Аддзелам адукацыі Зэльвенскага райвыканкама і ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 .п.Зэльва" у мэтах развіцця новых форм дашкольнай адукацыі, задавальнення запытаў сям'і па пытаннях развіцця і выхавання дзяцей, а таксама для аказання дапамогі бацькам, дзеці якіх не наведваюць дашкольную ўстанову адукацыі на пастоянной аснове, на базе ўстаноў дашкольнай адукацыі раёна вывучаецца попыт на прадастаўлення наступных паслуг
- АДАПТАЦЫЙНЫЯ ГРУПЫ
Змест дашкольнай адукацыі ў групах кароткачасовага знаходжання вызначаецца вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі. Групы кароткачасовага знаходжання функцыянуюць па гнуткім рэжыму ад 2 гадзін. У вышэйзгаданых групах магчыма сумеснае знаходжанне выхаванцаў і іх законных прадстаўнікоў.
Для бацькоў прапанавана аказанне гувернерских паслуг. Галоўным і бясспрэчным плюсам паслугі гувернерства з'яўляецца індывідуалізацыя навучання: эмацыйны камфорт, захаванасць фізічнага і псіхічнага здароўя дзіцяці; магчымасць пастаянных асабістых зносін педагога з дзіцем. Арганізацыя гувернерской паслугі ажыццяўляецца дома ў выхаванцаў.
Асаблівасцямі зместу і выхавання дзяцей на даму з'яўляецца (гувернерские паслугі):
- арганізацыя навучальных, развіваючых і карэкцыйных гульняў-заняткаў па розных адукацыйных галінах вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі:
- дзіця і грамадства;
- дзіця і прырода;
- развіццё мовы і культура маўленчых зносін;
- навучанне грамаце;
- элементарныя матэматычныя ўяўленні;
- мастацтва (маляванне, лепка, аплікацыя, канструяванне, дзіцячы дызайн); музычная дзейнасць.
Больш падрабязную інфармацыю вы зможаце атрымаць па тэлефоне 3 20 61 (Чапкевіч Святлана Генадзьеўна, метадыст Зэльвенскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета, які курыруе пытанні дашкольнай адукацыі), а таксама ў загадчыка ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" Міляшкевіч Людмілы Іосіфаўны па тэлефоне 72716.