Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Завітаў да нас кірмаш!

Дата: 19 ноября 2018 в 09:06, Обновлено 19 ноября 2018 в 10:32
518 просмотров

Надышоў вясёлы час – завітаў да нас кірмаш!

        З даўніх часоў беларусы пасля таго, як уладкуюць ураджай, збіраліся на кірмашах, каб прадаць лішкі садавіны і агародніны. Майстры прапанавалі розныя тавары: гарлачыкі, збаны, кашы, карабы і шмат іншага. Гэтыя рэчы былі зробленыя сваімі рукамі з гліны, саломы, бяросты. Людзі гандлявалі самі, а таксама набывалі тавары для душы. Галоўнае, чым прываблівалі кірмашы – гэта вясёлыя забавы, песні, розныя гульні, атмасфера свята і добрага настрою. 

    Такі настрой панаваў у дзяржаўнай установе адукацыі "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" у пятніцу 16 лістапада 2018 года. Фальклорнае свята адбылося ў музычнай зале, якая напамінала кірмашовыя лаўкі і сцэну. 

  Супрацоўнікі разам з дзецьмі ладзілі кірмашовае свята пад назвай “Завітаў кірмаш да нас"”, якое наведалі выхаванцы, іх бацькі і вучні 1 класа гімназіі №1 г.п.Зэльва. Старшыя выхаванцы і іх педагогі мелі магчымасць выступіць у якасці гандляроў, пакупнікоў і артыстаў. Яны выконвалі песні і прыпеўкі, жартавалі і гулялі, забаваўлялі ўсіх гасцей. 
  Артысты театральнага гуртка  (кіраўнік - Бортнік Т.С.) весялілі гледачоў жартамі ад Дзеда і Бабы, якія набылі чорта ў мяшку. Акрамя таго, дзеці прадставілі інсцэніроўку казкіі “Як звяры грыбы збіралі". 

        Выхаванцы старшых груп № 1,10 пераўтварыліся ў вясёлых агароднікаў і пагулялі з усімі дзецьмі ў "Рэпку". А затым яны ўсе разам завялі вясёлы карагод. 
        Не абышлося на кірмашах без танцаў. Артысты дадатковай адукацыйнай паслугі  “Харэаграфія” (кіраўнік – Курута Р.Ф. ) прапанавалі гасцям танцавальную кампазіцыю "Полька" у суправаджэнні дзіцячага аркестру, танец "Дожджык". Гулялі ў вясёлую беларускую гульню “Гарлачык”, запрашаючы ўсіх гледачоў павесяліцца разам. Акрамя таго, юныя ганляры прапанавалі купіць беларускую дудку, а затым заспявалі добра вядомую песню “Музычны кірмаш”. 

  Вясёлы настрой, усмешкі і добрыя уражанні – гэта самыя галоўныя тавары, што набылі дзеці і дарослыя, якія наведалі нашы кірмашы. 

Яшчэ больш фота можна паглядзець на старонцы нашага сайта "Фотагалерэя" 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.