Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень роднай мовы

Дата: 8 февраля 2017 в 21:20, Обновлено 25 сентября 2022 в 22:36

Изображение

План правядзення  тыдня

беларускай мовы і  нацыянальнай культуры

(з 19 па  23 верасня  2022 г) 

Тэрмін

Назва мерапрыемства

Форма правядзення

Адказны

На працягу тыдня

Беларускія паэты -  дзецям!

Чытанне вершаў у вольны час, завучванне на памяць

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

На працягу тыдня

Па старонках беларускага  фальклору

Чытанне беларускіх казак, легенд, праказак і г.д.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

На працягу тыдня

Песняры беларускіх прастораў

Знаёмства з літаратурнымі творамі беларускіх пісьменнікаў

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

На працягу тыдня

Мастацкія скарбы роднай мовы

Выстава кніг беларускіх аўтараў

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

Нам.заг. па АД

Т.І.Каравайчык

19.09.2022

Падарожжа ў Мультляндыю

Прагляд і абмеркаванне беларускіх мультфільмаў

Бацькі выхаванцаў

20.09.2022

Сямейная бібліятэка

Чытанне кніг і твораў на беларускай мове.

Сямейны паход у дзіцячую бібліятэку

Бацькі выхаванцаў

21.09.2022

 “Баларускія матывы”

Музычная забава для старшай групы

з выкарыстаннем сучаснай і народнай беларускай музыкі

Музычны кіраўнік

Р.Ф.Курута,

выхавальнік дашкольнай адукацыі

Чак А.У.

22.09.2022

“Ветлівыя словы”

Музычна-літаратурная забава для выхаванцаў сярэдніх груп

Музычны кіраўнік

Р.Ф.Курута,

выхавальнік дашкольнай адукацыі

Сай А.Н.

23.09.2022

Літаратурны калейдаскоп

Літаратурная гасцёўня для педагагічных работнікаў

Педагагічныя работнікі

21.09.2022

Гавары са мной па-беларуску

Акцыя (зносіны толькі на беларускай мове)

Супрацоўнікі ўстановы дашкольнай адукацыі

21.09.2022

Гучы  Роднае слова!

Конкурс выканаўцаў вершаў на беларускай мове сярод старэйшых выхаванцаў

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

Чак А.У., Балтручок В.М.,

Настаўнік-дэфектолаг Камякевіч М.Я.

21.09.2022

“Па сцяжынках беларускіх народных казак”

Выстава малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў, па беларускіх казках

(выхаванцы старшай і сярэдніх груп)

Кіраўнік адукацыйнай паслугі “Творчая майстэрня” Бортнік Т.С.

22.09.22

Вандроўка па беларускіх казках і фальклору

Інсцэніроўка казак і вершаў у другіх малодшых, сярэдніх, старшай групах

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

23.09.2022

Папулярызацыя беларускай мовы ў сям’і

Інфармацыйныя матэрыялы для бацькоўскай грамадскасці ў бацькоўскіх кутках, на сайце ўстановы, у сетцы вайбер

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі,

Намеснік загадчыка па АД каравайчык Т.І.

Изображение

АКЦЫЯ "Размаўляй са мной па-беларуску"

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці распачаўся з акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Педагогі пазнаемілі  дзяцей з новымі ветлівымі зваротамі беларускай мовы

    

Изображение

Паважаныя бацькі і педагогі! 

Прапануем Вам беларускiя лічылкі, хуткамоўкi, якія можна выкарыстоўваць у штодзённых зносінах з дзецьмі. Няхай гэтыя маленькія творы мастацтва дапамогуць адчуць прыгажосць і непаўторнасць роднай мовы, паспрыяюць выхаванню павагі да свайго народу.

        Лічылкі

         Эны-бэны

Эны-бэны, фіны, лёк,
Сам Пятровіч бліны пёк.
Пёк, пек, не дапёк,
Схапіў шапку дый уцёк.

   

                                                       Заяц-месяц.                                                    

— Заяц-месяц,
 Дзе ты быў?
— У лесе.
— Што рабіў?
— Лыкі драў.
— Куды клаў?
— Пад калоду.
— Выйдзі вон із карагоду!

 Ішоў баран.
Па крутым гарам,
Вырваў траўку,
Палажыў на лаўку.
Хто яе возьмець,
Той вон пойдзець.

Кацілася торба.

Кацілася торба
З высокага горба,
А ў той торбе
Хлеб, пшаніца.
З кім жадаеш
Ты дзяліцца?

Раз, два, тры, чатыры, пяць.

Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў зайчык пагуляць.
А за зайчыкам луна,
Просіць выйсці калдуна.

Раз, два, тры, чатыры.

Раз, два, тры, чатыры,
Кошку грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.

А вы спрабавалi гаварыць хуткамоўкi па-беларуску? Гэта вельмi цiкава i весела!

Белы бусел баіў байку беламу зайку.

На двары стары баран грукаў зранку ў барабан.

I Піліп да ліпы прыліп. Да ліпы прыліп і Піліп.

Твая маці і мая маці пяклі булкі ў адной хаце.

Патап пакаваў пакупнікам пакупкі ў пакункі.

Пракоп і Барыска елі барбарыскі.

Рабая курка клюе крупкі.

Скача чапля па балоце, чачотачка ў чароце, а чубаты чачот топча, топча агарод.

Раз прывёз Рыгор Цімоху мех арэхаў, мех гароху.

Маша шыла шапку Сашу. Шапку Сашу шыла Маша.

Саша на шашы, смокчучы сушку, шагам шпарка шпарыла.

Галя глядзела на лёд, на дарозе быў галалёд.

Клара грае на клярнэце, Карл сьпявае ў квартэце.

У мышэй няма машыны , а ў машыны няма шыны.

Ля шашы ў шалашы сала елі малышы.

Ткач тчэ, а таўкач таўчэ.

Жаль прапала паклажа, а можа быць кража.

Шурык шуршаў каля грушы мяшком з ігрушамі.

Лып, лып, ля ліпкі лыпае вочкамі Піліпка.

Адам маўляў мёд прадам, перадам мандарыны мадам.

У кавярні кавалер Валерка, перакуліў талерку з катлетай Веркі.

Быстрамоўкі аб вяроўцы, хуткамоўкі аб вавёрцы.

Похожее изображение

Изображение

  

Изображение

Тэматычныя заняткі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся" прайшлі ў старшых і сярэдніх групах. Дзеці расказвалі пра галоўныя сімвалы нашай краіны: герб, сцяг, гімн. У гульнявых практыкаваннях вучыліся знаходзіць сімвалы, якія характэрызуюць нашу Беларусь.

     Ð˜Ð·Ð¾Ð±Ñ€Ð°Ð¶ÐµÐ½Ð¸Ðµ

Выхаванцы групы №4 знаёміліся з сімваламі роднай Беларусі, даведаліся пра знакамітыя мясціны і  чаму Беларусь называецца - зямля з блакітнымі вачыма

        

Изображение

вадроўкі па беларускай казцы

    

Изображение

У пэўны момант шмат хто з бацькоў прыходзіць да пытання: ці існуюць мультыплікацыйныя фільмы для дзетак на беларускай мове? Для вас ёсць добрая навіна – яны існуюць! 

Изображение  "Прыгоды Несцеркі"  https://www.youtube.com/watch?v=MJlWU9g3iRY

Изображение   "Як Несцерка харчы прадаваў"            https://www.youtube.com/watch?v=YQ41fhBI_UY 

Изображение "Як Несцерка скарб знайшоўhttps://www.youtube.com/watch?v=4w1LF1K6XuI

Изображение   "Як Несцерка на кірмаш збіраўся" https://www.youtube.com/watch?v=m-eNxN5zfWE

Изображение      "Піліпка" https://www.youtube.com/watch?v=mQjkqgQua5g

Изображение  "Як служыў жа я ў пана"      https://www.youtube.com/watch?v=eEJopNaKI6g

Изображение    "Дзед Барадзед" . Калыханка     https://www.youtube.com/watch?v=HWbTO1f3uNE

Изображение    "Лічылка - вучымся лічыць ад 1 да 10 з песенькай"    https://www.youtube.com/watch?v=tRsiMtFPl-I

Изображение   "Прыгоды і паходы: Як людзі навучыліся чытаць і пісаць"  https://www.youtube.com/watch?v=NDcgNvjJVEc&list=PLLxQpYG35cp3fx-OSrhdMMwR3GXSsqRvU

Изображение  "Прыгоды і паходы. Чаму трэба мыць рукі і чысціць зубы. Мікробы і бактэрыі" https://www.youtube.com/watch?v=uLhPKiZaymc    

Изображение     "Прыгоды і паходы: Сезонныя змены ў жыцці жывёлы"  https://www.youtube.com/watch?v=1U3KZkthXDM

Изображение    "Чаго на свеце не здараецца"        https://www.youtube.com/watch?v=yvQdohbYFnw

Изображение     "Будзьма беларусамі!"     https://www.youtube.com/watch?v=jGEM5qtZxaw

Изображение     "Дзед"       https://www.youtube.com/watch?v=pbRqV9jYEWA

Прыемнага ўсім прагляду!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.