Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Агляд-конкурс на арганізацыю лепшага развіваючага гульнявога асяроддзя ва ўстанове дашкольнай адукацыі на тэрыторыі "Летнія забавы дзяцей"

Дата: 23 июня 2019 в 10:58, Обновлено 23 июня 2019 в 11:56
383 просмотра

Асноўная мэта конкурсу: павышэнне якасці афармлення, добраўпарадкаванне тэрыторыі дашкольнага цэнтра, актывізацыя творчага патэнцыялу педагогаў, фарміраванне ў дзяцей умення бачыць прыгажосць навакольнага асяроддзя, садзейнічанне ўмацаванню сувязяў дашкольнаг цэнтра з сям'ёй, выяўленне і распаўсюджванне лепшага вопыту афармлення тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі.

У аглядзе-конкурсе прынялі ўдзел усе ўзроставыя групы дашкольнага цэнтра. Афармленнем і добраўпарадкаваннем гульнявых пляцовак займаліся педагогі і бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванцаў, пры вырабе матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца для дэкарыравання ўчастка, былі задзейнічаныя і самі выхаванцы дашкольнага цэнтра.

Па выніках агляду-конкурсу:

- прагулачныя ўчасткі значна змяніліся, папоўніліся разнастайным гульнявым абсталяваннем, вырабленым рукамі бацькоў і педагогаў;

- з'явіліся новыя кветнікі і клумбы з арыгінальным дызайнам і выкарыстаннем розных матэрыялаў пры іх вырабе (участкі груп № 4, 6,8 , эстэтычнасць і дагледжаны выгляд мелі і кветнікі, якія ўжо раней былі на ўчастку ( ўчасткі груп № 1, 7, 10,11, 12);

- пясочніцы на участках груп абсталявалі ахоўнымі вечкамі,маюцца дзіцячыя лаўкі і столікі для гульняў з пяском;

- прагулачныя ўчасткі папоўніліся малымі архітэктурнымі формамі, фігуркамі казачных герояў, жывёл, якія былі выраблены з розных матэрыялаў дрэва, ствалоў дрэў, фанеры і інш (групы № 6,7,8);

- на прагулачных участках груп былі створаны (на некаторых участках рэканструіраваны) дзіцячыя гульнявыя пабудовы "Самалёт" "Матацыкл" (група №4 ); "Верталёт" (група №10). "Карабель" (група №11), "Паравозік" (група №7);

- гульнявое абсталяванне некаторых пляцован насіла тэматычны характар: сюжэтна-ролевая гуотня "Міні-маркет "Родны кут" (група №12),  "Аўтазапраўка "Лукойл" (група №8), па матывах казкі "Церамок" (група №4).

- ценявыя навесы і пабудовы на ўсіх прагулачных участках былі пафарбаваныя яркімі фарбамі.

ФОТАМАТЭРЫЯЛЫ ПА КОНКУРСУ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.