Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мы здароўю скажам "ДА!"

Дата: 10 апреля 2021 в 15:23
148 просмотров

Штогод у нашым ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва” праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя “Сусветнагаму Дню здароўя”.
7 красавіка гэтага года таксама не стаў выключэннем: ранішняя зарадка і гімнастыка абуджэння ў гэты дзень адрозніваліся сваім афармленнем ад штодзённых (яркі спартыўны інвентар, прыход казачных герояў).
З дзецьмі малодшага дашкольнага ўзросту праводзіліся спартыўныя забавы “Падарожжа ў краіну здароўя”, “Добры Доктар Айбаліт”. На працягу дня выхавальнікі правялі з дзецьмі гутаркі аб значэнні здароўя, здаровага ладу жыцця, арганізавалі цікавыя фізкультхвілінкі, чытанне мастацкай літаратуры, назіранне ілюстрацый і карцін на тэму здароўя, гулялі ў рухомыя гульні.
У старшых групах праведзены віктарыны, вечары - загадак па тэме здароўя і спорту. Праводзены тэматычныя гутаркі з паказам прэзентацыі пра карысць здаровага ладу жыцця
Для бацькоўскай грамадскасці падабраны мастацкія творы па тэме дня здароўя “Мама, тата пачытай-ка”.
Кіраўніком па фізічнаму выхаванню Сонец Т.І., выхавальнікам Карпеевай І.В., музычным кіраўніком Курута Р.Ф., было арганізавана свята “Дзень здароўя”. У свяце прынялі ўдзел выхаванцы сярэдняй групы.
Для дзяцей гэта заўсёды цікавае і радасная падзея, у госці прыходзіў вясёлы клоўн Бом. Дзеці спаборнічалі ў спрыце і сіле, свята было вельмі дынамічным і яркім!

  

  

яшчэ больш фота у фотаальбоме 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.