Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

НАШЫ НАВІНЫ

У мэтах прыцягнення ўвагі да своечасовага і правільнага мыцця рук з мылам, якое з'яўляецца адным з самых эфектыўных і даступных спосабаў прадухілення вострых кішачных інфекцый і іншых захворванняў у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва” прайшла акцыя “Чыстыя далоні”.

Паважаныя педагогi, бацькi i дзецi! У мэтах рэалізацыі Плана мерапрыемстваў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства ỳ ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва” з 19.02.2022 па 22.02.2022 г. будзе праводзіцца тыдзень беларускай мовы.
Запрашаем усіх прыняць самы актыўны ўдзел у запланаваных мерапрыемствах.

14 лютага - Міжнародны дзень дарэння кніг. У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва праведзена дабрачынная акцыя “Падары кнігу дзецям!”, прымеркаваная да гэтага Міжнароднага свята.
Мэта правядзення дадзенай акцыі - прыцягнуць увагу бацькоў і дзяцей да кнігі, знізіць паток інфармацыі на дзяцей з боку сучасных гаджэтаў і тэлебачання. Бо сумеснае чытанне казак, апавяданняў, паэзіі нясе пазітыўны ўплыў на эмацыйны стан дзяцей, заахвочвае эстэтычныя пачуцці, знаёміць з культурай не толькі беларускага народа, але і іншых народаў, на любоў да чытання, беражлівыя адносіны да кнігі, самастойную, пазнавальную актыўнасць дзяцей.
Мы хочам выказаць вялікую падзяку бацькам за набытыя кнігі. Чытайце разам, гутарыце пра прачытанае і гэтыя сумесна праведзеныя хвіліны за кнігай на доўгія гады застануцца ў памяці вашых дзяцей.

Адной з актыўных форм захавання і ўмацавання здароўя выхаванцаў у нашай дашкольнай установе з'яўляецца штоквартальнае правядзенне Дня Здароўя.
"Забавы чараўніцы Зімы"- тэма, згодна з гадавым планам, у дашкольным цэнтры прайшоў чарговы Дзень Здароўя ў студзені.
Дзень Здароўя пачаўся з аздараўленчай ранішняй гімнастыкі. На працягу дня ў старэйшай і сярэдніх групах прайшлі гутаркі на тэму ролі фізічных гульняў і практыкаванняў і здаровага ладу жыцця, чытанне і развучванне вершаў, прыказак і загадак аб здароўі. Для дзяцей малодшых груп быў арганізаваны прагляд мультфільма «Мыйдадзір». Дзень здароўя завяршыла спартыўнае свята, на якое да выхаванцаў завітала Баба Яга, якая гуляла з дзецьмі ў розныя рухомы гульні, спаборнічала ў лыжных эстафетах і інш..

Тэматычная забава "Падарожжа па Беларусі" прайшла ў старшай групе №7. Выхаванцы групы пераўтварыліся ў супрацоўнікаў турыстычнага агенцтва "Адпачывайка" і турыстаў-падарожнікаў. У агенцтве турыстам прапанавалі шэраг пунктаў, дзе можна адпачыць і цікава правесці час у Беларусі: г.Мінск. г.Брэст. г.Гродна, Белавежскую пушчу і інш..

Постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 27.04.2013 № 317 (в редакции постановления Совета Министров Республики Беларусь 17.01.2022 № 29) ИЗМЕНЕНЫ НОРМЫ ПИТАНИЯ И ДЕНЕЖНЫЕ НОРМЫ РАСХОДОВ на питание обучающихся в яслях, яслях-садах, детских садах, дошкольных центрах
развития ребенка, специальных яслях-садах, специальных детских садах, учебно-педагогических комплексах при освоении содержания образовательной программы дошкольного образования, образовательной программы специального образования на уровне дошкольного образования, образовательной программы специального образования на уровне дошкольного образования для лиц с интеллектуальной недостаточностью

У рамках выканання гадавога плану работы ва ўстанове прайшлі адкрытыя прагляды па тэме: "Сацыялізацыя дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі сюжэтна-ролевых гульняў".

Яркім вясёлым фальклорным святам “Калядкі” у дзяржаўнай установе адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва” стала закрыццё дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Мерапрыемства, якое традыцыйна праводзіцца ў краіне больш чвэрці веку. Значнасць акцыі для грамадства цяжка перацаніць, таму што прысвечана яна самаму дарагому – нашым дзецям!

Адзіны дзень галасавання, канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага сходу, захаванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, абарона персанальных звестак — гэтыя і іншыя навацыі ў Асноўным Законе абмяркоўваліся ў ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" з працоўным калектывам.

Па выніках раённага конкурсу "Птушыная сталоўка" пераможцамі прызнаны выхаванцы і іх сем'і:
Моська Паліна - 1 месца;
Кампанец Кіра - 2 месца;
Шылейка Алёша - 2 месца;
Губар Даша - 3 месца.
Віншуем з Перамогай і дзякуем бацькоў за актыўны ўдзел у жыцці дзяцей і ўстановы!

Главой государства подписан Указ № 1, согласно которому в целях формирования объективного отношения общества к историческому прошлому, сохранения и укрепления единства белорусского народа 2022 год в Беларуси объявлен Годом исторической памяти.
Правительству поручено с участием Генеральной прокуратуры, Национальной академии наук Беларуси, облисполкомов, Минского горисполкома разработать и утвердить республиканский план мероприятий по проведению в 2022 году Года исторической памяти.
Также Правительство будет координировать деятельность государственных органов, других организаций по выполнению названного плана.
Указ вступает в силу после его официального опубликования.

Паважаныя сябры!
Надыходзіць Новы 2022 год – час новых надзей, поспехаў і перамог. І якім будзе наступны год, залежыць ад кожнага з нас...
Віншуем Вас з гэтым цудоўным святам і хочам пажадаць, каб кожны дзень будучага года быў для Вас напоўнены дабром і радаснымі момантамі. Няхай ён будзе багатым на прывабныя перспектывы, шматспадзеўныя праекты, яскравыя перамогі, прафесійныя і асабістыя поспехі. Жадаем, каб у Вас было шмат магчымасцяў для працягу паспяховых пачынанняў мінулага года і безліч выдатных шанцаў для ажыццяўлення новых задумак!
Шчыра жадаем цяпла і ўтульнасці ў Вашых дамах, яскравых эмоцый і цудоўнага настрою, шчасця і моцнага здароўя Вам і Вашым блізкім!

У старшай групе прайшло навагодняе свята "Выдрымусы злой Чараўніцы на навагоднім балі". Выступленні дзяцей у прыгожых новых навагодніх касцюмах радавалі не толькі педагогаў, але і бацькоў. Выказваем словы падзякі бацькам выхаванцаў за спонсарскую дапамогу ў пашыве навагодніх касцюмаў.

Цікава і святочна прайшлі навагоднія ранішнікі ў групах дашкольнага цэнтра. Галоўныя героі свята - дзеці, Дзядуля Мароз, Снягурачка. снегавік прапаноўваў цікавыя конкурсы і загадкі, Дзядуля Мароз гуляў ў розныя гульні, Снягурачка танцавала з сняжынкамі... Але галоўная інтрыга свята - падарункі для малышоў ад Дзядулі Мароза былі дастаўлены па назначэнню

У рамках пачатку акцыі "Нашы дзеці" у дашкольным цэнтры запаліліся навагоднія агеньчыкі на вокнах. У музычнай зале выхаванцы сярэдняй групы нарадзілі маленькую прыгажуню-ялінку, каб яна "падрастала" і прыгажэла да надыходу святочных ранішнікаў. Дзеці з задавальненнем чыталі вершы пра зімку, спявалі песні і вадзілі карагоды.

9 снежня 2021 года прайшоў справаздачны сход у пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва"

У першы дзень зімы ў групах з дзецьмі былі праведзены тэматычныя гутаркі , заняткі, гульні-практыкаванні пра зіму, як пару года і правілы бяспечных паводзін дзяцей зімой на вуліцы. На прагулцы дзеці яшчэ раз замацоўвалі навыкі быспечнага перамяшчэння па зімовых дарожках, тратуары , правілах катання на санках і мн. інш..
А для бацькоў педагогамі былі выдадзены напамінак-рэкамендацыя а бяспецы дзяцей дашкольнага ўзросту ў зімовы перыяд