь", а таксама з педагогамі выканалі гімн краіны, а затым яшчэ мноства песень на беларускай мове, прысвечаных нашай Рэспубліцы Беларусь.Кульмінацыяй стала наведванне плошчы ў пасёлку Зэльва, дзе ўсталяваны знак беларускай дзяржаўнай сімволікі.
Развіваць і канкрэтызаваць уяўленні дзяцей з гістарычным мінулым нашай Радзімы, прывіваць пачуцці павагі да памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны, выхоўваць пачуцці нацыянальнага гонару, любоў да Радзімы — ЗАЎСЁДЫ ГАТОВЫЯ!