Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мініпраект "Агарод на падаконніку"

Дата: 13 марта 2023 в 22:32
34 просмотра

Штогод выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва ўдзельнічаюць у мініпраекце “Агарод на падаконніку”, які выхоўвае ў дзяцей любоў да прыроды і фарміруе беражлівыя адносіны да яе.

Дзеці дашкольнага ўзросту па прыродзе сваёй - дапытлівыя даследчыкі навакольнага свету, і яны заўсёды з задавальненнем адгукаюцца на ўдзел у цікавым праекце.

У ходзе рэалізацыі праекта здяйсняецца працэс ад збору насення разнастайных раслін, падрыхтоўкі глебы, пасеву ў закрытым памяшканні да іх высадкі ў адкрыты грунт. Адначасова вядуцца дзённікі назіранняў за ростам раслін. На працягу праекта мы займаемся прадуктыўнай дзейнасцю: малюем гародніну і садавіну, размалёўваем  размалёўкі, лепім з пластыліну садавіну і гародніну, ужываючы раней набытыя ўменні і навыкі, тым самым выхоўваем у іх жаданне займацца творчасцю самастойна.

Дзеці знаёмяцца з такімі ўласцівасцямі як колер, форма, велічыня, карысць, месца вырастання расліны, што дае магчымасць максімальна ўзбагаціць веды і ўяўленні дзяцей аб гародніне і садавіне, іх уласцівасцях, развіць зразумелую прамову, творчыя здольнасці, пошукавую дзейнасць. А ўменне класіфікаваць, параўноўваць і абагульняць спрыяе разумоваму развіццю дзяцей.

У час праекта афармляем міні-выставы "Наш ўраджай"; рыхтуем фотарэпартаж для бацькоў "Як мы саджаем і даглядаем за раслінамі" . Дзеці сумесна з бацькамі выконваюць творчыя работы (малюнкі, вырабы) згодна з тэматыкай праекта, што таксама  спрыяе развіццю творчых здольнасцяў, уменню працаваць сумесна з дарослымі.

Любая праца павінна мець вынік:  да канца праекта ў дзяцей будуць фарміравацца прадстаўленні пра расліны, этапы іх росту, ўзбагачаецца іх слоўнікавы запас. Выхаванцы вучацца беражліва ставіцца да прыроды, сталі ахвотна дапамагаць даглядаць за пакаёвымі раслінамі ў жывым кутку, а пазней і за кветнікамі на ўчастку дашкольнага цэнтра, актыўна ўжываючы веды, атрыманыя ў працэсе праектнай дзейнасці.

І на прыканцы хацелася б узгадаць, што радасць і шчасце, здароўе і даўгалецце - неабходныя кожнаму чалавеку і мы жадаем гэтага сваім родным, блізкім, сябрам. Мы радуемся зялёнай траве, снежнаму полю,  спяваючым птушкам - усяму, што выклікае добрыя пачуцці. Абураемся сустракаючыся з тым, што пагубна адбіваецца на прыродзе. І спадзяёмся, што нашы выхаванцы ніколі не парушаць прыроднай гармоніі. Але каб гадаваць спагадлівых, добрых, міласэрных дзяцей, якія разумеюць прыроду, якія ўмеюць ўзаемадзейнічаць з ёй, нам, дарослым, неабходна напоўніць сваю душу дабром, шчасцем і марай, і памятаць  “Што пасеем, тое і пажнём!”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.