Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прыміце віншаванні!

Дата: 12 октября 2021 в 08:47, Обновлено 12 октября 2021 в 08:56
100 просмотров

Быць матуляй - гэта і вялікае шчасце, і вялікая адказнасць, і цяжкая праца. Мы хочам павіншаваць усіх жанчын з выдатным і пяшчотным святам - Днём Маці! Жадаем кожнай жанчыне, якая вартая называцца ганарлівым словам — мама, Вялізнага шчасця. Каб ласкавыя вочы свяціліся дабрынёй і гонарам за сваіх дзяцей. Каб радасць і лёгкасць спадарожнічалі і натхнялі. Будзьце самымі любімымі, неабходнымі і каштоўнымі! Жадаем вам моцнага здароўя, цярпення, дабрабыту, любові. Няхай вашы дзеткі будуць паслухмянымі, шчаслівымі. Няхай дораць вам самую шчырую і далікатную ўсмешку.

Няма нічога важней, чым матчына сэрца.

Няма нічога бясцэнней, чым матчына цяпло.

Няхай жа заўсёды Бог захоўвае светлае пачуццё, якое злучае душы маці і дзіцяці!

Я слаўлю мамы светлае імя –
Пяшчотнае, нібыта яблынь квецень.
Матулінага сэрца цеплыня
Нас сагравае лепш за ўсё на свеце.
Я слаўлю мамы светлую душу,
Якая разумее нас з паўслова.
Я толькі маму памагчы прашу,
Калі жыццё паставіцца сурова.
Я слаўлю позірк маміных вачэй,
Якія бачаць, што нам невядома.
Даруйце боль праплаканых начэй,
Калі нас доўга не бывае дома.
Я слаўлю маму, бо яна – як Бог –
Усім прабачыць і усё даруе,
Яна для нас сабою ахвяруе,
Як аніхто пакуль яшчэ не змог.

яшчэ больш віншаванняў  Ложитесь в камеру и нажимаете кнопку «Пуск» | АНО "СПОРТ31"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.