Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсійная субота нашага калектыва

Дата: 26 мая 2019 в 20:47, Обновлено 26 мая 2019 в 20:58
466 просмотров

25 мая 2019 наш калектыў наведаў Агратурыстычны комлекс "Гарадзенскі маёнтак "Каробчыцы" і Аўгустоўскі канал..

Зараней скажу, што турыстамі мы  аказаліся вясёлымі і цікаўнымі.

Таму што агратурыстычны комплекс «Каробчыцы» - гэта дзівосная жамчужына Гродзенскага краю і прадмет сапраўднай гордасці беларусаў, які трэба абавязкова наведаць тым, хто глыбока шануе багатыя звычаі і культуру беларускага народа. Адразу на ўваходзе нам адкрыўся від на рэстаран "Замак Зеваны". Зевана- гэта міфічны персанаж, багіня славянскай міфалогіі. пакравіцельніца ахотнікаў і рыбаловаў. Менавіта Зевана і стала сапраўдным сімвалам комплесу Каробчыцы.

Мы мелі магчымасць прайсці праз чароўныя вароты і загадаць свае запаветнае жаданне

і нават пасядзець на троне і прымераць сапрадную карону

На тэрыторыі комплексу размяшчаюцца прасторныя вальеры з жывёламі, якіх можна сустрэць у бліжэйшых лясах. Таксама тут можна ўбачыць нават экзатычных прадстаўнікоў фауны. Ёсць у Каробчыцах і дзіцячы сад для жывёл, што толькі-толькі з'явіліся на свет, сярод гасцей гэты цікавы закуток атрымаў назву «Ясны сад».

Аматараў народных рамёстваў чакаюць майстэрні кавалёў, дзе можна паглядзець, як нараджаецца прыгожае.

Прывабліваў  сваёй прыгажосцю раслінны свет і асабліва кветкі, каля якіх, асабліва хацелася сфатаграфіравацца

Пейзажны парк - сапраўднае ўпрыгажэнне комплексу, дзе размяшчаюцца маляўнічыя вадаёмы і побач знаходзяцца ўтульныя альтанкі, у якіх можна адпачыць ад жыццёвых нягод і шуму сучаснага мегаполіса.

Арыгінальныя драўляныя скульптуры, якія расстаўлены па ўсім комплексе, заўсёды прыцягваюць увагу. Гэта спадчына міжнародных пленэраў разьбяроў па дрэве, якія вось ужо восем гадоў прымае “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”.

Гонар маёнтка - КОНІ

Другі накірунак нашай экскурсіі - Аўгустоўскі канал

Экскурсія па Аўгустоўскім канале на параходзе

Заключны этап нашага падарожжа - наведванне форта №2 Гродзенскай крэпасці. Нагадаю, што ўсяго іх у Гродзенскай вобласці налічваецца 13

Наведалі Форт №2 Гродзенскай крэпасці і брацкую магілу загінуўшых у гады вайны

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.