Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

11 лістапада - Міжнародны дзень энергазберажэння

Дата: 11 ноября 2021 в 20:29
114 просмотров

У рамках правядзення Міжнароднага дня энергазберажэння ў дашкольным цэнтры праведзена шмат пазнавальных мерапрыемстваў. Выкарыстоўваліся сумесная і індывідуальная дзейнасць педагога з дзецьмі па дадзенай тэматыцы, праведзены тэматычныя забавы і заняткі па адукацйным галінам "Дзіця і грамадства", "Дзіця і прырода". "Выяўленчае мастацтва" і гутаркі на тэмы "Для чаго нам патрэбна электрычнасць!", "Чаму нам трэба берагчы электрычнасць?" і г.д., чытанне мастацкай літаратуры, разгляданне ілюстрацый да іх, дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні "Памочнікі", "Асновы бяспекі", прайгравалі праблемныя гульнявыя сітуацыі "Скончылася вада ў кране", "Эканомім дома энергарэсурсы" і мн.інш.

Выхаванцы старшай групы падчас тэматычнай забавы "У госці да Берагошы" успомнілі пра правілы энергазберажэння ў сваіх дамах, пра неабходнасць берагчы ваду, цяпло і іншыя рэсурсы. Выхаванцы сярэдніх груп  наведалі ва ўстанове пральню, пазнаёміліся з бытавой тэхнікай, у чарговы раз засвоіўшы і замацаваўшы асноўныя правілы электраэнергіі, зразумеўшы, як важна берагчы электраэнергію і быць проста выхаваным руплівым гаспадаром сваёй хаты. Для бацькоў выхаванцаў была арганізавана рассыланне памятак і інфармацыйных лістовак  па энергазберажэнні праз бацькоўскія вайбер-чаты.

Яшчэ больш ФОТА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.