Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень абароны дзяцей

Дата: 1 июня 2021 в 15:07, Обновлено 1 июня 2021 в 15:42
127 просмотров

Віншуем усіх дзяцей і іх бацькоў з Днём абароны дзяцей! Няхай у гэты першы сонечны чэрвеньскі дзень на вашых тварах защсёды будуць шчаслівыя ўсмешкі. Няхай рознакаляровыя паветраныя шары размалююць ваша жыццё радаснымі фарбамі. Жадаем, каб жыццё ваша былопадобнае на рознакаляровую вясёлку, дарыце дабро сваім дзецям і атрымлівайце асалоду ад зносін з імі.

Кожны год у першы дзень лета адзначаецца вялікае свята  -  Міжнародны дзень абароны дзяцей. Няма ў свеце нічога больш важнага і каштоўнага, чым сям’я, дзеці і шчаслівае дзяцінства. Таму ў дзень святкавання Дня абароны дзяцей у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва было арганізавана шэраг мерапрыемстваў:

 

музычнае свята “Каб смяяліся заўжды Дзеці!” падрыхтавалі выхаванцы сярэдняй групы 

яшчэ больш фота

выхаванцаў наведаў госць з ааддзела па надзвычайным сітуацыям Зэльвенскага райвыканкама Лаушкін М.Г., які яшчэ раз напомніў дзецям пра правілы бяспечных паводзін і падарыў ім цікавую літаратуру і размалёўкі;

  

фізкультурная забава для малодшых груп “Я цяплом сагрэта, а завуся - лета!”.

Старэйшыя выхаванцы наведалі раённае свята ў гарадскім парку, дзе змаглі паўдзельнічаць у гульнявой праграме,

  

   

 наведаць выставу тэхнікі і амуніцыі выратавальнікаў, а некаторыя нават прымерыць касцюм пажарнага.

  

Дзеці з задавальненнем малявалі мелам на асфальце. Яны малявалі ўсё, чым хацелі падзяліццаса сваімі сябрамі і дарослымі: сонца, мірнае неба, вясёлку, маму і тату, прыроду.

Дзень абароны дзяцей яшчэ раз напамінае ўсім людзям, ва ўсім свеце, што неабходна памятаць аб правах кожнага дзіцяці і не парушаць іх!

Быць дзіцем - гэта чараўніцтва, а дзяцінства - гэта самыя чароўныя моманты жыцця любога чалавека. Кожнае дзіця годнае бачыць свет, поўны толькі чараўніцтва і хараства, адчуваць сябе каханым і абароненым. Бо дзеці - гэта будучыня нашай планеты. Яны - маленькія часцінкі вялікага шчасця, цуд, які напаўняе жыццё кожнага дарослага шчырай радасцю і цеплынёй. Дзеці так маюць патрэбу ў любові і клопаце, у бацькоўскай ласцы і хочацца, каб кожнае дзіцячае сэрца не было абдзелена гэтым маленькім шчасцем. А лепшы спосаб зрабіць дзяцей добрымі - гэта зрабіць іх шчаслівымі. У Дзень абароны дзяцей жадаем кожнаму дзіцяці мець моцную сям'ю і ўсё неабходнае для бестурботнага дзяцінства. Хай дзіцячыя ўсмешкі асвятляюць нашу планету, і кожны з маленькіх насельнікаў нашай зямлі будзе здаровым, добрым, спагадным і жыццярадасным. Са святам!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.