Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзіны дзень бяспекі

Дата: 13 сентября 2022 в 02:17
130 просмотров

Адзіны дзень бяспекі пройдзе па ўсёй краіне 22 верасня

У першыя дні верасня адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аварый, аказанню першай медыцынскай дапамогі.
Мэта акцыі: максімальнае зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын. Задачы акцыі: развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем, прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва.

У перыяд правядзення акцыі адбудуцца практычныя мерапрыемствы па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбухова-, пажара-, хімічна небяспечных аб'ектах, аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей (з адпрацоўкай дзеянняў у выпадку выяўлення пажару з задзейнічаннем сістэмы пажарнай сігналізацыі, апавяшчэнне людзей аб пажары і правядзенне эвакуацыі са сваіх будынкаў).

У рамках "Адзінага дня бяспекі" ў структурных падраздзяленнях розных ведамстваў пройдуць дні адчыненых дзвярэй, прафілактычныя акцыі ў навучальных установах, гутаркі ў працоўных калектывах, адбудуцца тэматычныя канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя паказы.

У ёй прымуць удзел органы кіравання на месцах, суб'екты прафілактыкі, а таксама арганізацыі і грамадскія аб'яднанні.

МНС НАПАМІНАЕ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.