Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вучым правілы бяспечных паводзін

Дата: 19 ноября 2017 в 20:57, Обновлено 19 ноября 2017 в 21:08
461 просмотр

Усе мы - педагогі, бацькі, выхавальнікі - спрабуем адказаць на пытанне: «Як забяспечыць бяспеку жыцця нашым дзецям?». Дзіця трапляе ў розныя жыццёвыя сітуацыі, у якіх ён можа проста разгубіцца.
Таму выхаванне і навучанне правілам бяспечных паводзін на вуліцы, дома, у прыродзе пачынаецца яшчэ ў дашкольным узросце. У дашкольным цэнтры мы даем дзецям неабходную суму ведаў аб агульнапрынятых нормах паводзін, вучым адэкватна, свядома дзейнічаць у той ці іншай абстаноўцы, развіваем ў дашкольнікаў самастойнасць і адказнасць.
Рашэнне задач забеспячэння бяспечнасці жыццядзейнасці магчыма толькі пры пастаянных зносінах дарослага з дзіцем на роўных: разам шукаем выйсце з цяжкага становішча, разам абмяркоўваем праблему, вядзём дыялог, разам спазнаем, робім адкрыцці, дзівімся.
У рамках выканання задач вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі па раздзелу "Бяспека жыццядзейнасці" у дашкольным цэнтры прайшлі адкрытыя прагляды заняткаў і мерапрыемстваў з дзецьмі. Тэматычныя гутаркі, чытанне вершаў і мастацкай літаратуры, разгледжванне ілюстрацый, як паводзіць сябе на дарозе, у лесе, у час надзвычайнай сітуацыі і многае іншае спрыяла фарміраванню ў дзяцей навыкаў бяспечных паводзін у складаных сітуацыях і правілаў паводзін на вуліцы, дарозе, дома. з фотаматэрыяламі мерапрыемстваў можна пазнаёміцца на старонцы нашага сайта "И ЭТО ВСЕ О НАС... ФОТОГАЛЕРЕЯ" з канспектамі мерапрыемстваў на старонцы нашага сайта "МЕТОДИЧЕСКИЙ ПОРТФЕЛЬ"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.