Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Разам - за бяспеку дарожнага руху"

Дата: 27 января 2023 в 11:31, Обновлено 27 января 2023 в 11:51
82 просмотра

27 студзеня 2023 года ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці 1 г.п. Зэльва, у рамках Адзінага дня бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Разам - за бяспеку дарожнага руху" прайшоў шэраг тэматычных мерапрыемстваў, падчас якіх выхаванцы сярэдніх груп паказалі і распавялі тэатр-казку "У краіне дарожных знакаў", выхаванцы малодшых груп пазнаёміліся з светлафорам, выхаванцы старшых груп спаборнічалі ў віктарыне "Я ведаю правілы дарожнага руху"

     

              

Важна, каб бацькі былі прыкладам для дзяцей у выкананні правілаў дарожнага руху:

- Не спяшайцеся, пераходзьце дарогу размераным крокам.

- Пераходзьце дарогу толькі ў месцах, пазначаных дарожнымі знакамі і разметкай.

- Выходзячы на праезную частку дарогі, спыніце размовы - дзіця павінна прывыкнуць, што пры пераходзе дарогі трэба засяродзіцца.

- Не пераходзьце дарогу на чырвоны або жоўты сігнал святлафора.

- З аўтобуса, тралейбуса, трамвая, таксі выходзьце першымі. У адваротным выпадку дзіця можа зваліцца або пабегчы на праезную частку дарогі.

- Прыцягвайце дзіця да ўдзелу ў вашых назіраннях за абстаноўкай на дарозе: паказвайце яму тыя машыны, якія рыхтуюцца паварочваць, едуць з вялікай хуткасцю і г.д.

- Не выходзьце з дзіцем з-за машыны, кустоў, не агледзеўшы папярэдне дарогі, - гэта тыповая памылка, і нельга дапускаць, каб дзеці яе паўтаралі.

- Не дазваляйце дзецям гуляць паблізу дарог і на праезнай частцы вуліцы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.