Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам»

Дата: 12 апреля 2021 в 13:28, Обновлено 21 апреля 2021 в 14:24
70 просмотров

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 12 па 28 красавіка 2021 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам».

Мэта: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Задачы:

1. Інфармаваць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжыванні спіртнымі напоямі.

2. Аказаць дапамогу рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям, у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказаць дапамогу пазаштатным пажарным фарміраванням ў арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.

3. Акцэнтаваць увагу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай робаты па забеспячэнню пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку павышэння ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў кватэр адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў.

ПЛАН

правядзення пажарна-прафілактычнай акцыі "За бяспеку разам!"

у ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва"

 Мерапрыемствы

Дата правядзення

Адказныя

Размясціць інфармацыю аб мэтах і задачах акцыі, тэрмінах яе правядзення на Інтэрнэт-сайце ўстановы, інфармацыйным стэндзе

12.04.2021

Каравайчык Т.І.

Распрацаваць план правядзення мерапрыемстваў акцыі ў дашкольным цэнтры

12.04.2021

Каравайчык Т.І.

Арганізаваць і правесці інструктыўна-тлумачальную працу (з ацэнкай бяспекі умоў пражывання) з сем'ямі, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, выхоўваюцца дзеці-інваліды

На працягу акцыі

Міляшкевіч Л.І.

Правесці тлумачальную працу ў працоўным калектыве, сярод бацькоў выхаванцаў па пытанні недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, крымінальнай адказнасці бацькоў за пакіданне малалетніх дзяцей ў небяспецы (арт. 159 КК “Пакіданне ў небяспецы”)

На працягу акцыі

Міляшкевіч Л.І.

Размясціць на інфармацыйным стэндзе ўстановы інфармацыю па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх, распаўсюджванне памятак сярод бацькоў выхаванцаў

На працягу акцыі

Камарэц Т.І.

Гутарка з бацькамі на тэму “Наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі”

На працягу акцыі

Выхавальнікі ўсіх груп

Пазнавальная гутарка з выхаванцамі старэйшых груп аб экстрэмальных сітуацыях у побыце “Адзін дома”

13.04.2021

Ламека К.В., Арцюх В.Б., Балтручок В.М.

Пазнавальная гутарка з выхаванцамі другіх малодшых груп “Прадметы, якія патрабуюць асцярожнага звароту!”

14.04.2021

Бортнік Т.С.,

Сай А.Н.,

Скіба С.М.

Пазнавальная гутарка з выхаванцамі сярэдняй групы “Пажаранебяспечныя прадметы”

15.04.2021

Чак А.У.,

Гаспадарык Л.У.

Чытанне казкі С.Маршака “Кошкін дом” выхаванцам першых малодшых груп

16.04.2021

Кіслая Т.М., Літвіновіч В.І.

Афармленне папкі-перасоўкі для бацькоў “Небяспечныя сітуацыі, якія ўзнікаюць дома” (старэйшыя групы)

На працягу акцыі

Ламека К.В., Арцюх В.Б., Балтручок В.М.

Памятка для бацькоў “Пажарная бяспека ў кватэры» (сярэдняя група)

На працягу акцыі

Чак А.У.

Інфармацыйны лісток для бацькоў “Вуліца не для забаваў” (другія малодшыя групы)

На працягу акцыі

Сай А.Н.,

Бортнік Т.С.,

Скіба С.М.

Гутарка “Запалкі - не забава” з выхаванцамі другіх малодшых груп

19.04.2021

Бортнік Т.С.,

Сай А.Н

Чытанне казкі Д.Липиня і Г.Юртиныш “Не шалі с огнем” выхаванцам сярэдняй групы

20.04.2021

Гаспадарык Л.У.

Праблемная-гульнявая сітуацыя “Хто першым патэлефануе ў пажарную частку?” з выхаванцамі старэйшых груп

21.04.2021

Ламека К.В., Арцюх В.Б.

Сюжэтна-ролевая гульня «”Мы - пажарныя!” (Старэйшыя групы)

22.10.2016

Балтручок В.М.,

Арцюх В.Б.

Лекцыя “Правілы пажарнай бяспекі»  (на сайце у бацькоўскім усенавучы)

23.04.2021

Інспектар РАНС

Гульнявая віктарына “Будзь уважлівым!” па папярэджанні дзіцячага свавольства з агнём і дзеяннем ў выпадку ўзнікнення пажару з выхаванцамі старэйшых груп

22-23.04.

2021

Камарэц Т.І.

Занятак па адукацыйнай галіне “Выяўленчая дзейнасць. Маляванне” на тэму “Не жартуй з агнём!”  у сярэдняй групе

23.04.2021

Чак А.У.

Дыдактычная гульня “Добры - злы агонь” у старэйшых групах

26.04.2021

Ламека К.В.,

Балтручок В.М.

Пазнавальная гутарка з выхаванцамі старшых груп “Гульні ў двары”

27.04.2021

Камарэц Т.І.

Занятак па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства» на тэму “Пажар” (па азнаямленні з гісторыяй стварэння пажарнай службы) выхаванцаў старэйшых груп

27.04.2021

Ламека К.В., Арцюх В.Б.

Чытанне дзецям газеты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў і пажарных “Юный спасател”

На працягу акцыі

Выхавальнікі

Інфармацыйныя лісты для бацькоў ўсіх узроставых груп “Наступствы ўжывання алкаголю і тытунекурэння”

На працягу акцыі

Камарэц Т.І.

Падрыхтаваць справаздачу аб выкананні плана мерапрыемстваў акцыі “За бяспеку разам!” у дашкольным цэнтры

Да 26.04.2021

Каравайчык  Т.І.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.