Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Традыцыі і абрады беларускага народа

Дата: 10 апреля 2023 в 16:02, Обновлено 6 июля 2023 в 21:18
71 просмотр

Вялікдзень-светлае свята, якое адзначаецца беларусамі з даўніх вякоў.
Гаварыць з дзецьмі пра Вялікдзень лепш у кантэксце іншых праваслаўных традыцый беларускага народа. Знаёміць з імі дзяцей можна і трэба пачынаючы з дашкольнага ўзросту, але рабіць гэта паступова і зразумелымі дзіцяці словамі.
Стварайце вырабы з дзіцем. Вось тут, працуючы разам, вы хутчэй зразумееце, як растлумачыць дзіцяці, што такое Вялікдзень. Пачніце ці працягнеце свой аповяд, але рабіце гэта не сумна! Тады дзіцяці прасцей будзе пераварыць расказанае.
З 10 красавіка ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва адкрылася выстава на тэму: “Падарункі на Вялікдзень" у рамках праекта “Традыцыі і абрады беларускага народа”. У выставе прынімаюць удзел бацькі і дзеці дашкольнага цэнтра.
На Вялікдзень прынята збірацца ўсёй сям'ёй за святочным сталом, дарыць адзін аднаму велікодныя сувеніры: яйкі, кулічы і г. д. Дзецям асабліва цікава прымаць удзел у падрыхтоўцы да свята, яны з задавальненнем дапамагаюць у гэтым сваім родным матулям, бабулям. Вялікдзень - сямейнае свята і вельмі прыемна бачыць як дзеці дапамагаюць сваім блізкім прыбіраць дом, упрыгожваць яйкі і надаваць прыгажосць кулічам, рыхтаваць сувеніры для таго, каб потым парадаваць сваіх родных.
Усе сувеніры на выставе атрымаліся вельмі душэўнымі, шчырымі, добрымі, як і само свята Светлага Вялікадня. Дзякуй вялікі ўсім бацькам за актыўны ўдзел у жыцці дашкольнага цэнтра!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.