Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

АКЦЫЯ ДНЯ "Зачыняй мацней кран, каб не выцек акіян!"

Дата: 15 июля 2022 в 10:26
89 просмотров

Вада - гэта жыццё, аснова ўсяго на Зямлі.
Ва ўсіх групах дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва прайшоў тэматычны дзень, прысвечаны вадзе і воднай прасторы. У рамках правядзення гэтага дня ў нашым дашкольным цэнтры праводзіліся розныя мерапрыемствы.
Акцыя "Зачыняй мацней кран, каб не выцек акіян!" пачалася ўжо дома з самай раніцы.
У групах у цікавай гульнявой форме рэалізоўвалася асноўная навучальная задача - фарміраванне ў дзяцей уяўлення аб значэнні вады для чалавека, жывёльнага і расліннага свету, аб уласцівасцях вады. Дашкольнікі правялі эксперыменты з вадой і замацавалі веды аб яе ўласцівасцях, даведаліся не толькі аб тым, дзе ў дашкольным цэнтры "жыве" вада, але і прыйшлі да высновы, што трэба ваду берагчы, эканоміць і не забруджваць. Вада - гэта крыніца жыцця!
Рабяты з задавальненнем адгадвалі загадкі, гулялі ў розныя вясёлыя гульні з вадой: "У гадзіну па чайнай лыжцы", "Рыбалка", "Не разлі ваду", якія стварылі радасную атмасферу свята. Не абышлося і без чараўніцтва - у сярэдняй групе №10 дзеці самі ператварыліся ў кропелек, а выхавальнік у хмарку.
Асаблівая ўвага надавалася і правілам паводзін дзяцей і дарослых на вадзе і каля вады. Выхаванцам былі прагавораны асноўныя правілы паводзін, а бацькам прапанавана памятка "Правілы жыцця".
Праведзеныя мерапрыемствы ў рамках тэматычнага дня вады садзейнічаюць сістэматызацыі ўяўленняў дзяцей аб вадзе і яе ўласцівасцях, аб ролі чыстай вады ў жыцці ўсіх істот на Зямлі. Створаная атмасфера ў групах дазволіла рэалізаваць кожнаму дзіцяці сваю пазнавальную актыўнасць, павысіць экалагічную культуру дашкольнікаў.

     

       

 

Правілы для жыцця

1.Накіроўваючыся да месца адпачынку выберы спусцісты спуск да вады.

2. Пляж, дзе збіраешся купацца павінен быць абсталяваны з пазначэннем зоны для бяспечнага купання.

3. Калі ты ўпершыню прыйшоў на незнаёмае месца, высветліць, перш за ўсё, якое тут дно і глыбіня.

4. Ніколі не скачы, не ныраць з мастоў і іншых высокіх месцаў.

5. У ваду заходзь разам з дарослымі або ў крайнім выпадку з сябрамі.

і не песціся ў вадзе!

7. не отплывай далёка ад берага і не заплывай за буйкі.

8. Не плавай у бруднай, заражанай вадзе. Мікробы могуць патрапіць у рот, на скуру, у нос і вушы. Часта брудная вада прыводзіць да сур'ёзных захворванняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.