Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень ведаў правілаў дарожнага руху

Дата: 20 сентября 2023 в 22:05
80 просмотров

У рамках правядзення тыдня бяспекі ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва прайшоў тэматычны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху. Мэта - прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў і культуры бяспекі на дарозе.

Навучанне правілам дарожнага руху ва ўстанове дашкольнай адукацыі - гэта жыццёвая неабходнасць, таму розныя мерапрыемствы па ПДР актуальныя заўсёды. У дашкольнай установе дзіця асвойвае элементарныя правілы дарожнага руху і вучыцца найважнейшым правілам бяспечных паводзін на дарогах. У гульнявой форме былі праведзены мерапрыемствы з выхаванцамі па правілах дарожнага руху:

  - дыдактычныя гульні: "Надзвычайныя сітуацыі на дарозе", гульня-разважанне "Я - пешаход", "Святлафор", "Угадай які знак", "Запалі Святлафор", "Увага дарога", "У гасцях у Святлафора";

- моўныя гульні: "Мы шафёры", "Самы галоўны";

- рухомыя гульні: "Аўтамабіль", "Перадай жэзл", "Варабейчыкі і аўтамабіль";

- сюжэтна-ролевыя гульні: "Аўтазапраўка", "Гараж", "Дарога" і інш.;

- праводзіліся гутаркі: "Бяспечныя паводзіны на вуліцы", "Навошта патрэбен Святлафор?", "Ці можна гуляць на дарозе?", "Навошта патрэбныя дарожныя знакі?"; "Аб правілах пераходу праезжай часткі і правілах паводзін на вуліцы паблізу дарогі", "Мы з табою пешаходы";

- на прагулках з дзецьмі вырашаліся праблемныя сітуацыі "Я іду па дарозе….", "Што можа здарыцца калі на вуліцах горада знікнуць святлафоры і дарожныя знакі?" і г.д.;

- заняткі: "Тыгр у горадзе", "Святлафор", "Нам на вуліцы не страшна", "Святлафор у гасцях у хлопцаў", "Знаёмства з вуліцай", "Падарожжа ў краіну правілаў дарожнага руху";

- праводзілася праца з законнымі прадстаўнікамі: кансультацыі: «Вучым правілы бяспекі», «Е «Дзіця і дарога»; памяткі: "Юны пешаход", "Усвядомленае бацькоўства - аснова бяспекі жыцця дзіцяці", "Выхоўваем граматнага пешахода"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.