Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзіця - галоўны пасажыр!

Дата: 27 октября 2021 в 14:19
132 просмотра

"Дзіця - галоўны пасажыр!"
Пад такім дэвізам Дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці ў кастрычніку і лістападзе 2021 года праводзіць кампанію, накіраваную на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей-пасажыраў. У гэты перыяд Дзяржаўтаінспекцыя ўзмоцніць кантроль за бяспечнай перавозкай дзяцей.
У дарожных аварыях дзеці часам атрымліваюць сур'ёзныя траўмы і так бывае, што яны не сумяшчальныя з жыццём. Гінуць зусім юныя пасажыры транспартных сродкаў, вадзіцелі якіх не надалі значэнне важнасці засцерагчы дзіця. Даводзіцца канстатаваць, што нашы грамадзяне прывыклі шмат у чым спадзявацца "на авось". Дарослым нельга забываць: лёс дзіцяці ў аварыйнай сітуацыі вызначае тое, як яно сядзіць у аўтамабілі. Бо ён - пасажыр, і падвяргаецца такой жа ці нават яшчэ большай небяспецы, чым дарослыя, бо дзіцячы арганізм дастаткова далікатны.
Неабходна памятаць, што перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:
- дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, - ва ўзросце да пяці гадоў;
- дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, - ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.
Адміністрацыйная адказнасць за парушэнне правіл перавозкі дзяцей прадугледжвае штраф у памеры да 4 базавых велічыняў. Калі ж вадзіцель парушыць правілы перавозкі дзяцей паўторна на працягу года, то яго чакае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 8 базавых велічыняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.