Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень Канстытуцыі ў дашкольным цэнтры

Дата: 15 марта 2022 в 13:49
95 просмотров

У рамках святкавання Дня Канстытуцыі ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на ўсведамленне непаўторнасці Айчыны, фарміраванне ў выхаванцаў любові да Радзімы і народа, нацыянальнай самасвядомасці. Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці падрастаючага пакалення - адна з самых актуальных задач нашага часу.

У сярэдніх групах № 10 і № 11 прайшло тэматычнае свята “Я жыву ў Беларусі”, якое пачалося з урачыстага праслухоўвання гімна нашай краіны. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў залу былі ўнесены дзяржаўныя сімвалы краіны: флаг і герб Рэспублікі Беларусь. 
На працягу свята выконваліся песні (“Беларусь мая Радзіма”, “Сёння свята”) і вершы пра Беларусь і людзей, якія яе праслаўляюць (“Зямля з блакітнымі вачамі”, “Беларусачка”, “Радзіма”). Рабяты пагулялі ў гульні “Добрыя і дрэнныя ўчынкі”, “Сімвалы Беларусі”, “Збяры сцяг і герб сваёй краіны”, паглядзелі прэзентацыю “Падарожжа па Беларусі”, якая пазнаёміла дзяцей з цікавымі і вядомымі мясцамі нашай Радзімы: абласныя гарады Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Белавежская пушча і інш. Дзеці даведаліся, што для таго, каб у грамадстве панаваў мір і парадак, усе грамадзяне павінны любіць, і берагчы сваю Радзіму, ведаць і выконваць законы сваёй краіны.

           


 У старэйшай групе №7 прайшоў занятак па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства” на тэму: “Беларусь - Радзіма наша”. Гэты занятак дапамог дзяўчынкам і хлопчыкам пашырыць і паглыбіць свае веды аб сімволіцы нашай Рэспублікі Беларусь, аб тым, што такое патрыятызм і адказнасць за дабрабыт нашай краіны. Падчас дыдактычнай гульні “Падарожжа ў краіну Прававедайкі” выхаванцы даведаліся аб тым, што ва ўсіх грамадзян ёсць не толькі абавязкі, але і правы, якія замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Прывіццё   пачатковых прававых ведаў з маленства - залог таго, што дзеці вырастуць сапраўднымі грамадзянамі нашай Радзімы, якія будуць паважаць і выконваць  яе законы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.