Адукацыйны праект "Тэматычны тыдзень, прысвечаны Дню Маці"
Адукацыйны праект
“Тэматычны тыдзень, прысвечаны Дню Маці”
у старшай групе №11
Распрацавалі: выхавальнікі дашкольнай адукацыі вышэйшай катэгорыі
Пашукевіч К.В.. Сай А.Н.
Від праекта: творчы, групавы, кароткачасовы (09-13.10.2017).
Мэта праекта: выхоўваць павагу і клопат, аказваць беражлівыя адносіны, жаданне дапамагчы і рабіць прыемнае маме, самаму дарагому чалавеку на зямлі, у дзяцей старшага дашкольнага ўзросту.
Задачы праекта:
1. абагульніць веды дзяцей дашкольнага ўзросту аб міжнародным свяце “Дзень маці”;
2. заахвоціць дзяцей выказаць падзяку сваім матулям за клопат праз прадуктыўную дзейнасць (аплікацыю, маляванне, лепку);
3. развіць ініцыятыўнасць і творчасць у дзяцей дашкольнага ўзросту;
4. выхоўваць добразычлівыя зносіны дзяцей у гульнях, прадуктыўнай сумеснай дзейнасці паміж аднагодкамі і дарослымі;
5. развіваць камунікатыўныя навыкі дзяцей, уменне знаходзіць выхад з праблемных сітуацый.
Актуальнасць: У сучасным свеце інтэрактыўнасці стала ўсё складаней бацькам займацца выхаваннем дзяцей. Гэта, у першую чаргу, звязана з узростам (ад 18 гадоў і больш) і адукацыйным статусам бацькоў, па-другое з загружанасцю працоўнага дня бацькоў (ад 6:00 да 22:00) і па-трэцяе з сямейным становішчам (няпоўная сям’я, грамадзянскі шлюб).
У выніку, на пачатковым этапе фарміравання асобы дзіцяці, на дашкольныя ўстановы ўскладзена вялікая адказнасць у рабоце з сям’ёй у маральным, эстэтычным, патрыятычным і экалагічным накірунках. Выхаванне ў дзіцяці любові, павагі, пачуцця суперажывання і ўзаемадапамогі блізкаму чалавеку - маме з’яўляецца неабходнай умовай у маральным выхаванні дзяцей.
Абсталяванне, матэрыялы: афармленне выставы рэпрадукцый карцін беларускіх і рускіх мастакоў “Маці і дзіця” у кутку выяўленчай дзейнасці, сямейныя фатаграфіі дзяцей, намаляваныя дзецьмі, партрэты мам, віншаванні, шарыкі для афармлення памяшкання, вырабы, выстава прац “Любімы мамін занятак”.
Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій: ноўтбук, праектар, экран для праектара, калонкі.
Удзельнікі праекта: дзеці старшай групы №11, мамы і бабулі дзяцей.
Праца з бацькамі:
1. Артыкулы ў бацькоўскі куток “Дзень маці: гісторыя і традыцыі”, “Выказванні вядомых людзей пра маму”. Гутаркі з бацькамі на гэтыя тэмы.
2. Правядзенне круглага стала, майстар-класаў сумеснай дзейнасці дзіцяці з мамай па ручной працы (выраб цацак, малюнкаў, дэкарыравання і г.д.).
3. Падбор часопісаў, літаратуры для індывідуальнай работы бацькам на тэму “Роля маці ў выхаванні дзіцяці ў сям’і”.
4. Правядзенне “Вечары казак пра маму” (чытанне казак мамай, віктарыны па казках, драматызацыі).
5. Стварэнне і ўзбагачэнне картатэкі “Мастацкай народнай творчасці пра маму” сумесна з бацькамі.
6. Стварэнне “Дрэва дабрыні” у раздзявалцы групы па эскізе і з дапамогай бацькоў.
7. Каляндарнае планаванне і правядзенне заняткаў, сумеснай дзейнасці, гульнявой дзейнасці ў рамках праекта:
• удзел бацькоў у выніковым занятку-забаве ў старшай групе «Табе, любая Матуля!”;
• афармленне фотавернісажу ў папцы-перасоўцы на аснове сямейных фатаграфій “Усіх даражэй мне яна. ... Гэта матуля мая”;
• распрацоўка прэзентацыі “Партрэты нашых мам”;
• стварэнне відэакліпа “Мама - галоўнае слова ў жыцці маім”
• выстава прац “Мамчына любімая спрва”;
• выраб падарунка для мам “Яблык” (магніцікі з цеста на халадзільнік);
• фотавыстава “Я з мамай на прагулцы”, “Мама на працы”;
• выраб шырмы “Маці і дзіця”;
• прэзентацыя вырабаў “Для матулі каханай, дарагой ...”
Чакаемы вынік:
1. Узбагачэнне ведаў дзяцей аб ролі мамы ў іх жыцці, праз раскрыццё ролі маці ў паэзіі, у жывапісе, музыцы, мастацкай літаратуры.
2. Выхаванне клапатлівых, паважлівых адносін да мамы.
3. Удасканаленне ўзроўню назапашаных практычных навыкаў дзяцей і бацькоў:
• развіццё пачаткаў словатворчасці,
• развіццё мастацкага густу дзяцей і дарослых,
• развіццё творчых здольнасцяў дзяцей у прадуктыўнай і ў музычнай дзейнасці,
• ўдасканаленне стылю партнёрскіх адносін.
Інтэграцыя адукацыйных абласцей вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі
ў ходзе рэалізацыі праекта
“Тэматычны тыдзень, прысвечаны Дню Маці”
Адукацыйная вобласць |
Змест |
Задачы для дзяцей |
“Дзіця і грамадства” |
Сюжэтна-ролевыя гульні “Мама дома”, “Сям’я”, “Мама ў краме”, “Мама ў бальніцы”, “Мама на працы” (мама-цырульнік, мама-прадавец, мама-ўрач, мама-медсястра, мама маляр) |
Працягваць развіваць гульнявую дзейнасць дзяцей, удасканальваць уменне самастойна выбіраць тэму для гульні, развіваць сюжэт на аснове маючыхся ведаў, атрыманых пры ўспрыманні навакольнага свету |
Разглядванне сямейных фотаальбомаў |
Фарміраваць гендэрную, сямейную прыналежнасці |
|
Гутаркі на тэму: “Як я дапамагаю маме дома”, “Мамін любімы занятак” |
Развіць жаданне разам з дарослымі і з іх дапамогай выконваць даступныя працоўныя даручэнні |
|
Гутаркі на тэмы “Мамы розныя патрэбныя, мамы розныя важныя”, “Як маме дапамагчы прыгатаваць салату” |
Пашыраць паняцці аб працы взрослых, іх абавязках у сям’і |
|
“Мастацтва.” |
Разглядванне фотавернісажу “Усіх даражэй мне яна ... Гэта матуля мая” |
Удасканальваць выяўленчыя навыкі і ўменні, фарміраваць мастацка-творчыя здольнасці. Развіць пачуццё формы, колеру, прапорцый; мастацкі густ |
Дыдактычныя гульні “Падбяры нарад на свята”, “Накрылі на стол”, “Упрыгож капялюшык”, “Мама – дзіцяняты”; |
||
Выраб магніцікаў “Яблык” у падарунак мамам на дзень маці; Маляванне партрэтаў мам, на тэму “Мая матуля”, “Нарад для мамы”; Лепка “Прысмакі для мамы”, “Кветкі для мамы”; Размалёўванне размалёвак па тэме “Сям’я” Выстава дзіцячых работ “Маёй матулі дару, за ўсе яе дзякую” |
||
Развіццё мовы і культура маўленчых зносін |
Завучванне вершаў на памяць А. Благініна “Пасядзім у цішыні“, М. Родзіна “Матуліны рукі” Слоўнікавая гульня “Матуля” Тэматычная музычная забава “Табе, любая матуля!” |
Працягваць вучыць выразна пераказваць, распавядаць літаратурны тэкст |
Чытанне мастацкай літаратуры чытанне апавяданняў: Емяльянаў Б. “Маміны рукі”, Е. Пермякоў “Як Міша хацеў маму перахітрыць”, “Матуліна гора”, казак “Зязюля“ (Нянецкая.) “Айога”,«Сказка о глупом мышенке» С. Маршак, вершаў: С. Міхалкоў “А што ў вас?”, А. Барто «Разлука», “Гутарка з мамай”, “Мама ходзіць на працу“, М. Пляцковскага “Матуліна песенька”, Е. Благинина «Мамин день» |
Развіць жаданне расказваць пра свае адносіны да пэўнага ўчынку літаратурнага персанажа, дапамагчы дзецям зразумець схаваныя матывы герояў твора, далучыць іх да славеснага мастацтва |
Літаратура:
1. Алёшина, Н. В. Ознакомление дошкольников с окружающим / Н. В. Алёшина.- М., 2000.- 128с.
2. Воспитание дошкольника в труде / Под ред. В. Г. Нечаевой.- М.: Просвещение. 1974.- 192с.
3. Кондрашов, В. П. Введение дошкольников в мир профессий: Учебно-методическое пособие / В. П. Кондрашов.- Балашов: Изд-во «Николаев», 2004.
4. Логинова, В., Мишарина, Л. Формирование представления о труде взрослых / В. Логинова, Л. Мишарина // Дошкольное воспитание.- 1978.- № 10.- С.56-63.
5. Потапова, Т. В. Беседы о профессиях с детьми 4-7 лет / Т. В. Потапова.- М.: ТЦ Сфера, 2008.- 64с.
6. Учебная программа дошкольного образования.- Минск: Министерство образования Республики Беларусь, НМУ «Национальный институт образования», 2012.- 416с.