Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень смеха

Дата: 1 апреля 2022 в 16:50
94 просмотра

«1 красавіка - нікому не веру»! Ох, як мы чакаем гэты дзень, каб пажартаваць, кагосьці разгуляць ці проста ад душы пасмяяцца.
Добрай традыцыяй у нашым дашкольным цэнтры стала адзначаць Дзень смеху. Самае галоўнае, лічаць педагогі дашкольнай установы, падарыць малым добры настрой, каб, пасталеўшы, яны ўспаміналі гэтыя шчаслівыя хвіліны.
Гэта свята - адно з самых любімых святаў нашых выхаванцаў, мэта якога - стварэнне спрыяльнай, сяброўскай і добразычлівай атмасферы. Гэтулькі жартаў, вясёлых конкурсаў і розыгрышаў адбываецца ў гэты дзень! У музычнай зале дзяцей сустракаў вясёлы клоун Фантык, які разам з дзецьмі спяваў, танчыў і гуляў у фанты.

Смяёмся і будзем смяяцца так усё жыццё! І гэта добра.Таму, што любы смех робіць чалавека здаравейшым і больш цягавітым. Нездарма кажуць: смех падаўжае жыццё. Атрымліваецца, наш смех злучаны з дыхальнай функцыяй арганізма. Калі мы смяёмся , наша дыханне на ўздыху становіцца глыбейшым і працяглым, а на выдыху – кароткім і частым. Пры гэтым лёгкія максімальна спусташаюцца, што вельмі карысна, паколькі паветраабмен тым часам адбываецца ў частыры разы хутчэй. Але гэта яшчэ не ўсё! Падчас прыступы смеху актывізуецца работа мозга, і імунная сістэма пачынае выпрацоўваць самыя карысныя гармоны і запавольваць негатыўныя працесы (стомленасць, млявасць, стрэсы), калі такія маюцца.

             Як часта смяюцца дзеці? Яны гэта робяць лёгка і нязмушана. Дзеці смяюцца, калі прачынаюцца раніцай, калі выглядае сонейка, калі пачынаецца дожджык. Па статысцыцы, дзеці ўсміхаюцца 400 разоў у дзень і 150 разоў смяюцца. Сталыя усміхаюцца ў сярэднім 15 , а смяюцца ўсяго 6 разоў у дзень. Бярыце прыклад!!!

              Разумныя псіхолагі вучаць нас глядзець на сваё жыццё збоку. І тады песімістычнае ўспрыманне зменіцца шчаслівай усмешкай і звонкім смехам. Паслухайце любімага гумарыста і задумайцеся, як ён умее знаходзіць смешнае ў нашым будзенным жыцці! Гэта захапляе, бо мы не заўважаем шматлікіх вясёлых момантаў побыту, пакуль нам на іх не пакажуць. У любым выпадку, нават калі распавядуць стары ці не надта смешны анекдот, ўсміхніцеся! Дзеля сябе, любімага!!!

        

яшчэ больш ФОТА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.