НАШЫ НАВІНЫ
З мэтай прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў насельніцтва да праблем гвалту ў сям'і, тлумачэнні грамадзянам неабходнасці садзейнічання дзяржаўным органам і мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца па гэтай прычыне, тлумачэнні і эфектыўнага прымянення палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў» .
з 5 па 9 красавіка 2021 года на тэрыторыі Зэльвенскага раёна пройдуць мерапрыемствы рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Дом без гвалту!».
С 31 марта по 7 апреля 2021 года проходит областное родительское собрание в формате веб-форума с освещением тем по вопросам обеспечения безопасности несовершеннолетних, в том числе: «Информационная и финансовая безопасность в сети Интернет», «Интернет глазами ребенка. Правила безопасности», «Педофилия. Опасное и латентное явление», «Безопасность детей на дороге», «Ответственность за нарушение закона».
У дашкольным цэнтры прайшоў конкурс-прэзентацыя "Агарод у нас добры". Агарод на падаконніку прызначаны не толькі для афармлення кутка прыроды ў дашкольнай установе, але і для пашырэння ведаў пра расліны, умовы іх жыцця і росту, фарміравання ў дзяцей працоўных навыкаў.
27 сакавіка 2021 года (з 20.30 да 21.30 па мясцовым часе) у Беларусі ў трынаццаты раз пройдзе глабальная акцыя «Гадзіна Зямлі», якая арганізуецца па ўсім свеце Сусветным фондам дзікай прыроды (WWF). «Гадзіна Зямлі» з'яўляецца найбольш вядомай экалагічнай акцыяй у гісторыі чалавецтва.
У мінулым годзе па дадзеных арганізатараў у ёй прыняло ўдзел больш 2-х мільярдаў чалавек з 188 краін свету, было выключана падсвятленне больш чым 3100 архітэктурных аб'ектаў. У Беларусі мерапрыемствы прайшлі ў 22 населеных пунктах, была адключаная падсветка цэнтральных архітэктурных аб'ектаў, а таксама Мірскага і Нясвіжскага замкаў (якія ўваходзяць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, што ўключае ўдзел Беларусі ў "Гадзіну Зямлі" на бачны міжнародны ўзровень).
Мэта Гадзіны Зямлі не ў тым, каб зэканоміць электрычнасць. Дадзеная акцыя - гэта сімвал беражлівых адносін да прыроды. Выключыць святло на гадзіну - не складана, але нават такім сімвалічным дзеяннем варта магчымасць дапамагчы планеце, змяніўшы свае штодзённыя звычкі. Як? Напрыклад, эканомна расходаваць электраэнергію і цяпло, беражліва адносіцца да вады і зрабіць выбар на карысць другаснай перапрацоўкі паперы і іншых матэрыялаў, тым самым скарачаючы выкіды парніковых газаў - галоўнай прычыны цяперашняга змены клімату.
С 19 по 24 марта 2021 года проводится республиканская профилактическая акция «Будь в безопасности!»
За истекший период 2021 года на территории Гродненской области произошло 8 дорожно-транспортных проишествий с участием несовершеннолетних, в которых погиб 1 ребенок и 7 были травмированы.
Паважаныя супрацоўнікі! Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г.п.Зэльва ўзнагароджаны Дыпломам 1 ступені ў раённым рэйтынгу сярод устаноў дашкольнай адукацыі па якасці адукацыі ў 2020 годзе !!!
Віншуем Вас з заслужанай агульнай перамогай, якая, несумненна, стала яркім пацвярджэннем нашага сумеснага педагагічнага майстэрства, актыўнай жыццёвай пазіцыі і працавітасці. Жадаем не спыняцца на дасягнутым, імкнуцца да большага, заўсёды быць удачлівымі і паспяховымі.
15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, у групах дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 г.п.Зэльва прайшла гульня-занятак па маральна-патрыятычным выхаванні “Мая Радзіма Беларусь!”.
З выхаванцамі была арганізавана сюжэтна-ролевая гульня міні-турагенства “Адпачывайка”, якое запрасіла выхаванцаў адправіцца ў падарожжа па сваёй Радзіме.
Тураператары дапамаглі выбраць маршрут, купіць пуцёўкі, квіткі на аўтобус.
Дзеці даведаліся шмат цікавага пра нашу краіну. Выхавальнікі, як першыя экскурсаводы, распавялі ім пра колькасць абласцей і пра тое, адкуль пайшлі назвы абласных цэнтраў, што знакавае і цікавае знаходзіцца ў кожным з рэгіёнаў.
Затым прайшла займальная экскурсію па родным гарадскім пасёлку Зэльва (мультымедыйная прэзентацыя).
Выхаванцы замацавалі свае веды пра знакамітыя мясціны Зэльвеншчыны і яе знакамітых землякоў. Успомнілі пра галоўныя сімвалы, якія характаразуюць нашу краіну: герб, сцяг, гімн.
Паважаныя бацькі!
У дашкольным цэнтры стартаваў вясенні этап акцыі "Падарым дрэвам жыццё!"
Прымаючы ўдзел у гэтай акцыі, мы дапаможам выратаваць планету ад смецця, а лес ад вырубкі. Макулатура атрымае другое жыццё, а кожныя 100 кг макулатуры выратуюць 1 дрэва.
Cдавайце макулатуру! Дапамажыце захаваць лес!
Выхаванцы дашкольнага цэнтра прынялі ўдзел ва ўрачыстым прыёме у гонар 8 Сакавіка, які прайшоў у Зэльвенскім райвыканкаме 05.03.2021. Выхаванцы падрыхтавалі кранальную творчую праграму для матуляў і ўсіх прысутных.
Паважаныя Матулі, Бабулі, Сястрычкі, Дзяўчынкі!!! Сардэчна віншуем Вас з святам 8-га Сакавіка. Вясны Вам ў душы і жыцці! Прымайце віншаванні і пажаданні ад сваіх дзетак.
Відэавіншаванне
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшла сустрэча дэлегата VI Усебеларускага народнага сходу, старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Тамары Міхайлаўны Роля з працоўным калектывам. Пазнаёміла прысутных з ключавымі момантамі нацыянальнага дыялогу. Пытанні цэнаўтварэння, пенсійнага рэгулявання і заключэння бестэрміновых працоўных дамоў - гэтыя і іншыя аспекты жыцця людзей нашага раёна і ў цэлым краіны былі абмеркаваны падчас сустрэчы
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных акцыі " Рэспубліканскі адзіны дзень бяспекі" ва ўстанове прайшла вучэбная эвакуацыя дзяцей і супрацоўнікаў. У ходзе трэніроўкі былі адпрацаваны навыкі, неабходныя пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый ва установе адукацыі.
З 20 лютага па 1 сакавіка 2020 года рэспубліцы праходзіць акцыя "Адзіны дзень бяспекі». Яе мэта - фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.
Падчас акцыі будуць праводзіцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першаснай дапамогі і іншыя мерапрыемствы.
Паважаныя Таты, Дзядулі ,Хлопчыкі, Мужчыны! Педагагічны калектыў і выхаванцы нашага дашкольнага цэнтра сардэчна віншуюць Вас з надыходзячым Днём Абаронца Айчыны! Вы самыя сапраўдныя мужчыны, велізарны прыклад для пераймання Вашым дзецям і гонар для Вашай сям'і. Вы абараняеце сваю сям'ю ад праблем і нягод, абараняеце яе і клапоціцеся, тым самым дорачы цяпло і бязмежную любоў сваім дзецям. Хай так будзе заўсёды! . Вы сапраўдныя абаронцы, і гэта сапраўды Ваш дзень, з якім мы з усёй шчырасцю Вас віншуем. Ніколі не хварэйце, заўсёды будзь моцнымі і дужымі!
Відэавіншаванні ад нашых дзяцей!
Музычнай забавай з такой прыгожай назвай завяршыўся тэматычны тыдзень, прысвечаны Дню беларускай мовы. Нашыя выхаванцы разам з музычным кіраўніком Курута Рамуальдай Францаўнай вандравалі ад аднаго да другога свята народнага беларускага каляндара. У музычнай зале гучала беларуская мова і ліліся мелодыі беларускіх святаў - "Гуканне вясны", "Купалле", "Багач" і "Каляды".
У рамках тэматычнага тыдня ў ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва” прайшлі пазнавальныя гутркі, тэматычныя заняткі-экскурсіі ў музейны пакой, дзе выхаванцы пазнаёміліся з мастацтвам беларусаў – ручніком. Выхаванцы старэйшай групы пазнаёміліся з нацыянальнай культурай, традыцыямі беларусаў, з беларускім ручніком і яго арнаментам.
Фотарэпартаж на старонцы нашага сайта "Дзень роднай мовы"
У сярэдняй групе № 7 выхаванцы ўдзельнічалі ў адукацыйным праекце "Што мы ведаем пра снег". Работа ў праекце папоўніла веды дашкалят пра утварэнне і з'яўленне снегу, яго якасці. Дашкаляты адчулі сябе сапраўднымі даследчыкамі!
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2021 г. № 61 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2013 г. № 317" устаноўлены новыя грашовыя нормы на харчаванне выхаванцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі.
З 4 лютага 2021 года бацькоўская плата за харчаванне складае:
у дашкольных установах з працягласцю знаходжання 10,5 гадзіны ў дзень на аднаго навучэнца ва ўзросце
1 - 2 гады - 2 рублі 75 капеек;
3 гады - 6 гадоў - 3 рублі 51 капейка.