Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Акцыя "Чыстыя далоні"

Дата: 17 февраля 2022 в 15:44, Обновлено 17 февраля 2022 в 16:10
121 просмотр

У мэтах прыцягнення ўвагі да своечасовага і правільнага мыцця рук з мылам, якое з'яўляецца адным з самых эфектыўных і даступных спосабаў прадухілення вострых кішачных інфекцый і іншых захворванняў у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва” прайшла акцыя “Чыстыя далоні”.

У рамках акцыі ўстанову наведала інструктар-валеолаг Зэльвенскага раённага ЦГЭ Пяткевіч Ж.Б. Інструктар-валеолаг правяла гутаркі з выхаванцамі ўстановы аб тым, што гігіена рук з'яўляецца ключавым кампанентам па зніжэнні рызыкі ўзнікнення інфекцый і мерай па павышэнні прафілактыкі перадачы і распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі COVID-19, бо мыццё рук з мылам дапамагае выдаліць з паверхні скуры да 90% мікраарганізмаў. і дазваляе зменшыць перадачу інфекцый кантактна-бытавым шляхам. Рэгулярнае і правільнае мыццё з'яўляецца аспектам асабістай гігіены.

Педагогамі праведзены розныя мерапрыемствы з дзецьмі: гутаркі з разгляданнем ілюстрацый: "Як правільна мыць рукі?", "Чыстыя рукі - залог здароўя", "Хто ж яны такія гэтыя мікробы?"; прагляд мультыплікацыйных фільмаў з серыі Смешарыкі "Урок здароўя», «Мыйдадзір"; праведзена пяціхвілінка "Чыстыя рукі"; выраб і раздача памятак для бацькоў "Як правільна мыць рукі"; чытанне пацешак "Вадзічка-вадзічка", "У раўчуку вада" і вершы А.Барто "Дзяўчынка мурзатая". Нашы выхаванцы даведаліся шмат новага і цікавага аб мікробах і метадах барацьбы з імі, навучыліся правільна мыць рукі з мылам.

Выхаванцы  старэйшай групы №7 расказвалі пра тое, як і навошта трэба мыць рукі. Яны пазнаёмілі гасцей з правіламі мыцця рук. Жанна Баніфацэўна ўручыла дзецям памяткі "Мым рукі правільна". І яшчэ раз нагадала дзецям: "Рэгулярна мыйце рукі з мылам! Памятайце, чыстыя рукі - залог Вашага здароўя! "

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.