Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень энергазберажэння "Эканомім разам"

Дата: 11 ноября 2019 в 19:47, Обновлено 11 ноября 2019 в 21:10
441 просмотр

Справаздача аб правядзенні тыдня энергазберажэння

"ЭКАНОМІМ РАЗАМ!"

У рамках Міжнароднага дня энергазберажэння ў ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" прайшоў тэматычны тыдзень. У рамках тыдня былі праведзены мерапрыемствы з калектывам супрацоўнікаў, выхаванцамі і іх бацькамі з мэтай актывацыі работы па прапагандзе і інфарміраванню ў сферы энергазберажэння, а таксама па развіццю граматных зносін з энергатычнымі і тпаліўнымі рэсурсамі, навучанне прасцейшым прыёмам энергазберажэння дома, ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

 ТРЭНІНГ  з супрацоўнікамі  "Эканомія паліўных і энергатычных рэсурсаў" 

                   

З выхаванцамі дашкольнага цэнтра ў рамках тэматычнага тыдня вырашаліся наступныя задачы:

 - актывізацыя ведаў выхаванцаў у галіне энергазберажэння;

прапаганда ідэі энергазберажэння сярод дзяцей дашкольнага ўзросту і іх бацькоў;

выхаванне ў дзяцей культуры энергазберажэння.

Тыдзень энергазберажэння "Эканомім разам" уключаў у сябе розныя мерапрыемствы. 

у малодшых  групах прайшлі гутаркі на тэмы "Цяпло вакол нас".

     

У сярэдніх групах выхаванцы вырашалі праблемныя пытанні "Навота птрэбна электычнасць?" "Яркае сонца", "Як мы можам зберагчы цяпло ў нашых групах?". Дзеці разам з выавальнікамі знаёміліся з награвальнымі прадметамі.

    

У старшых групах з выхаванцамі праведзены пазнавальныя заняткі "Адкуль да нас прыйшла электрычнасць?", "Эканомім цяпло і свет", выхаванцы знаёміліся з знакамі-апавяўчальнікамі, які падказваюць нам пра энергазберажэнне, якое залежыць ад нас.

   

Праведзены тэматычныя заняткі "Эканомія паліўных рэсурсаў", "Як зберагчы электычнасць".

  

Праведзены конкурс дзіцячых малюнкаў "Энергазберажэнне вачамі дзяцей"

  

               

Тэатральная пастаноўка "Як хмарка з сонейкам пасварыліся".

 

В рамках мерапрыемстваў тэматычнага тыдня была арганізавана работа з бацькоўскай грамадскасцю:

- у бацькоўскіх кутках выстаўлены рэкамендацыі "Зачыняце дзверы - зберагайце цяпло!"

- інфармацыйная газета для бацькоў "Энергазберажэнне ў Вашым доме"

- кансультацыя для бацькоў старшых груп па тэме: "Нетрадыцыйныя і ўзнаўляльныя крыніцы энергіі".

 IMG_4452.JPG

Вывад: Для сябе ўдзельнікі тыдня энергазберажэння зрабілі вывад аб тым, што яны - часцінка вялікай грамады ўсіх людзей на Зямлі, і многае залежыць ад іх саміх. Некаторыя бацькі, пасля пераканаўчых довадаў дзяцей, замянілі ў доме  лямпы напальвання на энергазберагальныя. У многіх сем'ях колькасць спажыванай электраэнергіі значна скарацілася. Выхаванцы збіраюцца і далей прымяняць на практыцы меры энергазберажэння ў сваім доме. Бацькі падтрымліваюць імкнення дзяцей вучыцца эканоміць. На працягу ўсяго тыдня старшымі выхаванцамі было арганізавана дзяжурства па групе на прадмет эканоміі энергіі: яны нагадвалі пра выключэнні святла, якое гарэла без карысці ў памяшканнях. Заданні на працягу тыдня, якія выконвалі дзеці, навучылі іх рабіць першыя крокі да зберажэння рэсурсаў. Неабходна распаўсюджваць сярод насельніцтва ідэі зберажэнні электрычнасці. Энергазберажэнне - гэта лад жыцця, што рэальна можа садзейнічаць рашэнням прыродаахоўных праблем усяго Зямнога шара.

Яшчэ больш ФОТА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.