Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адаптацыйная група "МАМА+Я"

Дата: 29 июня 2020 в 22:41
230 просмотров

АДАПТАЦЫЙНАЯ ГРУПА "МАМА+Я"
Выхаванне дзіцяці - складаная і адказная справа. Развівацца і набірацца ведаў трэба як маме, так і дзіцяці. Менавіта таму, у дзяржаўнай установе адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва” пачала функцыянаваць
група “Я + Мама”.
“Я + Мама” - гэта адаптацыйная група для дзяцей 2-3 гадоў, якія не наведваюць установу дашкольнай адукацыі. Асноўная ідэя стварэння групы - стварыць спрыяльныя псіхалягічныя ўмовы адаптацыі дзяцей да ўстановы дашкольнай
адукацыі, павысіць і замацаваць прэстыж установы, зрабіць яго прывабным для сем’яў, якія маюць дзяцей дашкольнага ўзросту.
Адаптацыйная група “Я + Мама” - група сацыялізацыі: дзіця само выбірае, чым яму займацца. Мама - актыўны ўдзельнік зносін, узаемаадносіны мамы і дзіцяці аптымізуюцца.
Навыкі, набытыя на сустрэчах, дзіця лёгка пераносіць у паўсядзённае жыццё.
Вынікам працы зўяўляецца станоўчая дынаміка ў развіцці дзіцячых відаў дзейнасці, мяккая адаптацыя да ўмоў установы дашкольнай адукацыі.
ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ І ДЗЕЦІ!
Чакаем Вас у нашай групе!

1

  • 0

  • 0

  • 0

  • 0

  • 0

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.