Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Праектная дзейнасць "Галоўныя сімвалы маёй дзяржавы"

Дата: 12 мая 2023 в 21:33, Обновлено 13 мая 2023 в 20:00
64 просмотра

Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь - гэта дзяржаўнае свята ў нашай краіне адзначаецца штогод у другую нядзелю мая ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нумар 157 ад 26 сакавіка 1998 года.
Напярэдадні гэтага свята ў ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г.п. Зэльва" у рамках праекта "Галоўныя сімвалы маёй дзяржавы" праходзяць тэматычныя мерапрыемствы з дзецьмі, бацькамі, педагогамі.

Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы, якія выказваюць яе палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць.
У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі нашай краіны як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.
Сёння з выхаванцамі старэйшых груп было праведзена тэматычнае мерапрыемства "Дзяржаўныя сімвалы маёй Беларусі", дзе выхаванцы выканалі гімн Рэспублікі Беларусь і ўрачыста паднялі сцяг, яшчэ раз пазнаёміліся з дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь.
Правядзенне ў сярэдніх і старэйшых групах тэматычных заняткаў “Наш герб. Наш сцяг. Наш гімн" садзейнічала фарміраванню ў дзяцей ведаў аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь, аб Дзяржаўным флагу Рэспублікі Беларусь, аб Дзяржаўным гімне Рэспублікі Беларусь як аб галоўных сімвалах краіны, якія падкрэсліваюць яе ўнікальнасць, раскрываюць гісторыю нашай краіны, яе культуру і нацыянальныя традыцыі, асаблівасці побыту і прыроды .
Віктарына з выхаванцамі старэйшых груп “Сімвалы маёй краіны” паказала веды дзяцей дзяржаўнай сімволікі, яе зместу і значэння для Рэспублікі Беларусь.
Фарміруючы ўяўленні дзяцей аб дзяржаўных сімвалах Беларусі – сцягу, гербе, гімне, трэба падвесці дзяцей да разумення таго, што сімвалы не проста абазначаюць, а апісваюць, раскрываюць з'явы. Ва ўсіх элементах (герб, сцяг, гімн) закладзены глыбокі сэнс: яны адлюстроўваюць гісторыю паходжання дзяржавы, яе структуру, мэты, прынцыпы, нацыянальныя традыцыі, асаблівасці гаспадаркі і прыроды.

 

выхаванцы наведалі стэлу дзяржаўных сімвалаў у г.п.Зэльва

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.