Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень бяспекі

Дата: 3 ноября 2020 в 16:38
125 просмотров

у перыяд з 2020/10/30 па 2020/11/05 Дзяржаўтаінспекцыяй Гродзенскай вобласці праводзіцца інфармацыйная кампанія "Тыдзень бяспекі!"

У цяперашні час складваецца неспрыяльная абстаноўка з забеспячэннем дзіцячай дарожнай бяспекі.
Так, з пачатку бягучага года ў аўто аварыях загінула 6 дзяцей. У 2019-м годзе - 2 дзіцяці. 40 непаўналетніх атрымалі траўмы і калецтвы, у 2019-м годзе траўмы атрымалі 39. Пры гэтым, з 6 дзяцей, двое былі пешаходамі, двое пасажырамі, двое веласіпедыстамі.

Такім чынам абстаноўка патрабуе правядзення прафілактычных мерапрыемстваў для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

У рамках рэалізацыі абласной прафілактычнай праграмы "Шанц кожнаму" з 30 кастрычніка па 5 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычную кампанію па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, пад назвай "тыдзень Бяспекі". Асаблівы кантроль супрацоўнікамі ДАІ будзе надаецца выкананню вадзіцелямі правілаў перавозкі дзяцей, праезду кіроўцамі пешаходных пераходаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.