Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Абмеркаванне новага праекта Канстытуцыі РБ прайшло ў калектыве дашкольнага цэнтра

Дата: 12 января 2022 в 10:20, Обновлено 12 января 2022 в 10:47
100 просмотров

Адзіны дзень галасавання, канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага сходу, захаванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, абарона персанальных звестак — гэтыя і іншыя навацыі ў Асноўным Законе абмяркоўваліся ў ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" з працоўным калектывам.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел старшыня раённага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Серык Лілія Пятроўна. Адзначыла важнасць таго, што Беларусь застаецца сацыяльна арыентаванай дзяржавай, дзе ў прыярытэце знаходзіцца чалавек, захаванне яго здароўя, забеспячэнне дастойнага ўзроўню і якасці яго жыцця. Изображение

Асаблівая ўвага ўдзелена выхаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцей, падтрымцы дзяцей і моладзі, клопату пажылых людзей і інвалідаў, захаванню гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.
Важны аспект - увядзенне інстытута Усебеларускага народнага сходу, які выступіць вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя Рэспублікі Беларусь.

 Ва ўстанове абсталяваны інфармацыйны куток, дзе кожны член калектыва мае магчымасць падрабязна пазнаёміцца з зместам праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Изображение

З праектам змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь можна азнаёміцца ​​ніжэй, або спампаваць:

Меркаванні грамадзян адносна зместу праекта змяненняў і дапаўненняў, а таксама магчымыя прапановы па яго ўдасканаленні накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі:

па электроннай пошце  sbor@ncpi.gov.by;

сродакамі электроннай формы;

у пісьмовым выглядзе па адрасе 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ, з паметкай «Канстытуцыя».
Матэрыялы, якія паступілі, будуць абагульняцца і сістэматызавацца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.