НАШЫ НАВІНЫ
У рамках выканання гадавога плану работы ў ДУА "Дашкольны цэнтр развіця дзіцяці № 1 г.п. Зэльва" прайшлі адкрытыя прагляды заняткаў па тэме: "Фарміраванне пазнавальнай актыўнасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі пазнавальна-практычнай дзейнасці".
Педагогі падзяліліся разнастайнымі метадамі і прыёмамі арганізацыі пазнавальна-практычнай дзейнасці з выхаванцамі, якія спрыяюць пазнавальнаму развіццю малых, вучаць дзяцей набываць новую інфармацыю праз эксперыментаванне, фарміруюць уменні дзяцей рабіць высновы, выхоўваюць цікавасць да навакольнага свету, імкненне пазнаваць нешта новае.
З мэтай аказання псіхолага-педагагічнай дапамогі бацькам у выхаванні дзяцей і падлеткаў з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцяў на сайце ДУА "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі» арганізавана работа пастаянна дзеючай абласной віртуальнай школы для бацькоў «Паспяховае бацькоўства» (далей - віртуальная школа).
21.01.2021 у ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" прайшоў адзіны дзень інфарміравання.
Дзень сэлфі ў музеі - гэта міжнародная акцыя. У гэты дзень наведвальнікі музеяў усяго свету робяць сэлфі на фоне экспанатаў або побач з імі і публікуюць фота ў сацыяльных сетках.
Выхаванцы нашай установы таксама наведалі музейны пакой "Беларуская хатка" і зрабілі там сэлфі.
Мэта мерапрыемства - прыцягнуць увагу да музеяў, зрабіць іх наведванне больш папулярным, займальным і запамінальным заняткам.
За што мы любім зіму? Перш за ўсё, за забавы і гульні ў асяроддзі бліскучага пад сонцам снегу. Аднак, ні для каго не сакрэт, што самым любімым і самым даступным застаецца катанне з гор на санках. Але наколькі бяспечна такое катанне?
Магчымая небяспека:
Цюбінгі здольныя развіваць вялікую хуткасць і закручвацца вакол сваёй восі падчас спуску !!! Пры закручванні цюбінгу, чалавек у ім сядзячы, перастане арыентавацца ў прасторы.
Цюбінгі абсалютна некіравальныя і не абсталяваны тармазной прыладай !!! які ляціць на высокай хуткасці, без магчымасці затармазіць дарослы чалавек падобны аўтамабілю, з няспраўнымі тармазамі !!!!
На цюбінгах нельга катацца з горак з трамплінамі пры прызямленні ватрушка моцна спружыніць, можна атрымаць моцныя траўмы спіны і шыйнага аддзела хрыбетніка.
Нельга прымацоўваць цюбінгі адзін да аднаго вяроўкай, яны могуць перавярнуцца, у вяроўцы можа затрымацца якая-небудзь частка цела.
Небяспечна садзіцца на цюбінг ўдваіх і больш, з яго можна вылецець.
Пасля гадавога перапынку, што звязана з капрызамі прыроды, на Зэльвеншчыне зноў абкаталі лыжню. 16.01.2021 у гарадскім парку прайшлі традыцыйныя раённыя спаборніцтвы «Зэльвенская лыжня-2021».
На старт выйшлі прадстаўнікі 20 арганізацый і ўстаноў раёна. Сярод іх як мужчыны, так і прадстаўніцы прыгожай паловы Зэльвеншчыны. Удзельнікі (з улікам узроставай катэгорыі і полу) пераадольвалі дыстанцыі 500 і 1000 метраў.
Ад нашай установы ў склад каманды раённага аддзела адукацыі ўвайшла Крамнік Алена Валер'еўна. Каманда раённага аддзела адукацыі стала пераможцай лыжнай гонкі.
ВІНШУЕМ!!!!
Па ўжо склаўшайся традыцыі кожны год выхаванцы дашкольнага цэнтра развучваюць песні-калядкі, вершы, апранаюцца ў касцюмы жывёл , скамарохаў, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць. Калядка-гэта маленькая песенька, у якой жадаюць дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год.
Пабадалася рожкамi i павесялiла ўсiх гарэзлiвая Каза. Яна нi як не хацела ўставаць без пачастункаў. А калi выйшлi пеўнік з мядзведзем, усiм хацелася пусцiцца ў скокi пад гучны бубен.
На свяце прысутнічала казачная атмасфера, вясёлыя песні, карагоды, шумныя гульні. Свята не толькі прыносіць радасць нашым выхаванцам, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў. Пазнавальны інтарэс да свята дзеці набылі падчас прагляду мультфільма "Божае нараджэнне". Дзеці вельмі любяць гэтае вясёлае свята, актыўна прымалі ў ім удзел: спявалі калядкі, чыталі вершы, а Гаспадынька за гэта частавала дзяцей смачнымі прысмакамі.
Віншуем з ПЕРАМОГАЙ сем'і Ламека і Парфенчык нашых выхаванцаў, якія прынялі ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе "Навагодні дызайн МНС".Жадаем здароўя і новых перамог!!!!
Самыя актыўныя нашы выхаванцы з сем'ямі прынялі ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе "Навагодні дызайн МНС"
Надыходзіць выдатная і доўгачаканая пара - час Навагодніх і Калядных святаў. А для дзетак - гэта яшчэ і не менш доўгачаканыя зімовыя вакацыі!
Віншуем нашага выхаванца Рудый Арцёма з дыпломам ІІ ступені ў раённым праектным фестывалі "Кухня ідэй". Жадаем творчых поспехаў у пазнавальна-практычнай і вучэбнай дзейнасці. Выказваем словы падзякі матулі выхаванца Марыне Пятроўне за актыўны ўдзел у правядзенні конкурсу.
У рамках пачатку акцыі "Нашы дзеці" у дашкольным цэнтры запаліліся навагоднія агеньчыкі на вокнах. А на тэрыторыі з'явіліся цікавыя фотазоны: "Церамок падарункаў", "Запрашаем на ёлку", "Навагодняя казка", "Сімвал 2021 года", дзе маленькія наведвальнікі дашкольнай установы і іх бацькі могуць зрабіць фотаздымкі. Запрашаем на фотасесію.
У рамках тэматычнага тыдня, прысвечанага Міжнароднаму дню энергазберажэння, для выхаванцаў дашкольнага цэнтра прайшлі заняткі "Энергазберажэнне - справа кожнага!" Дзеці праглядзелі ролік па тэме, а таксама выхаванцы падзяліліся сваімі ведамі па пытаннях энергазберажэння.
у перыяд з 2020/10/30 па 2020/11/05 Дзяржаўтаінспекцыяй Гродзенскай вобласці праводзіцца інфармацыйная кампанія "Тыдзень бяспекі!"
Граматай узнагароджана выхаванка ДУА "ДЦРДз №1 г.п.Зэльва" МАТВЕЕВА МАША ў раённым конкурсе "Букет бяспекі для матулі". Падарункі і грамату Машы ўручыў намеснік начальніка Зэльвенскага раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям Талерчык Генадзь Віктаравіч.
ВІНШУЕМ!!!!
ЖАДАЕМ ПОСПЕХАЎ!
Дарагія нашы МАТУЛІ! Паважаныя жанчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём маці! Ад усёй душы жадаем усім мамам – зусім маладым і тым, хто ўжо гадуе ўнукаў і праўнукаў, – моцнага здароўя, любові блізкіх, цяпла хатняга ачага і вялікага жаночага шчасця! Трымайце падарункі ад вашых дзяцей!!!!