Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2017 в 21:01, Обновлено 21 февраля 2017 в 21:15
754 просмотра

Мова.
Чую тваю жаўруковую музыку
У скошаных травах мурожных.
Мова! Як сонца маё беларускае,
Ты свецішся словам кожным.
«Дзень беларускай мовы» адбыўся ў дзяржаўнай установе адукацыі "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" у дзень міжнароднага дня роднай мовы.
Гэты дзень выхаванцы дашкольнай установы правялі з цеткай Ганнай ды дзядзькам Міхасём. Жыхары беларускай вёскі шмат забаў падрыхтавалі для дзяўчынак і хлопчыкаў: вясёлыя карагоды, жартоўныя пошукі прысмакаў для гасцей, беларускія гульні «Лапці», «Вожык і мышы», «Міхасік» і шмат іншых.
Дашкольная установа надае вялікую ўвагу пытанню беларускай мовы - увесь адукацыйны працэс ва ўстанове ажыццяўляецца на роднай беларускай мове (акрамя заняткаў у старшых групах па навучанню дзяцей "Развитию речи и культуре речевого общения").

Каб гучала родная мова!

         Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

     На працягу многіх гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

     Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

     Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

     Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

      Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове.

Больш падрабязна пра навучанне дзяцей беларускай мове чытайце на старонцы нашага сайта "Жыву ў Беларусі і гэтым ганаруся!"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.