Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Святочнае адкрыццё пакою бяспекі

Дата: 9 апреля 2018 в 08:35, Обновлено 9 апреля 2018 в 08:46
428 просмотров

У дзяржаўнай установе адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п. Зэльва” абсталяваны пакой бяспекі - адзіны ў сваім родзе сярод устаноў адукацыі Зэльвенскага раёна.

Дзейнасць калектыву ўстановы дашкольнай адукацыі накіравана на ажыццяўленне комплексу мерапрыемстваў для забеспячэння бяспечнага знаходжання дзяцей, супрацоўнікаў, бацькоў ва ўстанове. З гэтай мэтай у дашкольным цэнтры і быў абсталяваны і ўрачыста адкрыты Пакой бяспекі.

Пра тое, як паводзіць сябе, калі ты застаўся адзін дома, як датэлефанавацца ў міліцыю, у пажарную або газавую службу, выклікаць хуткую дапамогу, што такое гігіена - аб гэтых і іншых элементарных мерах бяспечнай жыццядзейнасці распавядаюць тэматычныя секцыі, спецыяльна створаныя ў пакоі. Так, выкарыстоўваючы элементы гульні, выхавальнікі дапамогуць дзецям стаць больш дысцыплінаванымі і самастойнымі.

У пакоі маюцца магчымасці для правядзення як спецыяльна-арганізаваных заняткаў, так і гульнявой дзейнасці з выхаванцамі. Створанае тэматычнае асяроддзе пакою, метадычны, наглядна-дэманстрацыйны і раздатачны матэрыял будуць выпрацоўваць у дзяцей навыкі разумных паводзінаў, вучыцца адэкватна паводзіць сябе ў небяспечных сітуацыях дома і на вуліцы, у гарадскім транспарце, пры зносінах з незнаёмымі людзьмі, узаемадзеянні з пажаранебяспечнымі і іншымі прадметамі, жывёламі і ядавітымі раслінамі; далучацца да здаровага ладу жыцця.

 Пакой разлічаны на наведванне яе выхаванцамі іншых устаноў дашкольнай і пачатковай адукацыі.

Святочна адкрылі Пакой бяспекі начальнік раённага аддзелу па надзвычайных сітуацыях Бурдук С.М. і начальнік раённага аддзелу адукацыі, спорту і турызму Лойка С.М.

Фотаматэрыялы можна паглядзець на старонцы нашага сайта "ФОТАГАЛЕРЭЯ"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.