Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія ў дзіцячым садзе, як сродак пазнання

Дата: 6 ноября 2015 в 20:10, Обновлено 6 ноября 2015 в 21:07
1 213 просмотров

Экскурсіі ўяўляюць сабой асаблівы від дзейнасці, які дае магчымасць у натуральнай абстаноўцы знаёміць дзяцей з прыроднымі, культурнымі аб'ектамі, з дзейнасцю дарослых.
Асноўнае значэнне экскурсіі ў тым, што яна забяспечвае фарміраванне ў дзяцей канкрэтных уяўленняў і уражанняў аб навакольным жыцця.
Падчас экскурсій дашкольнікі пачынаюць пазнаваць свет ва ўсёй яго разнастайнасці, развіцці, назіраюць узаемную сувязь з'яў.
Пры падрыхтоўцы да экскурсій, у залежнасці ад зместа адукацыйных задач, распрацоўваем маршрут, метады і прыёмы, вызначаем тэму экскурсіі, праграмны змест, тэрміны правядзення. Перад экскурсіяй выхавальнік аглядае месца, куды плануецца пайсці з дзецьмі, знаёміцца з станам аб'ектаў, удакладняе аб'ём ведаў для засваення, фарміруе прыкладныя пытанні, падбірае фрагменты з вершаў, прыказкі і прымаўкі. Таксама падрыхтоўваем дзяцей да экскурсіі таму, што іх адукацыйная дзейнасць будзе працякаць у асаблівых умовах, пры наяўнасці розных непраізвольных фактараў.
Замацаванне ўяўленняў набытых у ходзе экскурсіі выхаванцы ажыццяўляюць на занятках і ў нерегламентаванай дзейнасці (мастацкай дзейнасці,канструяванні, гутарках, расказах і інш.).
У ходзе экскурсій педагогі нашай узроставай групы забяспечваюць знаёмства дзяцей з найбольш яскравымі і цікавымі аб’ектамі расліннага і жывёльнага свету, з сезоннымі зменамі ў прыродзе, з разнастайнасцю працы чалавека. Такім чынам, выхаванцы нашай группы, наведалі наступные экскурсіі: “ Наш касцёл, як понік архітэктуры”, “Музей пад адкрытым небам”, “Школа – у якой я буду вучыцца”, “Пажарная частка”, “Аўтавакзал”, “Магазін “Абутак””, “Атэлье”, “ Майстэрня для абутку”, “Вуліцы нашага пасёлка”, “ Наш дзіцячы сад” і інш. Назвы экскурсій гавораць самыя за сябе і зразумела, што пад час іх правядзення дзеці пазнавалі: прафесіі ў дзейнасці, займаліся краязнаўствам, пазнавалі прыгажосць роднага пасёлка. Хочацца адзначыць, што ў ходзе экскурсіі па дзіцячым садзе, выхаванцы самыя былі гідамі і з задавальненнем распавядалі пра свой дзіцячы садок.
Экскурсіі забяспечваюць рэалізацыю дыдактычнага прынцыпу сувязі тэорыі з практыкай. З'яўляюцца вельмі эфектыўнай формай арганізацыі адукацыйнай дзейнасці і ў гэтых адносінах выконваюць шэраг істотных дыдактычных функцый: з дапамогай экскурсій рэалізуецца прынцып нагляднасці, бо ў працэсе іх дашкольнікі непасрэдна знаёмяцца з вывучаемымі прадметамі і з'явамі; экскурсіі дазваляюць павышаць навуковасць і ўмацоўваць яго сувязь з жыццём, з практыкай; экскурсіі даюць магчымасць знаёміць дзяцей з вытворчасцю, з ужываннем навуковых ведаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы; экскурсіі маюць вялікую ролю ў прафесійнай арыентацыі дашкольнікаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.