Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адукацыйны праект "Тэматычны тыдзень, прысвечаны Дню Маці"

Дата: 9 октября 2017 в 23:57, Обновлено 10 октября 2017 в 00:49
869 просмотров

Картинки по запросу картінка день МамыАдукацыйны праект

“Тэматычны тыдзень, прысвечаны Дню Маці

у старшай групе №11

Распрацавалі: выхавальнікі дашкольнай адукацыі вышэйшай катэгорыі

                           Пашукевіч К.В.. Сай А.Н.

Від праекта: творчы, групавы, кароткачасовы (09-13.10.2017).

Мэта праекта: выхоўваць павагу і клопат, аказваць беражлівыя адносіны, жаданне дапамагчы і рабіць прыемнае маме, самаму дарагому чалавеку на зямлі, у дзяцей старшага дашкольнага ўзросту.

Задачы праекта:

1. абагульніць веды дзяцей дашкольнага ўзросту аб міжнародным свяце “Дзень маці”;

2. заахвоціць дзяцей выказаць падзяку сваім матулям за клопат праз прадуктыўную дзейнасць (аплікацыю, маляванне, лепку);

3. развіць ініцыятыўнасць і творчасць у дзяцей дашкольнага ўзросту;

4. выхоўваць добразычлівыя зносіны дзяцей у гульнях, прадуктыўнай сумеснай дзейнасці паміж аднагодкамі і дарослымі;

5. развіваць камунікатыўныя навыкі дзяцей, уменне знаходзіць выхад з праблемных сітуацый.

Актуальнасць: У сучасным свеце інтэрактыўнасці стала ўсё складаней бацькам займацца выхаваннем дзяцей. Гэта, у першую чаргу, звязана з узростам (ад 18 гадоў і больш) і адукацыйным статусам бацькоў, па-другое з загружанасцю працоўнага дня бацькоў (ад 6:00 да 22:00) і па-трэцяе з сямейным становішчам (няпоўная сям’я, грамадзянскі шлюб).         

У выніку, на пачатковым этапе фарміравання асобы дзіцяці, на дашкольныя ўстановы ўскладзена вялікая адказнасць у рабоце з сям’ёй у маральным, эстэтычным, патрыятычным і экалагічным накірунках. Выхаванне ў дзіцяці любові, павагі, пачуцця суперажывання і ўзаемадапамогі блізкаму чалавеку - маме з’яўляецца неабходнай умовай  у маральным выхаванні дзяцей.

Абсталяванне, матэрыялы: афармленне выставы рэпрадукцый карцін беларускіх і рускіх мастакоў “Маці і дзіця” у кутку выяўленчай дзейнасці, сямейныя фатаграфіі дзяцей, намаляваныя дзецьмі, партрэты мам, віншаванні, шарыкі для афармлення памяшкання, вырабы, выстава прац “Любімы мамін занятак”.

Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій: ноўтбук, праектар, экран для праектара, калонкі.

Удзельнікі праекта: дзеці старшай групы №11, мамы і бабулі дзяцей.

Праца з бацькамі:

1. Артыкулы ў бацькоўскі куток “Дзень маці: гісторыя і традыцыі”, “Выказванні вядомых людзей пра маму”. Гутаркі з бацькамі на гэтыя тэмы.

2. Правядзенне круглага стала, майстар-класаў сумеснай дзейнасці дзіцяці з мамай па ручной працы (выраб цацак, малюнкаў, дэкарыравання і г.д.).

3. Падбор часопісаў, літаратуры для індывідуальнай работы бацькам на тэму “Роля маці ў выхаванні дзіцяці ў сям’і”.

4. Правядзенне “Вечары казак пра маму” (чытанне казак мамай, віктарыны па казках, драматызацыі).

5. Стварэнне і ўзбагачэнне картатэкі “Мастацкай народнай творчасці пра маму” сумесна з бацькамі.

6. Стварэнне “Дрэва дабрыні” у раздзявалцы групы па эскізе і з дапамогай бацькоў.

7. Каляндарнае планаванне і правядзенне заняткаў, сумеснай дзейнасці, гульнявой дзейнасці ў рамках праекта:

• удзел бацькоў у выніковым занятку-забаве ў старшай групе «Табе, любая Матуля!”;

• афармленне фотавернісажу ў папцы-перасоўцы на аснове сямейных фатаграфій “Усіх даражэй мне яна. ... Гэта матуля мая”;

• распрацоўка прэзентацыі “Партрэты нашых мам”;

• стварэнне відэакліпа “Мама - галоўнае слова ў жыцці маім”

• выстава прац “Мамчына любімая спрва”;

• выраб падарунка для мам “Яблык” (магніцікі  з цеста на халадзільнік);

• фотавыстава “Я з мамай на прагулцы”, “Мама на працы”;

• выраб шырмы “Маці і дзіця”;

• прэзентацыя вырабаў “Для матулі каханай, дарагой ...”

Чакаемы вынік:

1. Узбагачэнне ведаў дзяцей аб ролі мамы ў іх жыцці, праз раскрыццё ролі маці ў паэзіі, у жывапісе, музыцы, мастацкай літаратуры.

2. Выхаванне клапатлівых, паважлівых адносін да мамы.

3. Удасканаленне ўзроўню назапашаных практычных навыкаў дзяцей і бацькоў:

• развіццё пачаткаў словатворчасці,

• развіццё мастацкага густу дзяцей і дарослых,

• развіццё творчых здольнасцяў дзяцей у прадуктыўнай і ў музычнай дзейнасці,

• ўдасканаленне стылю партнёрскіх адносін.

Інтэграцыя адукацыйных абласцей вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі

ў ходзе рэалізацыі праекта

 “Тэматычны тыдзень, прысвечаны Дню Маці”

Адукацыйная вобласць

Змест

Задачы для дзяцей

“Дзіця і грамадства”

Сюжэтна-ролевыя гульні “Мама дома”, “Сям’я”, “Мама ў краме”, “Мама ў бальніцы”, “Мама на працы” (мама-цырульнік, мама-прадавец, мама-ўрач, мама-медсястра, мама маляр)

Працягваць развіваць гульнявую дзейнасць дзяцей, удасканальваць уменне самастойна выбіраць тэму для гульні, развіваць сюжэт на аснове маючыхся ведаў, атрыманых пры ўспрыманні навакольнага свету

Разглядванне сямейных фотаальбомаў

Фарміраваць гендэрную, сямейную прыналежнасці

Гутаркі  на тэму: “Як я дапамагаю маме дома”, “Мамін любімы занятак”

Развіць жаданне разам з дарослымі і з іх дапамогай выконваць даступныя працоўныя даручэнні

Гутаркі на тэмы “Мамы розныя патрэбныя, мамы розныя важныя”, “Як маме дапамагчы прыгатаваць салату”

Пашыраць паняцці аб працы взрослых, іх абавязках у сям’і

“Мастацтва.”

Разглядванне фотавернісажу “Усіх даражэй мне яна ... Гэта матуля мая”

Удасканальваць выяўленчыя навыкі і ўменні, фарміраваць мастацка-творчыя здольнасці.

Развіць пачуццё формы, колеру, прапорцый; мастацкі густ

Дыдактычныя гульні “Падбяры нарад на свята”, “Накрылі на стол”, “Упрыгож капялюшык”, “Мама – дзіцяняты”;

Выраб магніцікаў “Яблык” у падарунак мамам на дзень маці;

Маляванне партрэтаў мам, на тэму “Мая матуля”, “Нарад для мамы”;

Лепка “Прысмакі для мамы”, “Кветкі для мамы”;  

Размалёўванне  размалёвак па тэме “Сям’я”

Выстава  дзіцячых работ “Маёй матулі дару, за ўсе яе дзякую”

Развіццё мовы і культура маўленчых зносін

Завучванне  вершаў на памяць А. Благініна “Пасядзім у цішыні“, М. Родзіна “Матуліны  рукі”

Слоўнікавая гульня “Матуля”  

Тэматычная музычная  забава “Табе, любая матуля!”

Працягваць вучыць выразна пераказваць, распавядаць літаратурны тэкст

Чытанне мастацкай літаратуры чытанне апавяданняў: Емяльянаў Б. “Маміны рукі”,  Е. Пермякоў “Як Міша хацеў маму перахітрыць”, “Матуліна гора”, казак “Зязюля“ (Нянецкая.) “Айога”,«Сказка о глупом мышенке» С. Маршак, вершаў: С. Міхалкоў “А што ў вас?”, А. Барто «Разлука», “Гутарка з мамай”, “Мама ходзіць на працу“, М. Пляцковскага “Матуліна песенька”, Е. Благинина «Мамин день»

Развіць жаданне расказваць пра свае адносіны да пэўнага ўчынку літаратурнага персанажа, дапамагчы дзецям зразумець схаваныя матывы герояў твора, далучыць іх да славеснага мастацтва

Літаратура:

1. Алёшина, Н. В. Ознакомление дошкольников с окружающим / Н. В. Алёшина.- М., 2000.- 128с.

2. Воспитание дошкольника в труде / Под ред. В. Г. Нечаевой.- М.: Просвещение. 1974.- 192с.

3. Кондрашов, В. П. Введение дошкольников в мир профессий: Учебно-методическое пособие / В. П. Кондрашов.- Балашов: Изд-во «Николаев», 2004.

4. Логинова, В., Мишарина, Л. Формирование представления о труде взрослых / В. Логинова, Л. Мишарина // Дошкольное воспитание.- 1978.- № 10.- С.56-63.

5. Потапова, Т. В. Беседы о профессиях с детьми 4-7 лет / Т. В. Потапова.- М.: ТЦ Сфера, 2008.- 64с.

6. Учебная программа дошкольного образования.- Минск: Министерство образования Республики Беларусь, НМУ «Национальный институт образования», 2012.- 416с.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.